Людзі і справы

«Дзень добры, я дармаед». У гродзенскім «Дыскусійным клубе» абмеркавалі Дэкрэт № 3

Першае паседжанне «Дыскусійнага клубу» на тэму «Ці мусяць дармаеды плаціць?» прайшло 9 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця. Сабраліся людзі з падобнымі поглядамі - супраць Дэкрэта № 3. Але ўзніклі спрэчкі ў некаторых прынцыповых момантах: ісці на «марш дармаедаў» ці не ісці, зменіцца нешта пасля адмены дэкрэту ці дзяржава знойдзе іншы механізм выпампоўвання грошай з насельніцтва?

На першае паседжанне дыскусійнага клубу запрасілі Сяргея Верамеенку, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, які займаецца зборам подпісаў за адмену Дэкрэта № 3, Аляксандра Дзянісава, журналіста і лідара гурта «Dzieciuki» і Міколу Аўтуховіча, палітвязня і прадпрымальніка, які займаецца абаронай правоў прадпрымальнікаў.

Мікола Аўтуховіч: «Патрэбен план!»

Мікола лічыць, што зараз ідзе своеасаблівая вайна за ідэю абараняць «дармаедаў», у якой удзельнічаюць палітыкі, прадстаўнікі прафсаюзаў і праваабарончыя арганізацыі. Палітыкі за кошт гэтай праблемы вырашаюць свае задачы. Анатоль Лябедзька празначыў марш дармаедаў на 15 сакавіка, Мікола Статкевіч — на 17 лютага. У Гродне ён пройдзе 19 лютага. Стала вядома, што ўлады не дазволілі яго правядзенне.

— Я супраць таго, каб людзі выходзілі на гэты марш. Па-першае, я не чуў, каб у гэтых людзей быў план. Па-другое, яны не ўзялі на сябе адказнасць за гэты мітынг. У іх няма грошай, каб дапамагчы людзям, якіх аштрафуюць. Людзі можа і збяруцца, але такімі выхадамі на плошчу мы толькі папоўнім дзяржаўную казну, — аргументуе Мікола Аўтуховіч.

Ён лічыць, што на марш прыйдуць новыя людзі, якія да гэтага не хадзілі на акцыі і не цікавіліся палітыкай. Але яны могуць хутка расчаравацца, не ажыццявіўшы зменаў. Мікола згодны, што перамен можа дасягнуць толькі народ і толькі выхадамі на плошчу, але лічыць, што да гэтага трэба сур’ёзна рыхтавацца.

Аляксандр Дзянісаў таксама лічыць, што ёсць палітыкі, якія «гуляюцца» на хвалі таго, што народ не задаволены.

— Я згодны з тым, што няма плану. Не ведаю, які можа быць план. Мне падаецца, большасць дармаедаў сядзіць у Расіі, і яны не прыедуць з будоўлі, каб змяніць сітуацыю. Але гэта не значыць, што не трэба нічога рабіць. Я буду на гэтым маршы, бо я журналіст, і мяне таксама могуць затрымаць. Для мяне ёсць арганізацыя БАЖ. Але калі прыйдзе цёця Клава ці Іван Іванавіч і іх затрымаюць, хто за іх будзе плаціць? — падсумоўвае Аляксандр.

Верамеенка і Дзянісаў: «Актыўнасць людзей расце»

— Выходзіць ці не выходзіць — складанае пытанне, — кажа Сяргей Верамеенка. — Але мы павінны пазбавіцца страху. Мне звоняць і кажуць: «Добры дзень, я Віктар і я дармаед». Як у анекдоце — «Добры дзень, я Коля і я алкаголік». Людзі павінны да нас далучацца, мець сваю пазіцыю. АГП даюць юрыдычную кансультацыю, як сябе паводзіць. Мы таксама па меры мажлівасці падказваем, што рабіць.

