Мы сабралі вялікі спіс летніх фестываляў на любы густ і кашалёк. Сярод іх опэн-эйры ў Беларусі, Польшы, Украіне і Расіі. Для тых, хто застаецца ў Гродне, мы таксама знайшлі, куды схадзіць летам.

Гродна

Фестываль нацыянальных культур

У ім паўдзельнічаюць прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцей. Яны пакажуць свае традыцыі і культуру, мастацтва і абрады, творчасць і кухню. Падрабязная праграма мерапрыемстваў тут.

Калі: 1−2 чэрвеня

Дзе: адкрытыя пляцоўкі ў цэнтры горада

За колькі: бясплатна


Рок-байк-фестываль «Хавайся ў бульбу»

Праграму фестываля можна паглядзець тут . Сёлетні фестываль адметны выступам гродзенскага гурта DZIECIUKI і брэсцкага «Дай Дарогу». У праграме традыцыйны мотопраезд і конкурсы.

Калі: 8−10 чэрвеня, з 18.00

Дзе: Дом рыбака, Каробчыцы

За колькі: 20 рублёў на два дня, 10 рублёў - пятніца, 15 рублёў - субота


Grodno Jazz

У фестывалі прымуць удзел джазавыя выканаўцы з нашай краіны, блізкага і дальняга замежжа.

Калі: 23, 24 чэрвеня, 19.30.

Дзе: адкрытая пляцоўка Новага замку

За колькі: кожны дзень — 15 рублёў. Першыя 50 квіткоў на два дні - 15 рублёў.


Аўтафестываль SunDay

На фестываль прыедуць цікавыя аўтамабілі з розных краін, адгрыміць магутны рок-канцэрт, а энергічны Open Air працягнецца да самай раніцы.

Калі: 21 ліпеня, 14:00

Дзе: в. Караліно, тэрыторыя старога аэрапорта

За колькі: 8 рублёў. Дзецям і ўдзельнікам — бясплатна


VII Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва

На фэстывалі прадстаўлены самыя розныя віды мастацтва: ад вулічных мімаў да музычных калектываў. У мінулым годзе сабралі каля 60 прафесійных калектываў і больш за 300 удзельнікаў. Фестываль наведалі больш за 50 тысяч гледачоў. На фэсце адкрылі зону фудкорта і пляцоўкі з настольнымі і інтэрактыўнымі гульнямі для дзяцей.

Калі: 28 ліпеня ў 17.30 — 29 ліпеня ў 17.30

Дзе: адкрытыя пляцоўкі ў цэнтры горада

За колькі: бясплатна


Беларусь

Міжнародны Купальскі фолк-рок фестываль «Свята Сонца»

Фестываль аб’ядноўвае знатакоў фолк музыкі, традыцый і светлага Купалля. «Свята сонца» збірае лепшыя музычныя калектывы, якія ствараюць асаблівую атмасферу свята. Не абыходзіцца фестываль без галоўнага сімвала — агню: на пляцоўцы ўладкоўваецца фаер-шоў! Танцы і песні, дэгустацыя медавухі і збіценя, пляценне вянкоў, тэатральныя выступленні і «сонечная музыка» заўсёды прысутнічаюць на фестывалі. Удзельнікі open-air канцэрта ў 2018 годзе: VOLSKI, IRDORATH, PAWA, FRAM, ReL1kt, Тролль Гнёт Ель, Яварына, Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra.

Калі: 16−17 чэрвеня

Дзе: музейны комплекс «Дудуткі»

За колькі: на адзін дзень — 8 рублёў, на два — 16


Купальскае Кола

Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворныя сілы зямлі. Ужо шмат гадоў «Купальскае Кола» паспяхова збірае на адной сцэне знакамітыя пэган- і фолк-метал гурты, аўтэнтычна- і сярэднявечна-фолкавыя калектывы, а таксама прадстаўнікоў фолк-мадэрновага і эксперыментальнага кірункаў.

