Як з’ездзіць у Вільню па працы, але пры гэтым паспець і ад прыгажосці горада атрымаць асалоду, і добра ў гатэлі адпачыць? Ёсць варыянт — спыніцца ў Best Wеstern Vilnius. З вокнаў бачны ўвесь стары горад, таму вы лёгка заплануеце свой дзень. А гатэль паклапоціцца пра ваш камфорт.

Проста паглядзіце на здымкі ніжэй.

Горад на далоні: як запланаваць шпацыр па Вільні з Best Western

Дылема чакае тут з самай раніцы. З аднаго боку, раніца - лепшы час для гасцей гатэля. З 7 раніцы вас чакае уключаны ў кошт нумара сняданак, а да 12 можна бясплатна карыстацца басейнам, саўнай і трэнажорнай залай.

З іншага боку - захочацца паглядзець, як прачынаецца стары горад. Усё гэта можна скамбінаваць. Світанак паназіраць з акна, потым - паплаваць і размяцца, а пасля сняданку ісці на шпацыр па Вільні. Пачаць планаваць экскурсію можна прама за сняданкам, гледзячы ў акно.

Горад на далоні: як запланаваць шпацыр па Вільні з Best Western

Бонус атэля — размяшчэнне ў цэнтры горада. Ён знаходзіцца на праспекце Канстытуцыі (Konstitucijos), побач з ракой Нерыс. За лічаныя хвіліны можна дабрацца да Кафедральнага сабора, Палаца правіцеляў або замка Гедыміна, самых турыстычных вулачак — Pilies і Vokiečių, разглядаючы па дарозе ўсё, што ўжо бачылі зверху.

З адмыслова цікавага — Бастыён абароннай сцены, пабудаваны ў 17 стагоддзі. Раней Бастыён быў адным з галоўных абаронных збудаванняў, а цяпер там музей з калекцыяй старадаўняй зброі. Кажуць, раней гэта месца ахоўваў жахлівы Васіліск.

Дарэчы, убачыўшы горад зверху, можна паглыбіцца ў яго падзямелля. Адзін з уваходаў знаходзіцца як раз у бастыёне на вуліцы Бокшто (Bokšto gatvė). А калі і гэтых уражанняў замала, самы час агледзець старадаўнюю каналізацыю, якая знаходзіцца на праспекце Гедыміна (Gedimino prospektas). Баяцца каналізацыі не варта, бо ў гатэлі чакаюць душ, басейн і сауна.

Горад на далоні: як запланаваць шпацыр па Вільні з Best Western

Бліжэй за ўсё да атэля — самы сучасны раён Вільні з офісамі, банкамі і гандлёвымі цэнтрамі. Яго таксама відаць з нумароў, таму шпацыр там можна запланаваць на зручную частку дня.

Горад на далоні: як запланаваць шпацыр па Вільні з Best Western

Чагосьці не паспелі зрабіць, убачыць, наведаць? Прыязджайце яшчэ: для пастаянных гасцей у Best Western дзейнічае сістэма зніжак і бонусаў.

ТАА Ірвінга Група

УНП 191 751 509