Горад

Гадзіна з жыцця гродзенскай кавярні вачыма турысткі-фатографкі

Вікторыя Капская са Слуцка наведала Гродна ў выходныя на пачатку сакавіка. Як і ўсе турысты — глядзела горад, захаплялася захаванай архітэктурай, слухала вулічных музыкаў і набывала сувеніры на памяць. Ёй спадабалася гасціннасць гродзенцаў і цеплыня, як тут прымаюць гасцей. Ну, а пра тое, як смачна п’ецца ў Гродне кава, яна нават склала фотагісторыю. Вобраз Гродна для Вікторыі напоўніў смакам Алег Петраш, барыста-кандытар з кавярні «Я». За 60 хвілін працоўнага суботняга дня ён паказаў і распавёў, як гэта — быць кандытарам-барыста.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Субота, 4 сакавіка, 16.00. 34-гадовы Алег Петраш, кандытар-барыста і кіраўнік кавярні «Я», завяршае прыгатаванне аўтарскага дэсерта — чызкейка з суніцамі і трускалкамі для тых, хто прыйшоў наведаць кавярню. На прыгатаванне кожнага дэсерта патрабуецца ад 3 да 10 хвілін, у залежнасці ад складанасці. Падрыхтаваў адзін чызкейк — пачаў працу на другім. «Глядзіце, колькі людзей… У нас нічога простага няма, усё трэба гатаваць, усё трэба збіраць», — кажа кіраўнік кавярні.
Асноўныя крокі падрыхтоўкі тварожніка: трэба нарэзаць бісквіт тонкімі лустачкамі, узбіць ягадны мікс, выкласці пластамі і паліць гарачым шакаладам. Гэты дэсерт — адзін з самых любімых і папулярных у гасцей кавярні.
Сваё працоўнае месца Алег трымае ў чысціні і парадку. Пасля кожнага прыгатаванага дэсерту «працоўны стол» прыбіраецца, а сталовыя прыборы мыюцца
Уладальнік кавярні робіць усё па правілах. Левая рука ў пальчатцы, таму што яна кантактуе з прадуктамі, правая — без яе, таму што працуе толькі з інструментам. «А хіба можа быць па-іншаму? — разважае Алег — Ёсць у мяне правіла: спачатку трэба навучыцца рабіць правільна, а потым ужо выбіраць, рабіць так, ці не. Але многія ад пачатку парушаюць правілы — так прасцей. Мала хто надае ўвагу сэрвісу. Узровень сэрвісу, як аўтарытэт, заўсёды трэба падтрымліваць. Калі страціш давер, паўторна будзе складана яго заслужыць»
Алегу па залі і па кухні дапамагаюць дзве дзяўчыны. Кацярына (злева) — новая афіцыянтка на стажыроўцы. Калі будзе паказваць добрыя вынікі - стане, як Алег і Святлана (на здымку справа), кандытарам-барыста. Як распавядае ўладальнік кавярні «Я», ён бясплатна дзеліцца сваімі ведамі і рамяством з тымі, хто ў гэтым па-сапраўднаму мае патрэбу. «Мне падабаюцца прымаўкі «Поспехам трэба дзяліцца «і «Трэба нешта аддаць, каб потым набыць нешта новае «, — дадае Алег.
У залі каля 10 чалавек. За дзень кавярню наведваюць каля 50 чалавек, таму кандытар-барыста працуе без хвіліны адпачынку.
Пакуль наведвальнікі частуюцца аўтарскімі прысмакамі кандытара-барыста кавярні «Я», мінакі за акном з цікаўнасцю кідаюць свой погляд унутр праз шкло вокнаў кавярні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025