Калі: 22−23 чэрвеня

Дзе: Мінск

За колькі: продаж квіткоў з чэрвеня


Самы вялікі ва Усходняй Еўропе рэтра-мота-фестываль «Кола часу»

Хатняя атмасфера, цудоўнае месца з усімі выгодамі на беразе Вілейскага вадасховішча, новы фармат — у выглядзе падарожжа-праезду-экскурсіі, старыя сябры і новыя ўдзельнікі на арыгінальных рэтра-матацыклах.

Калі: 23 чэрвеня, 10.00

Дзе: Мінск, аграгарадок Людвінова

За колькі: будзе вядома пазней


Наш Дзень — беларускі рок-фэст

У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B: N, «Дай дарогу!», Nizkiz, Neuro Dubel, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў. Вялікі лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы. Ад станцыі метро «Малінаўка» будзе курсіраваць фестывальны аўтобус.

Калі: 30 чэрвеня, 12.00

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо — 4 км ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка».

За колькі: першая партыя — 20 рублёў, другая — 25


Музычны open-air фестываль «21vek»

Выступоўцы — Земфіра, Дэльфін, LP і Therr Maitz. Фестываль пройдзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, амаль у цэнтры Мінска.

Для гасцей будуць працаваць фудкорт з напоямі і закускамі, а таксама зона забаў і адпачынку.

Калі: 1 ліпеня

Дзе: Аэрапорт Мінск-1 (вул. Чкалава 38/1, г. Мінск)

За колькі: 21 рубель


X міжнародны рыцарскі фэст «Наш Грунвальд»

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцый нашых продкаў і закліканы фармаваць і ўмацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай краіны.

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю — рэканструкцыя бітвы, што адбылася 15 ліпеня 1410 года ля прускага мястэчка Грунвальд. У тэатралізаванай рэканструкцыі прымаюць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі.

Калі: 21−22 ліпеня, 12.00

Дзе: Музейны комплекс «Дудуткі», вёска Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць

За колькі: 15 рублёў - дарослы, 10 рублёў - дзіцячы


FSP Freaky Summer Party

Летні гарадскі фестываль FSP Freaky Summer Party — гэта ўнікальны фармат адпачынку сучасных гараджан. На адзін weekend фестываль збірае творчых людзей, наватараў, прагрэсіўную моладзь і тых, хто любіць добра бавіць час. Актуальная электронная і і інды-музыка з усяго свету адначасова на пяці сцэнах, смачная гарадская ежа, адукацыйная пляцоўка для наватараў і крэатараў, унікальныя арт-інсталяцыі сучасных мастакоў і тэатральныя перформансы, майстар-класы і дзіцячая пляцоўка.

Калі: 28−29 ліпеня, 12.00−22.00

Дзе: Мінск, парк забаў Дрымлэнд (вул. Арлоўская, 80)

За колькі: на адзін дзень — 18.99 рублёў, на два — 28.99


Viva Braslav Open Air

Open-air, які збірае тысячы аднадумцаў на адной пляцоўцы. EDM фестываль сумяшчае ўзбярэжжа, гарачае сонца і толькі самую свежую музыку! Адно з самых чаканых мерапрыемстваў года, на якое прыязджаюць лепшыя дыджэі свету: Swanky Tunes, UСast, Mikis і Feel.

На фэсце пройдзе конкурс Міс Viva Braslav, куды з’язджаюцца самыя прыгожыя дзяўчаты краіны. Найбуйнейшы маляўнічы кемпінг, багатая разнастайнасць фудкортаў і зон забаў зробіць ваш адпачынак камфортным і запамінальным.

Калі: 3 жніўня з 17.00 — 05 жніўня 2018 да 5.00

Дзе: Браслаў

За колькі: 31.45 — 181.45 рублёў


«Рок за Бобров»

Вядомыя ўжо сем хэдлайнераў - ДДТ, ЗВЕРИ, LOUNA, NOIZE MC, J: МОРС, ДАЙ ДАРОГУ, ЛСП.

Калі: 4 жніўня, 12.00

Дзе: аэрадром «Баравая», Мінск

За колькі: ад 27,90


Фестываль-рэканструкцыя «Шлях Вікінгаў»

Фестываль пераносіць у Сярэднявечча да сапраўдных вікінгаў. Насычаная праграма ўключае ў сябе рэканструкцыю масавых пабоішчаў, бітваў і штурмаў замкавай брамы, а таксама адзіночныя і групавыя паядынкі. Умелыя рамеснікі прадставяць прадметы побыту, касцюмы вікінгаў і зброю тых часоў.

Калі: 18−19 жніўня

Дзе: парк гісторыі «Сула»

За колькі: пакуль невядома


Фестываль феерверкаў «Навальнiца»

Маштабнае піратэхнічнае шоў з актыўнай забаўляльнай праграмай пройдзе па традыцыі на тэрыторыі гарналыжнага курорта «Лагойск». У ліку выступоўцаў-зорак: Крамбамбуля, Брутто і Маланка Аркестра. Яркі і грандыёзны фестываль збярэ самых лепшых піратэхнікаў, якія зладзяць сапраўднае свята святла і фарбаў.

Навальнiца стане выдатным сямейным святам. Інтэрнацыянальны фудкорт, пляцоўка для дзяцей, зона барбекю і атракцыёны зробяць свята незабыўным.

Калі: 25 жніўня, 12.00

Дзе: Лагойскі р-н, Лагойскі с-с, 36

За колькі: дарослы — 35 рублёў, групавы з пяці чалавек — 150, дзецям да 12 уваход бясплатна


Фестываль піва і ежы A-fest

Тут можна паслухаць найлепшых музыкаў, пагуляць у гульні, памерацца сілай або прыняць удзел у конкурсах. І ўсё гэта адбываецца ў сяброўскай атмасферы.

Калі: жнівень

Дзе: Мінск

За колькі: бясплатна


Польшча

Open’er festival

Штогод на беразе польскай Балтыкі ў горадзе Гдыня праходзіць музычны фестываль Open`er Festival (ex-Heineken Open`er Festival). Кожнае лета ў гэтым гасцінным горадзе можна акунуцца ў чароўную атмасферу, створаную са сплаву добрай музыкі, мора і весялосці. Выступяць: Bruno Mars, Arctic Monkeys, Gorillaz, Depeche Mode і шмат іншых.

Калі: 4−7 ліпеня

Дзе: Гдыня

За колькі: ад 579 злотых


Басовішча

Басовішча — штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіцца на Беласточчыне, пачынаючы з 1990 году.

Калі: 20−21 ліпеня

Дзе: Гарадок, каля Беластока

За колькі: бясплатна


Audioriver Festival

Фестываль штогод праводзіцца на беразе ракі ў горадзе Плоцк, 110 км ад Варшавы. У гэтым годзе плануецца велізарная колькасць выступленняў на некалькіх сцэнах. Мерапрыемства арыентавана на аматараў электроннай музыкі. Заяўленыя артысты: Bonobo, Ben Klock, Monolink, Gordon City, John Talabot і іншыя.

Калі: 27−29 ліпеня

Дзе: Плоцк

За колькі: ад 320 злотых


PolAndRock Festival

Гэты фестываль раней быў вядомы як Przystanek Woodstock, але ў гэтым годзе змяніў назву. Праўда, больш нічога не памянялася — лакацыя па-ранейшаму ля мяжы з Германіяй, фестываль бясплатны і некамерцыйны.

Калі: 2−4 жніўня

Дзе: Костшын-над-Одрай

За колькі: бясплатна


Kraków Live Festival

Двухдзённы фестываль з двума сцэнамі і гастранамічным мястэчкам. Як правіла, лайн-ап уключае ў сябе артыстаў сусветнага ўзроўню і мясцовых выканаўцаў. Акрамя самога івэнту, бонусам можна лічыць магчымасць завіснуць у адным з найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы.

Калі: 17−18 жніўня

Дзе: Кракаў

За колькі: 379 злотых


Краіны Балтыі

Найбуйнейшы ў Балтыі фестываль музыкі і мастацтва Positivus

Positivus атрымаў ганаровую ўзнагароду «Лепшы еўрапейскі фестываль», пакінуўшы ззаду такія славутыя музычныя форумы, як бельгійскі Roch Werchter, дацкі Roskilde і іспанскі Benicassim. The Festival Guide (Вялікабрытанія), папулярны сярод студэнтаў даведнік па фестывалях, адзначае, што Positivus «па сваім шарме нельга параўнаць ні з адным музычным мерапрыемствам».

