«Стыхіі супраць вайны». Гродзенскі гурт Dzieciuki прэзентаваў міні-альбом

Міні-альбом «Зямля, вагонь ды вада» пакуль даступны толькі на YouTube. Цягам двух тыдняў ён з’явіцца на іншых платформах, абяцаюць музыкі.

Альбом складаецца з трох песняў: «Тадэвуш Рэйтан», «Усяслаў Чарадзей» і «Зялёныя палі маёй зямлі» (кавер на ірландскую The Fields of Athenry аўтарства Pete St. John). Аўтар тэкстаў да першых дзвюх песняў - Дзяніс Жыгавец, тэкст трэцяй пераклаў Андрэй Хадановіч. Так атрымалася, што ЕР-ка запісвалася цягам трох гадоў у студыях трох гарадоў - Гродна, Кракава і Варшавы. Вокладку да міні-альбома зрабіла Дар’я Дзянісава, дачка лідара гурта Алеся Дзянісава.

«Дзякуй Богу, што хоць частку захавалі»

Гэта цалкам самадастатковы міні-альбом. «Ён — не частка будучага вялікага альбому. Зразумела, у 2020 годзе мы планавалі вялікі альбом. Быў матэрыял. Мы з ім працавалі. Але пасля жніўня стала зразумела, куды каціцца краіна, — распавёў Hrodna.life Алесь Дзянісаў. — Я прапанаваў хлопцам запісаць хаця бы тое, што мы пачалі разбіраць і рэпетаваць. І дзякуй Богу, бо хаця бы частку захавалі! У выніку мы запісалі большасць інструментаў ды вакалаў яшчэ ў Гародні для 5 песен. Дзве з іх не ўвайшлі ў міні-альбом, бо яны не пасавалі пад канцэпцыю ЕР-шкі. Я думаю, што яны выйдуць пазней ці сінгламі, ці будуць часткай будучага новага альбому».

У любым выпадку, песні, запісаныя на ЕР «Зямля, агонь ды вада», не пойдуць у будучы альбом. «Гэтыя песні ўжо зрабілі сваю справу, і застаюцца ў гісторыі», — падкрэслівае музыка.

Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў. Фота: Facebook Алеся Дзянісава

Канцэпцыя альбома

У лічбе «тры» датчына да часу запісу і гарадоў няма ніякай містыкі. Гэта супадзенне, абумоўленае вымушанай эміграцыяй музыкаў праз рэпрэсіі ў Беларусі. Што датычыцца песен, то іх і планавалася тры, патлумачыў Алесь.

«Пазней нарадзілася канцэпцыя з трымя стыхіямі. І кожны герой з гэтых песен у нейкай ступені асацыюецца з гэтымі стыхіямі: Рэйтан — з зямлёй, Усяслаў Чарадзей — з агнём, невядомы ірландскій арыштант — з вадой».

Песні запісваліся да вайны ва Украіне. «Але нам хацелася нават гэтым матэрыялам, які ніяк не звязаны з сучаснасцю, неяк выказаць свае адносіны да той бойні, якую развязаў Пуцін са сваёй бандай. Калі Вы заўважылі, то на вокладцы прысутнічае „пацыфік“: зямля, вада і агонь — супраць гэтай вайны! Гэта чалавецтва ўвесь час ваюе. А зараз яшчэ і ставіць усю планету пад пагрозу. Але прыродныя жыццёвыя законы — старацца жыць у міры, спакою ды супрацы», — перакананы Алесь Дзянісаў.

Гродзенскі склад ужо наўрад ці збярэцца

Вялікі альбом, які задумваўся ў 2020 годзе, мусіў быць у духу першага альбому, «гармідарны» — і вясёлыя і сумныя песні, і пра гісторыю, і пра сучаснасць. «Абставіны склаліся такім чынам, што ён ужо не паўстане. Частка песен ужо не актуальна, частка — ужо не падабаецца, частку — трэба дарабляць. І апошні - гарадзенскі склад гурта — ужо наўрад ці збярэцца яшчэ раз. Прынамсі, я не веру ў гэтае. Таму трэба рухацца далей».

Чытайце таксама: «Леаніды вяртаюцца…». Алесь Дзянісаў з гурта «DZIECIUKI» анансаваў альбом на вершы Караткевіча

Зараз гурт з Гродна працягвае сваю канцэртную дзейнасць у Польшчы. З’явілася некалькі новых песен. «Няхай і не так часта, але мы граем. З новым, „варшаўскім“ складам, разабралі 14 ці 15 песен, з якімі выступаем. Апошні [канцэрт] быў у Сувалках, разам з польскім гуртом Kundle. Прыехалі людзі з Аўгустова, Олецка, Беластоку. Было атмасферна!»

З папярэдняга складу ў гурце засталіся трое: Алесь Дзянісаў, Аляксей Пудзін і Уладзіслаў Бернат. На бубнах грае гродзенец Цімафей Штароў, на дудзе — Дзяніс Шматко з гурта Lity Taler, на бас-гітары і акардыёне граюць палякі. Як і раней, арганізацыйнымі пытаннямі займаецца Пётр Дудановіч.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025