Сяргей збірае подпісы за амену Дэкрэта № 3. На дадзены момант сабрана каля 600 подпісаў. Плануецца, што толькі БХД збярэ 1000−1500. Таксама зборам займаюцца АГП і прафсаюз РЭП. Подпісы збіраюць і ў маленькіх гарадах. Напрыклад, у Слоніме актывісты БХД сабралі 250 подпісаў. Затым іх накіруюць у Адміністрацыю Прэзідэнта, Савету Міністраў і ў Палату Прадстаўнікоў - канкрэтна Ганне Канапацкай — і ў мясцовы аблвыканкам.

Сяргей кажа, што з-за дэкрэта актыўнасць людзей трошкі вырасла. Напрыклад, некаторыя далучаюцца да збору подпісаў і бяруць падпісныя лісты. Аляксандр кажа, што з’яўляецца шмат актывістаў на месцах, якія звязаны з маленькімі праблемамі.

У Савецкім Саюзе творцаў пераследавалі за тое, што яны не працавалі. Сёння музыкі і паэты вычайна яшчэ дзесьці ўладкаваны. Аляксандр Дзянісаў кажа, што яго знаёмыя рокеры, панкі і металісты атрымліваюць лісты, але нейкага руху не арганізоўваюць. Песнямі ці тэкстамі на Дэкрэт № 3 яны таксама не адрэагавалі.

Напісаць дэкрэт прасцей, чым шукаць тых, хто ухіляецца ад аплаты падаткаў

— У Канстытуцыі напісана, што грамадзянін мае права, а не абавязак працаваць. Грамадзянін абавязаны аплочваць падаткі, якія на яго былі выдаткаваныя. Хай дзяржава прадаставіць калькуляцыю, колькі яны на мяне патрацілі. Другі момант — падатак плаціцца з заробку. Калі вы атрымліваеце заробак, тады і плаціце. Калі дзяржава думае, што чалавек жыве за патаемныя грошы, то хай шукаюць, выяўляюць, але гэта справы зусім іншых органаў, — кажа Сяргей.

Мікола кажа, што дзіўныя ўказы выдаваліся заўсёды, асабліва ў сферы прадпрымальніцтва. І без Дэкрэта № 3 ўлады знойдуць спосаб «закручваць гайкі». Таму што бюджэт краіны зараз фармуецца са штрафаў - эканоміка не працуе, заводы пераходзяць на «трохдзёнку», іх прадукцыя не прадаецца.

Мікола параўноўвае сітуацыю з 2011 годам, калі была цяжкая эканамічная сітуацыя. Тады ў Мінску ўзарвалі метро. Ён лічыць, што тэракт можа паўтарыцца, каб адцягнуць увагу беларусаў. Таму пратэсты павінны быць арганізаваныя з дальнабачнымі мэтамі, а не з мэтай проста адмяніць указ.

Дарэчы

«Дыскусійны клуб» — ініцыятыва «Цэнтру гарадскога жыцця». Паседжанні будуць праводзіцца кожны другі тыдзень. Арганізатар Павел Мажэйка кажа, што тут можна знайсці аднадумцаў або наадварот, скарэктаваць сваю пазіцыю. Будуць падымаць пытанні аб праве на мову, свабодзе слова, смяротным пакаранні, закрануць транспамежныя тэмы і тэмы мірнага жыцця. Фішка клуба — неакадэмічнае абмеркаванне тэмаў. Будуць запрашацца людзі з розных галін: культуры, палітыкі, бізнесу, спорту.

Наступнае паседжанне адбудзецца 22 лютага і будзе прысвечана смяротнаму пакаранню. Госць — праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» выйшаў у красавіку 2015 года і атрымаў у народзе назву «Дэкрэт аб дармаедстве». Ён закрануў шырокі спектр насельніцтва і выклікаў хвалю абурэння. Чаму ён неканстытуцыйны і парушае правы беларусаў, можна прачытаць тут і тут.

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024