Greg Rakozy, unsplash.com
Поспех ініцыятываў і прапановаў гродзенцаў часта залежыць ад рашэння мясцовых чыноўнікаў.
Як паставіцца да ідэі старшыня гарвыканкама? Ці не зарубіць прапанову на карню ідэалогія? Ці згодзіцца бізнес падтрымаць задумку?
Спадзяемся, што ў 2020 годзе, сімвал якога — Пацук, зоркі дапамогуць часцей знаходзіць паразуменне і сумясціць усе ініцыятывы гараджан з планамі кіраўніцтва горада.
У надыходзячым 2020 авены маюць шанец адкрыць у сабе новыя таленты. Пацук раіць не закопваць іх у зямлю. Так што, спадар Андрэйчык, чакаем вас не толькі на бегавых стартах і будзем рады здзівіцца новым дасягненням.
Супраца з замежнымі калегамі ў сферы спорту і медыяў таксама будзе добра развівацца. Цяжкасці могуць узнікнуць толькі бліжэй да канца года. У гэты час акрыленне поспехамі можа прывесці да пераацэнкі ўласных магчымасцяў. Сітуацыя канчаткова вырашыцца ў снежні. Свяцілы абяцаюць, што ў гэты час авены пабачаць — усе цяжкасці года Пацука падрыхтавалі для вас шлях у паспяховую будучыню.
Год атрымаецца падзеленым на две зусім непадобныя часткі. Да сярэдзіны лета жыццё будзе ісці па ўсталяванай каляі. А вось пасля могуць пачацца складанасці і праблемы. Зоркі папярэджваюць, што магчымы пазапланавыя праверкі, непаразуменні з замежнымі калегамі і цэлы шэраг вострых юрыдычных пытанняў. Пазбегнуць цёмнай паласы не атрымаецца, але яна не бясконцая. Для тых, хто зможа вытрымаць ціск абставінаў да сярэдзіны наступнай зімы, усё скончыцца добра.
Гарадскія актывісты, што мараць ладзіць праекты разам з міліцыянерамі, маюць у год Пацука ўсе шанцы на поспех. Адзінае, трэба ўлічыць пэўную кансерватыўнасць кіраўніка-цяльца. Паводле зорак, такога чалавека не ўразяць інавацыйныя ці неправераныя практыкай прапановы. Затое добра спланаваныя і лаканічна пададзеныя ідэі з вялікай верагоднасцю будуць падтрыманыя. Прычым, шанцаў на адступленне кіраўнік-цялец не пакіне ні сабе, ні сваім падначаленым ці партнёрам. Калі гатовы да такіх выклікаў - наперад. Паводле зорак, найлепшы час запісацца на прыём да Вадзіма Сіняўскага — красавік. Гэты месяц 2020 года лёсавырашальны і вельмі паспяховы для цяльцоў. Так што не змарнуйце шанец!
У 2020 зоркі раяць блізнятам быць адкрытымі да знаёмстваў і прыхільна паставіцца да новых людзей ў сваім акружэнні. Шмат хто з іх стане надзейным партнёрам і дапаможа разабрацца з праблемамі, што даўно чакаюць вырашэння.
Добра ўспрымуцца прапановы, зробленыя у першай палове года. Яны маюць шмат шансаў на поспех і адкрыюць абодвум бакам новыя гарызонты ў супрацы. Вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць і стануць відавочнымі ўжо ў канцы года. Так што рыхтуйце невялікія кароткатэрміновыя праекты і наперад!
У плане выбудовы новых асабістых стасункаў год Пацука для ракаў ідэальны. Гэтым варта скарыстацца ініцыятарам грамадскіх ініцыятываў у сферы адукацыі і культуры. Лепшы час на наладжванне сувязяў - ліпень і жнівень. Паводле зорак, пачатыя ў гэты час праекты дадуць добрыя вынікі і прынясуць карысць у перспектыве.
Добрая навіна — кіраўнікі-львы аддаюць перавагу людзям з арыгінальным мысленнем і гатовы падтрымаць цікавыя і незвычайныя прапановы. Да таго ж, яны не скупыя на пахвалы і гатовы пароўну дзяліцца славай ад добра зробленай сумеснай працы.
Лепшы час для львоў - другая палова восені. Калі ў гэты час у іх з’явіцца амбітная мэта, то яе абавязкова чакае поспех. Магчыма, ахвотным да супрацы з Віктарам Шумелем варта да гэтага часу падрыхтаваць пару-тройку карысных для горада прапановаў.
