Карыснае

Флэт уайт — кава для 11 сакавіка. Чым яна адрозніваецца ад капучына і латэ?

Якую каву з малаком вы абіраеце звычайна? Капучына? Ці латэ? А што ведаеце пра флэт уайт? Гэта кава афіцыйна з’явілася адносна нядаўна. У 2011 годзе, менавіта 11 сакавіка, назву «flat white» унеслі ў Оксфардскі слоўнік англійскай мовы. Ад таго часу ў гэтую дату адзначаюць Дзень флэт уайта. Hrodna.life дапаможа разабрацца, у чым сутнасць гэтага спосаба гатаваць каву і чым флэт уайт адрозніваецца ад латэ і капучына.

З нагоды Дня флэт уайт Google падрыхтаваў адмысловы дудл — афармленне пошукавай старонкі.

Чаму латэ — не капучына, а капучына — не флэт уайт

Усе тры напоі гатуюцца на аснове эспрэса з дадаткам успененага малака. Розніца — у прапорцыях. Менавіта ад колькасці эспрэса, малака і малочнай пены залежыць, як будзе смакаваць напой у вашым кубку.

Капучына — класіка кавы з малаком

Гэта самы папулярны кававы напой на аснове эспрэса. Гэта залатая сярэдзіна — тут вытрыманы баланс смакаў кавы і малака. Звычайна капучына раяць для знаёмства з новым гатункам кавы.

Стандартны капучына гатуюць у кубку аб’ёмам 150 — 180 мл з выкарыстаннем адной порцыі эспрэса.

Класічны капучына — гэта 1/3 эспрэса, 1/3 цёплага малака і 1/3 малочнай пены. Праўда, зараз часцей змяншаюць колькасць пены. Звычайна яе слой складае каля аднаго сантыметра.

Чытайце таксама: Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў

Латэ — больш малака, чым кавы

Гэта кава для тых, хто аддае перавагу спакойным смакам і большым аб’ёмам напою.

Латэ гатуюць у кубках па 250 — 300 мл з выкарыстаннем адной порцыі эспрэса. Астатні аб’ём запаўняюць цёплае малако і пена. Слой пены ў латэ — прыкладна 0,5 сантыметра.

Флэт уайт — яркі смак кавы, змякчаны малаком

Гэта кава для тых, хто аддае перавагу насычанаму смаку. Флэт уайт гатуюць у кубках такога ж аб’ёму, як капучына, 150 — 180 мл, але выкарыстоўваюць дзве порцыі эспрэса. Астатні аб’ём запаўняе малако і невялікая колькасць малочнай пены. Слой пены ў флэт уайт — каля чвэрці сантыметра.


А вы ўжо вырашылі, як адзначыце Дзень кавы флэт уайт? У якой з гродзенскіх кавярняў гэты від кавы вам найбольш смакуе?

Чытайце таксама: «Для тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае». У гродзенскай кавярні можна набыць каву ў бутэльках

Падзяліцца
Меткі: ежацікава

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025