У якасці самых вялікіх вартасцяў Positivus выданне называе месца правядзення, выбар музыкі і музычных гуртоў, а таксама дэмакратычныя цэны білетаў.

Калі: 20−22 ліпеня

Дзе: Рыбацкі парк, Салацгрыва

За колькі: 69−150 еўра


Yaga Gathering

Ды-джэі і жывыя калектывы з розных краін выступаюць на чатыры пляцоўках. Таксама на фестывалі ёсць заняткі ёгай, рамесныя майстэрні, ёсць таксама дзіцячая пляцоўка, мастацкія інсталяцыі і выставы. Большая частка фестывальнай інфраструктуры пабудавана з выкарыстаннем біялагічна разлагаемых матэрыялаў.

Калі: 9−13 жніўня

Дзе: у лясах Дзукіі, Вільня

За колькі: 10−75 еўра


Tartuff

Унікальны фестываль праходзіць на адкрытым паветры ў другім па велічыні горадзе у Эстоніі - Тарту. Фестываль прапануе разнастайны выбар жанраў і дакументальных фільмаў Усе фільмы будуць паказаны бясплатна. Кінапаказы суправаджаюцца штодзённымі лекцыямі і адмысловымі мерапрыемствамі.

Калі: 13−18 жніўня

Дзе: Тарту, Эстонія

За колькі: бясплатна


Украіна

Atlas Weekend

Удзельнікі - The Chemical Brothers, LP, Tom Odell, Lost Frequencies, Nothing But Thieves, Eskimo Callboy, WhoMadeWho, 5'nizza, Бумбокс, PianoБой, Кровосток, Антитіла і іншыя.

Калі: 4−8 ліпеня

Дзе: Кіеў

За колькі: 1400 грывен


U Park

Удзельнікі - Gorillaz, Massive Attack, Bonobo, Young Fathers, Tove Lo, Little Dragon

Калі: 25−26 ліпеня

Дзе: Кіеў

За колькі: 2700 грывен


Zaxid Fest

Адзін з самых маштабных оўпэн-эйраў Украіны, у асноўным па рок-сцэне. Раней хэдлайнерамі былі Editors, Enter Shikari, Crystal Castles. Лакацыя — у зялёнай зоне каля лесу, недалёка ад вёскі каля Львова. Ёсць фудкорт, душавыя, а таксама гатэль для тых, хто не любіць кемпінг.

Калі: 24−26 жніўня

Дзе: сяло Родатычи, каля Львова

За колькі: 840 грывен


Расія

Дикая мята

Фестываль «Дикая мята» праводзіцца штогод з 2008 года. 3 дні, 3 сцэны, больш за 70 гуртоў з усяго свету і ўнікальная інфраструктура: трансферы ад метро, сучасны кемпінг, эка-гатэлі, рэстараны, кінатэатр, лекторый, маркет і многае іншае!

Калі: 9−11 чэрвеня

Дзе: вёска Бунырава, Тульская вобласць

За колькі: 1500−400 расійскіх рублёў


Доброфест

Сярод знатакоў сапраўднай, добрай і жывой альтэрнатыўнай музыкі фестываль «Доброфест» ужо даўно набыў статускультавага. І пачынаючы з 2010 года, прыхільнікі рока, панка і хіп-хопа імкнуцца загадзя набыць квіткі на «Доброфест», выдатна ведаючы, што там збіраецца больш 15 000 чалавек з усёй неабсяжнай Расіі і разнастайнага замежжа.

Калі: 27−29 ліпеня

Дзе: аэродром «Левоцово», Яраслаўская вобласць

За колькі: ад 4410 расійскіх рублёў


Нашествие

Выступяць «Алиса», «Ария», Вадим Самойлов, «Калинов мост», «КняzZ», «Кукрыниксы», «Наив», «Ночные снайперы», «Пикник», «СерьГа», «Сплин», «Uma2rmaH», «Ундервуд», «Animal ДжаZ», LOUNA, «25/17» і іншыя.

Калі: 3−5 жніўня

Дзе: пасёлак Вялікае Завідава Цвярской вобласці

За колькі: ад 1800 расійскіх рублёў