Моладзь прапануе стварыць у Гродне інтэрактыўны музей: паглядзіце на візуалізацыі

Антон Калодкін і Наталля Зяцева з Гродзенскага палітэхнічнага каледжа прыдумалі Музей этнічнага і сучаснага мастацтва. Там можна будзе не толькі ўбачыць лічбавыя карціны, створаныя архітэктарамі і дызайнерамі, але і змяняць экспанаты, прапаноўваючы свае варыянты рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынкаў і вуліц Гродна.

Пакуль гэта толькі ідэя – ёй аўтары падзеляцца на абласным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Пачыналася з дыпломнай працы

Праект ствараўся як дыпломная праца выпускніцы палітэхнічнага каледжа Маргарыты Касцецкай. Антон і Наталля яго дапрацоўвалі. Сёння яны прапануюць рэалізаваць дапрацаваны праект: пабудаваць музей этнічнага мастацтва з інтэрактыўнай інсталяцыяй, укараніць мультымедыйныя і інтэрактыўныя тэхналогіі, каб наведвальнікі не толькі знаёміліся з этнасамі Беларусі і Гродзеншчыны, але і ўзаемадзейнічалі з экспазіцыяй.

“У Гродне не хапае музеяў этнічнага мастацтва. Да таго ж Гродна – турыстычны горад, бязвізавая зона, а гэта спрыяе праектаванню такога музея”, – распавядае Наталля Зяцева.

Моладзь прапануе стварыць у Гродне інтэрактыўны музей: паглядзіце на візуалізацыі

Наведнік будзе сааўтарам

Аўтары праекту адзначаюць, што ў іх музеі наведвальнік разглядаецца як сааўтар. У праекце ёсць назіральныя залы гістарычнай спадчыны Гродна і Гродзеншчыны з экспанатамі сучаснага мастацтва.

“У сам будынак ўкаранёны інтэрактыўныя і мультымедыйныя тэхналогіі. Ёсць мульцітач-стол з макетамі мікрараёнаў Гродна, якія дазваляюць наведвальніку знутры, без дапамогі экскурсавода, прапаноўваць свае варыянты рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынкаў і вуліц”.

Дзе пабудаваць музей

Аўтары прапануюць пабудаваць музей на правым беразе Нёмана, уздоўж вуліцы Падольнай.

“Мы б хацелі бачыць музей менавіта ў цэнтры горада. Аб’ект арганічна ўпішацца ў архітэктурны ансамбль набярэжнай за кошт архітэктурна-прасторавага рашэння будынка”.

Моладзь прапануе стварыць у Гродне інтэрактыўны музей: паглядзіце на візуалізацыі

А што вы думаеце пра такі музей? Пішыце ў каментарыях!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: