«Тое, што чалавек можа пакаштаваць у краіне — гэта адно з самых яркіх уражанняў. Калі ён пакаштуе іспанскі хамон, ён зразумее, што такое Іспанія. Калі з’есць піццу дзе-небудзь у Неапалі, зразумее, што такое Італія. Тое самае і з беларускай кухняй», — кажуць у турфірме «Дон Кіхот». Яны запрашаюць турыстаў у гастранамічную экскурсію па Гродне, а таксама — у Італію ці Грузію.

— Ёсць такая катэгорыя падарожнікаў, якія ўжо былі на стандартных маршрутах і хочуць чагосьці больш цікавага. Заўсёды здорава і цікава пакаштаваць краіну на смак, — кажа дырэктар турыстычнай фірмы «Дон Кіхот» Святлана Якімава. — Мы падумалі, што было б добра, калі б і Гродна людзі пазнавалі разам з ежай і напоямі. Тым больш, што ў нас ёсць цудоўныя смачныя стравы і напоі, якіх няма ў іншых месцах.

Пакаштаваць краіну на смак. Выпраўляйцеся ў гастранамічны тур па Гродне ці за мяжу
Святлана Якімава, дырэктарка турфірмы «Дон Кіхот»
Таму ў экскурсію па Гродне дадалі тры дэгустацыі. У гастранамічную экскурсію ўключана кава па-паўстанцку з самагонам у кавярні «Наша Кава», марозіва з белымі грыбамі ў гастрабары «Верден» і дэгустацыйны сэт у «Старым лямусе». Ён уключае паўтавартасны абед: суп з белымі грыбамі, бульбяную талерку з дранікамі і бабкай, салату з квашавай капусты. І трошкі алкаголю: віно для жанчын, і настойку на журавінах для мужчын. «Традыцыйна і звыкла для нашых шыротаў», — кажа Святлана. Пад групу меню можна змяняць.

Экскурсавод робіць акцэнт на гастранамічных асаблівасцях рэгіёну. Знаёмячы з замкамі, ён расказвае пра тое, чым харчаваліся нашы продкі. У кавярні нагадвае пра тое, што Гродна быў адным з першых беларускіх гарадоў, куды прывезлі каву. Да таго ж, людзі не перагружаюцца інфармацыяй і маюць час адпачыць ад вандроўкі па горадзе.

Акрамя дранікаў нічога няма (?)

— Калі мы выбіралі аб’екты для дэгустацыйнай кухні, было важна не паказваць Беларусь як сельскагаспадарчую краіну, дзе акрамя дранікаў нічога няма. Наша кухня, барная і кававая культуры развіваюцца, — кажа Святлана. — Гродна цікавы тым, што ў нас міксуецца кухня пад уплывам польскай, літоўскай, габрэйскай. Таму Гродна, як памежны горад, паказвае не толькі традыцыйную ежу, але і разнастайныя тэндэнцыі і ўплывы.

www.instagram.com/p/BNLyzgbDDLp/?taken-by=nashakava

Пакуль прапанова карыстаецца попытам сярод палякаў, трошкі менш — у літоўцаў. Водгукі ад гастраэкскурсій толькі станоўчыя. Тым больш, што каштуе гастраэкскурсія па еўрапейскіх мерках нядорага: па 20 еўра з чалавека, калі ў групе 20 чалавек. У Вільні такія экскурсіі каштуюць каля 60 еўра. Святлана лічыць, што гастраэкскурсія была б цікавай і для гродзенцаў. Напрыклад, гэта добрая ідэя для карпаратыву.

Пакаштаваць Італію ці Грузію

— Ежа паказвае менталітэт народа. Напрыклад, беларуская кухня вельмі працазатратная: трэба ўсё нацерці, паставіць на дзве гадзіны, пачакаць. А ў італьянскай усё робіцца ў адзін момант. Таксама ў кухні праяўляюцца кліматычныя асаблівасці краіны — у выбары традыцыйных прадуктаў, — кажа Святлана.

Пакаштаваць краіну на смак. Выпраўляйцеся ў гастранамічны тур па Гродне ці за мяжу
Марозіва ў бары Werden
Яна раіць пакаштаваць на смак Італію — адну з самых цікавых краін у гастранаміі. Турфірма «Дон Кіхот» акурат ладзіць аўтобусны тур туды ў ліпені. Плануецца два дні адпачынку на моры, наведванне Фларэнцыі, Венецыі, дзе будзе вольны час, каб пакаштаваць мясцовую кухню. Выезд — 13 ліпеня.

Таксама можна паехаць у гастранамічны тур у Грузію. «Дон Кіхот» прапануе марскі, экскурсійны, камбінаваны туры. І туры, заточаныя менавіта пад гурманаў. Таксама ёсць гастраэкскурсіі па поўдзені Францыі. Нават экскурсію па Вільні можна зрабіць гастранамічнай, расказаўшы пра асаблівасці літоўскай кухні, кажуць у «Дон Кіхоце».

Калі вы хочаце бюджэтна адпачыць на моры, можна паехаць у Затоку — 150 долараў з выездам з Гродна. Таксама ў пачатку сезону ёсць «гарачыя» туры ў Грэцыю — 250 еўра ў рэжыме «усё ўключана» на два тыдні. Сёлета туры актыўна браніруюць, і ў турфірме раюць паспяшацца, калі вы хочаце танна адпачыць.

Даведка

Турыстычная фірма «Дон Кіхот» працуе ўжо пяць гадоў. За гэты час іх паслугамі скарысталіся некалькі тысяч турыстаў. Нядаўна фірма пашырылася і ў яе з’явіўся новы офіс на вул. Савецкай, 29. Таксама знайсці іх можна па адрасе: вул. Будзённага, 48А-22.

Тэлефоны:

+375 152 71 65 55

+375 29 780 44 00 МТС

+375 29 303 88 48 Velcom


ЧТУП «Дон Кихот»

УНП 591 505 765