Таксама зоркі спрыяюць у наладжванні камунікацыі паннаў з новымі людзьмі і абацяюць, як мінімум, узаемавыгадныя кампрамісы. Для актывістаў, каму патрэбна падтрымка галоўнай архітэктаркі, гэта можа стаць добрай нагодай пазнаёміцца з Вольгай Барэйка.
Помніце, што кіраўнікі-панны не церпяць ціску і не выносяць неахайнасці. Затое яны шчырыя і сумленныя. Яшчэ адзін іх моцны бок — інтуіцыя. Так што запасаць камні запазухай перад паходам на прыём да галоўнай архітэктаркі не варта.
Калі вашаму праекту патрэбна падтрымка Алены Бубенчык, паверце зоркам — не варта разлічваць толькі на шанец. Кіраўнікі-скарпіёны прыдзірліва абіраюць тых, з кім гатовы супрацоўнічаць і рэдка разменьваюцца на дробязі. Запісваючыся на прыём да Алены Бубенчык, майце цікавую ідэю і добра распрацаваны бізнес-план. У год Пацука рацыянальныя і дакладныя прапановы могуць скарыць нават скарпіёнаў.
Грамадскім актывістам, што плануюць у 2020 годзе шукаць падтрымку у Валянціна Байко, варта ведаць — кіраўнік-стралец — імклівы і няўлоўны. У яго столькі важных справаў, што дабіцца сустрэчы будзе няпроста. Спазненні недапушчальныя. Калі ж удасцца заручыцца яго падтрымкай, то гэта ваш шчаслівы білет. Ён вельмі добры стратэг і шчыры чалавек. Нават проста ўзгадка ўплывовага стральца ў сувязі з вашым праектам можа стаць добрай прамоцыяй і палегчыць шлях наперад.
Сустрэчу з Валянцінам Байко лепш запланаваць на першую палову года. Ад ліпеня стральцы будуць засяроджаны на ўласных справах, пытаннях развіцця бізнесу і выбудовы кар’еры.
Тым больш, што 2020 абяцае казерогам прыемныя і карысныя асабістыя знаёмствы і шмат новых яркіх уражанняў.
Асабліва складаным для казерогаў будзе канец года. Таму, калі задумалі знаёмства і супрацу з Ігарам Гедзічам, не спіце ў шапку.
З асаблівасцяў кіраўнікоў-казерогаў варта ўлічыць іх кансерватыўнасць і прыхільнасць да правілаў. Таксама важна, што казерогі часам больш давяраюць аўтарытэтам і тытулам, чым асабістым якасцям. На сустрэчу з Ігарам Гедзічам вазьміце ўсе свае дыпломы і граматы. Гэта мае паспрыяць збліжэнню і паспяховай супрацы.
Пацук збіраецца пастаянна чыніць перашкоды і выпрабаванні на трываласць. Не выключаны фінансавыя цяжкасці і непаразуменні ў прафесійных колах. Супакойвае толькі прыроджаны талент вадаліваў элегантна выходзіць са складаных сітуацый.
Зоркі раяць быць больш лаяльнымі да асяроддзя і не самазацвярджацца за кошт іншых — гэтага Пацук не пацерпіць. Затое падтрымка крэатыўных ідэяў дае магчымасць поспеху. Так што раім і аддзелу ідэалогіі і футбольнаму клубу сур’ёзна задумацца аб новым узроўні ў працы з грамадскасцю.
Найбольш спрыяльны перыяд 2020 года для вадаліваў - зіма і пачатак вясны. Лавіце фартуну за хвост, каб потым не кусаць локці.
У 2020 годзе зоркі таксама раяць рыбам быць больш чулымі да людзей навокал. Калі рыбы не будуць чыніць крыўдаў, гэта пойдзе на карысць і іх справам. Год прынясе новыя праекты і цікавыя знаёмсты, а таксама забяспечыць прастору для росту.
Грамадскія актывісты ў 2020 годзе маюць усе шансы на ўвагу ад Зоі Кулешы. Каб сумесная праца наладзілася, улічыце асаблівасці кіраўнікоў-рыбаў. Яны умеюць «вывудзіць» з партнёраў і падначаленых максімум. Так што, калі шукаеце падтрымку Зоі Кулешы, будзьце гатовы выкладвацца ў працы напоўніцу.
Прапаноўваць свае ідэі ўплывовым рыбам лепш у першай палове году. У гэты час іх пачынанні пойдуць як па маслу. А вось другая палова 2020 будзе больш складанай і напружай. У гэты час зоркі раяць рыбам больш часу прысвячаць сабе.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…