Выстава «Жыццё ў поўным колеры» — гэта незвычайныя гісторыі пра звычайных людзей, якія сваёй актыўнасцю і справамі робяць жыццё ў сваім горадзе і жыццё іншых людзей лепш. Адкрыццё выставы адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры гарадскога жыцця.

Аўтары выставы — пачаткоўцы ў фота, якія на працягу некалькіх месяцаў вучыліся ў двух вядомых гродзенскіх фатографаў Аляксандра Саенкі і Іллі Гелея, як расказваць гісторыі і даносіць людзям свае ідэі з дапамогай фотаапарата.

Фотагісторыі, прадстаўленыя на выставе, закліканы даць голас ініцыятывам і арганізацыям, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю і часта застаюцца «за кадрам», але дзякуючы якім адбываюцца сацыяльныя змены ў нашым грамадстве.

«Мы імкнемся да таго, каб гродзенцы ведалі, што могуць далучыцца да нейкай добрай справы, могуць самі рабіць не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых людзей і свой горад лепшым, каб людзі ведалі, дзе яны могуць знайсці дапамогу і аднадумцаў, і хто яны — гэтыя аднадумцы», — кажуць арганізатары выставы.


Калі: 9 ліпеня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3)
Пачатак: 18.30
Уваход вольны