Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле і на ўсю ноч акунуцца ў рэйв на пляжы. Hrodna.life сабраў для вас найлепшыя фестывалі цёплага сезона 2024 года ў Беларусі.
Калі: 25 траўня
Дзе: аграгарадок Парэчча, Гродзенскі раён
Адкрыты фестываль духавой музыкі «Фанфары сяброў» праходзіць раз на два гады. Парэчча ператвараецца ў цэнтр дэманстрацыі прафесійнага майстэрства аркестраў. У праграму фэсту ўваходзіць урачыстае шэсце аркестраў па вуліцах Парэчча, канцэртныя выступленні калектываў і дэфіле, шоу мажарэтак, дыскатэка, дзіцячыя атракцыёны, выязны гандаль.
Калі: 24−26 траўня
Дзе: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, в. Парубішкі - аздараўленчы лагер «Ромашка»
На фэсце запланавана музычная праграма з удзелам Лідскага эстраднага аркестра, гурта KaS і іншых, фаер-шоу, салют, выступленне стантрайдэраў, парад па горадзе, музыка ад дыджэяў. Будзе працаваць грамадскае харчаванне, кальянная, цір і палявая кухня. Пражыванне — у доміках ці ў намётавым мястэчку.
Калі: 31 траўня — 2 чэрвеня
Дзе: Полацкі р-н, ДАЛ «Космас»
У праграме фэсту — рок-канцэрт, фаер-шоу ад Kresiva, прабег мотакалоны, фудкорты, фотазоны, намётавае мястэчка, тату і барбер салоны. Хэдлайнерам на канцэрце выступіць расійскі метал-гурт «Чёрный Обелиск». Удзельнікі пакажуць экстрэмальныя трукі на матацыкле.
Калі: 7−9 чэрвеня
Дзе: Гродна і Аўгустоўскі канал
Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Гродне раз на два гады з 1996 года. У ім бяруць удзел прадстаўнікі дыяспар, якія пражываюць у Беларусі. У цэнтры горада размяшчаюць нацыянальныя падворкі. Кульмінацыя фестывалю — маляўнічае тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў у нацыянальных касцюмах па цэнтры горада. Уваход на мерапрыемствы бясплатны.
Трэці дзень фестывалю пройдзе на Аўгустоўскім канале, на шлюзе Дамброўка. У праграме — касцюмаванае тэатралізаванае шэсце, канцэрты калектываў Гродзенскай вобласці, рэгіянальны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва, гастрафэст страў беларускай кухні, атракцыёны, конкурсы, майстар-класы і іншыя актыўнасці.
Чытайце таксама: 200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначаць у рамках Фестывалю нацыянальных культур
У 2018 годзе ў Гродне ў фестывалі ўдзельнічалі 36 нацыянальнасцей. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Тэльмана. У 2020 годзе фестываль перанеслі з-за каранавіруса, а ў верасні 2021 года яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцей. У 2022 годзе фестываль адбыўся ў Гродне, удзельнічалі прадстаўнікі 31 нацыянальнасці.
Калі: 15 чэрвеня, 12.00−18.00.
Дзе: Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аграгарадок Крэва, Крэўскі замак.
Рэканструкцыя коннага бою XVII стагоддзя, дударскі батл і шатландская пяхота — усё гэта будзе на фестывалі «Крэва на скрыжалях часу». Фестываль у Крэве прысвечаны 465-годдзю атрымання ім Магдэбургскага права ў 1559 годзе. Білеты — 10 руб. для дарослых, 5 руб. дзецям 7−17 гадоў.
Калі: 15 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама»
Аднадзённы фестываль сучаснай музыкі ў цэнтры Мінска ад анлайн-латарэі. У праграме МАРЫ КРАЙМБРЭРЫ, L’ONE, Клава Кока, а таксама гурт Dabro, Mary Gu і Ваня Дзмітрыенка. Будзе дзве сцэны, выступы спікераў, фудкорт, конкурсы і квэсты.
Калі: 14−16 чэрвеня
Дзе: Нясвіжскі замак (Нясвіж, вул. Замкавая, 2)
Фестываль опернага і балетнага мастацтва адбудзецца ў Нясвіжскім замку 14-ы раз. Канцэрты будуць праходзіць з 12.00 (14 чэрвеня — з 16.00) да позняга вечара — у Тэатральнай зале замка, у цэнтральным двары замка Радзівілаў і ў касцёле Божага Цела недалёка ад замка. У праграме:
Калі: 28−30 чэрвеня
Дзе: Баранавіцкі р-н, турбаза «Лясное возера», бераг возера Гаць
Байк-рок-фэст на беразе возера сёлета адзначыць дзесяты юбілей. Раней на ім выступалі LINDA, «Воплі Відоплясова», Глеб Самойлаў & The Matrixx, «Без Билета», «Крамбамбуля» і іншыя. Акрамя канцэрта арганізатары абяцаюць «Парад агнёў», конкурс на лепшы кастамны матацыкл, квэсты, спаленне машыны, мозгабойню, паласу перашкод, армрэслінг, амерыканскі футбол, пеннае шоу, дыскатэку.
Калі: 29 чэрвеня, 13 ліпеня
Дзе: унутраны двор Мірскага замка
Праект, здаецца, прыйшоў на змену «Музычным вечарам у Мірскім замку». 29 чэрвеня з удзелам салістаў і сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра там правядуць музычнае шоу «У стылі КІНАХІТ». 13 ліпеня чакае канцэрт з удзелам салістаў і сімфанічнага аркестра тэатра «Чароўны свет аперэты». Абодва мерапрыемствы пачнуцца ў 21.00. Квіткі можна купіць у касе музычнага тэатра, кошт — 70 руб.
Калі: канец чэрвеня
Дзе: музейны комплекс «Дудуткі» (40 км ад Мінска)
Фольк-фэст «Свята Сонца» праходзіць з 2016 года. Сёлета фэст у «Дудутках» таксама анансуюць. У мінулыя гады на фестывалі былі выступленні музыкаў у стылях folk / folk-rock / pagan і сумежных кірункаў, фестываль вогненнага шоу, інтэрактыўныя пляцоўкі, кірмаш рамеснікаў, фудкорт. Сярод удзельнікаў былі Trubetskoy, Іван Кірчук, «Рокаш» ды іншыя.
Калі: 5−6 ліпеня
Дзе: Нясвіжскі замак (Нясвіж, вул. Замкавая, 2)
Джазавы фэст пройдзе ў двары замка Радзівілаў пад адкрытым небам другі раз. З найлепшымі і папулярнымі сусветнымі джазавымі кампазіцыямі выступяць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга і салісты аркестра.
Калі: 6 ліпеня
Дзе: Скідзель
Фларысты будуць ствараць свае працы на вачах у публікі, а адметнасцю свята стане «Парад кветкавых кампазіцый». У праграме: тэатралізаванае адкрыццё, канцэрт артыстаў і калектываў Гродзенскага раёна, тэматычныя выставы, фотазоны, гульнявыя праграмы і іншае.
Калі: 9−15 ліпеня
Дзе: Віцебск: Летні амфітэатр (пр. Фрунзэ, 13а), канцэртная зала «Віцебск» (пр. Фрунзэ, 1) і іншыя культурныя пляцоўкі горада.
Міжнародны фестываль мастацтваў праводзіцца ў Віцебску з 1992 года. У праграме фестывалю — канцэрты, спектаклі, выставы, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.
У 2024 годзе на фестывалі выступяць танцавальныя праекты і ўдзельнікі міжнародных дзіцячых музычных конкурсаў, пакажуць спектаклі, пройдзе канцэрт каўказскіх выканаўцаў. Сярод анансаваных спектакляў - усяго два на беларускай мове. Большасць выканаўцаў чакаюць з Расіі: Filatov & Karas, Алег Газманаў, Марыям Мерабава, Яраслаў Сумішаўскі, Любоў Успенская, Ані Лорак.
У канцэрце «Золотой хит» (музыка 1990−2000-х) заяўлены ўдзельнікі з Малдовы, Іспаніі і Даніі.
Калі: другая палова ліпеня (папярэдне)
Найбуйнейшы гістарычны фэст арганізоўваюць у гонар Грунвальдскай бітвы з 2008 года. Фестываль праходзіў у музейным комплексе «Дудуткі» пад Мінскам. У праграме былі фаер-шоу, батлейка, рыцарскія выступленні, канцэрт з удзелам Івана Кірчука (лідэр гурта «Троіца»), гуртоў «Стокс», Nevrida, «Рокаш», «Вока чарота» ды іншых. Арганізатары анансуюць фэст у 2024 годзе,
але дакладная дата яшчэ не агучаная, як і праграма фэсту.
Калі: 19−21 ліпеня
Дзе: Брэст, вёска Булькава, парк Палянка
Двухдзённы маштабны фестываль электронной музыкі пад адкрытым небам. Свае сэты адыграюць дзевяць ды-джэяў: ALEXEY ZATVORNITSKY, DMITRY MOLOSH, KOSTYA OUTTA, INCLAME, ANDY STOCK, UPTEKA, TOA MAEH (LIVE), MILANA. Галоўным хэдлайнерам мерапрыемства стане AMONITA. На працягу ўсяго фестывалю чакаюць розныя зоны актыўнасці, фестываль стрыт-фуда, забег ад школы бегу IRUN, ёга, фрысбі, фітнэс зарадка па раніцах ад майстра спорту міжнароднага класа Дзмітрыя Плотніцкага і многае іншае.
Калі: 26−28 ліпеня
Дзе: Брэст, картынгавы стадыён «Альянс» (вул. Кастрычніцкай рэвалюцыі, 117Б)
Мотафестываль, прымеркаваны да дня горада. У рамках фестывалю таксама пройдзе кубак Брэста па шашэйна-кальцавых гонках, будзе магчымасць пакатацца па лясной трасе для мота-кроса на кросавых матацыклах ад Dropstop Brest.
Апроч канцэрта ў лагеры арганізатары абяцаюць насычаную праграму і па самім Брэсце. З музыкі пакуль анансавалі беларускі гурт KaS, «Огонек Бэнд», Dj KirRojal. Уваход на два дні - 60 руб., кемпінгі з электрычнасцю — бясплатна.
Калі: 26−28 ліпеня
Дзе: Браслаў
Музычны фэст на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» стаў адным з самых папулярных летніх фестываляў у Беларусі. У 2024 годзе арганізатары ўжо анансавалі расійскіх выканаўцаў МакSім, Клаву Коку, Kristina Si. У спісе таксама Алег Маямі, Лёша Свік, DJ KAKA, Aryue з Кітая.
Чытайце таксама: Бондарава адмяніла Instasamka? Стала вядома, чаму змяніўся лайн-ап Viva Braslav (абноўлена)
У планах кулінарныя двубоі, ёга, катанне на яхце і іншыя забаўкі і актыўнасці, зона з рамеснікамі і фудкорт. Можна паўдзельнічаць у забегу Viva Braslav, пагуляць у пляжны валейбол ці стрытбол.
Стандартны білет на два дні фестывалю каштуе 139,95 руб., а вось VIP-білеты ўжо распрададзены. Размясціцца можна ў кемпінгу, глэмпінгу (ёсць нават глэмпінг luxury), можна прыехаць з кемперам — на ўсё прадаюць асобныя квіткі. Таксама ёсць прапановы аўтобусных тураў з абласных гарадоў - «усё ўключана» на тры дні, на момант напісання матэрыялу засталіся толькі варыянты за 385−460 руб.
Калі: 2−4 жніўня (3 жніўня — асноўны дзень)
Дзе: Мсціслаўль, Замкавая гара
Традыцыйна ў рамках рыцарскага фэсту пройдуць:
Калі: 4 жніўня
Дзе: аграгарадок Парэчча, Гродзенскі раён
Станцыя ў Парэччы, дзе размешчаны самы стары ў Беларусі чыгуначны вакзал, ператворыцца ў святочную пляцоўку. Цягнік, які прывязе артыстаў і гасцей, на пероне ўрачыста сустрэне ўзорны духавы аркестр Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. На сцэнічнай пляцоўцы выступяць калектывы Гродзенскага раёна. Гасцей чакае фестываль фарбаў і пеннае шоу, інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых, фотавыстава «4 сезоны вакзала», інтэрактыўная фотасушка, «чытальны вакзал», дзіцячыя атракцыёны, выязны гандаль і многае іншае.
Калі: 2-гі тыдзень жніўня (папярэднія даты)
Дзе: Мінск, 5 пляж Мінскага мора
Фестываль электроннай музыкі на пляжы, аформленым як зона аазіса ў стылі фестывалю Burning Man (пустыня Блэк-Рок, Невада, ЗША). На тэрыторыі расстаўлены арт-аб'екты і інсталяцыі, госці прыходзяць у спецыяльна створаных касцюмах. У 2023 годзе гэта было 12 гадзін музыкі да раніцы на дзвюх танцпляцоўках і вогненнае шоу. Білеты каштавалі ад 40 да 100 руб. Была магчымасць купіць на ўваходзе.
Калі: 24 жніўня
Дзе: Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка (Гродзенскі раён)
У рамках фестывалю пройдзе касцюміраванае шэсце да галоўнай сцэны. Там гасцей фестывалю чакаюць майстар-клас па бытавых танцах. На лаундж-пляцоўцы паклічуць танчыць, выконваць папулярныя хіты і чэленджы з Tik-Tok пад воблакам пены і вясёлкай фарбаў. Таксама госці фестывалю змогуць пабудаваць, устанавіць і размаляваць шлюзы, байдаркі і лодкі. Адна з частак свята — гонкі на катамаранах. Завершыцца фестываль дыскатэкай пад адкрытым небам.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…