Людзі і справы

«Аказалася, яны вельмі жыццярадасныя». Фотагісторыя пра тое, як дзеці інваліднасцю сталі акцёрамі

«Анры-тэатр» пачаў свае выступы з верасня 2017 года ў Гродзенскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Для юных акцёраў гэта магчымасць расказаць пра сябе, стаць больш упэўненымі людзьмі і адчуць сябе часткай грамадства.


Фотагісторыяй Алёны Горскай Hrodna.life працягвае знаёмства з выставай «Жыццё ў поўным колеры». Яна адкрылася 9 ліпеня ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom.


«Любыя дзеці маюць права на самавыражэнне і хочуць удзельнічаць у святах ці іншых мерапрыемствах, — кажа Алёна Горская пра герояў сваёй фотагісторыі. — Незважаючы на цяжкасці, яны хочуць сябе раскрыць. Казкатэрапія і тэатр вельмі для гэтага пасуюць. Я правяла з героямі шмат часу, і аказалася, што яны вельмі жыццярадасныя людзі і харошыя акторы. Тэатр стаў нібы павелічальным шклом для іх эмоцый, яны ўжываліся ў ролі і добра іх выконвалі. Заставалася толькі лавіць іх усмешкі, жэсты і позіркі».

У 2009 годзе на базе «Чырвонага крыжа» ў Гродне з’явіўся «Дзённы цэнтр для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі». Мэта — дапамога сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Яны не наведваюць дзіцячыя садкі і школы, гэта стала магчымасцю камунікаваць з аднагодкамі і іншымі дзецьмі.

[irp posts="72 409″ name="У кадры — жыццё ў поўным колеры. Як пачаткоўцы навучыліся здымаць і зрабілі выставу пра грамадскія ініцыятывы Гродна"]

У сярэдзіне 2017 года ў інтэграцыйным лагеры Чырвонага крыжа упершыню адбылася пастаноўка «Чараўнік ў смарагдавым горадзе». Акцёры спектакля — дзеці з інваліднасцю і валанцёры.

Праз час з’явілася ідэя стварыць сваю студыю «Анры-Тэатр», названую ў гонар заснавальніка руху Чырвонага Крыжа — Анры Дзюнана.

Выстава «Жыццё ў поўным колеры» будзе экспанавацца ў Цэнтры гарадскога жыцця да 16 ліпеня.

[irp posts="72 656″ name=" Усім трэба есці і спаць. Але некаторых хапае на большае". Фотагісторыя пра цудоўных людзей з «Цудоўні""]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025