Вікторыя Капская са Слуцка наведала Гродна ў выходныя на пачатку сакавіка. Як і ўсе турысты – глядзела горад, захаплялася захаванай архітэктурай, слухала вулічных музыкаў і набывала сувеніры на памяць. Ёй спадабалася гасціннасць гродзенцаў і цеплыня, як тут прымаюць гасцей. Ну а пра тое, як смачна п’ецца ў Гродне кава, яна нават склала фотагісторыю. Вобраз Гродна для Вікторыі напоўніў смакам Алег Петраш, барыста-кандытар з кавярні “Я”. За 60 хвілін працоўнага суботняга дня ён паказаў і распавёў, як гэта – быць кандытарам-барыста.


Спонсар рубрыкі “Горад”“Пліт-мар” ТАА (аб’яднанне “Група кампаній Белпліта”).

Гадзіна з жыцця гродзенскай кавярні вачыма турысткі-фатографкіРабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.

 


кваярня Я Алег Петраш (3)
Субота, 4 сакавіка, 16.00. 34-гадовы Алег Петраш, кандытар-барыста і кіраўнік кавярні «Я», завяршае прыгатаванне аўтарскага дэсерта – чызкейка з суніцамі і трускалкамі для тых, хто прыйшоў наведаць кавярню. На прыгатаванне кожнага дэсерта патрабуецца ад 3 да 10 хвілін, у залежнасці ад складанасці. Падрыхтаваў адзін чызкейк – пачаў працу на другім. «Глядзіце, колькі людзей… У нас нічога простага няма, усё трэба гатаваць, усё трэба збіраць», – кажа кіраўнік кавярні.
кваярня Я Алег Петраш (5)
Асноўныя крокі падрыхтоўкі тварожніка: трэба нарэзаць бісквіт тонкімі лустачкамі, узбіць ягадны мікс, выкласці пластамі і паліць гарачым шакаладам. Гэты дэсерт – адзін з самых любімых і папулярных у гасцей кавярні.
кваярня Я Алег Петраш (6)
Сваё працоўнае месца Алег трымае ў чысціні і парадку. Пасля кожнага прыгатаванага дэсерту “працоўны стол” прыбіраецца, а сталовыя прыборы мыюцца
кваярня Я Алег Петраш (8)
Уладальнік кавярні робіць усё па правілах. Левая рука ў пальчатцы, таму што яна кантактуе з прадуктамі, правая – без яе, таму што працуе толькі з інструментам. «А хіба можа быць па-іншаму? – разважае Алег – Ёсць у мяне правіла: спачатку трэба навучыцца рабіць правільна, а потым ужо выбіраць, рабіць так, ці не. Але многія ад пачатку парушаюць правілы – так прасцей. Мала хто надае ўвагу сэрвісу. Узровень сэрвісу, як аўтарытэт, заўсёды трэба падтрымліваць. Калі страціш давер, паўторна будзе складана яго заслужыць»
кваярня Я Алег Петраш (9)
Алегу па залі і па кухні дапамагаюць дзве дзяўчыны. Кацярына (злева) – новая афіцыянтка на стажыроўцы. Калі будзе паказваць добрыя вынікі – стане, як Алег і Святлана (на здымку справа), кандытарам-барыста. Як распавядае ўладальнік кавярні «Я», ён бясплатна дзеліцца сваімі ведамі і рамяством з тымі, хто ў гэтым па-сапраўднаму мае патрэбу. «Мне падабаюцца прымаўкі «Поспехам трэба дзяліцца » і «Трэба нешта аддаць, каб потым набыць нешта новае », – дадае Алег.
кваярня Я Алег Петраш (1)
У залі каля 10 чалавек. За дзень кавярню наведваюць каля 50 чалавек, таму кандытар-барыста працуе без хвіліны адпачынку.
кваярня Я Алег Петраш (2)
Пакуль наведвальнікі частуюцца аўтарскімі прысмакамі кандытара-барыста кавярні «Я», мінакі за акном з цікаўнасцю кідаюць свой погляд унутр праз шкло вокнаў кавярні.