Карыснае

Дзе ў Гродне турысту смачна з’есці - 2. Гайд для замежных турыстаў з ацэнкай у аленях (cвятога Губерта)

Гэтым разам мы выбралі кафэ «Хатэй», кавярні «У доме Хона Піка» ды «Ці&Кава» і бар «Карчма». Мы не прэтэндавалі на тое, каб ахапіць увагай усе аспекты дзеяння ўстановаў і даць канчатковую экспертную ацэнку іх працы. Наш рэйтынг — гэта спроба праверыць, наколькі замежніку ўтульна і камфортна ў гродзенскіх кавярнях.

Для аб’ектыўнасці мы распрацавалі ўласную шкалу ацэнкі. За крытэрыі ўзялі:

— наяўнасць меню на англійскай мове;

— валоданне афіцыянтамі англійскай мовай;

— наяўнасць wi-fi;

— магчымасць аплаты карткай;

— якасць ежы і напояў (выключна суб’ектыўнае меркаванне ўдзельнікаў);

— музыка і інтэр'ер.

Для ацэнкі ўзроўню сервісу замест зорак Мішлена выкарыстоўвалі Аленяў cвятога Губерта. Максімальная ацэнка за любы паказчык — 5 аленяў, мінімальная — 1 алень.


У першай частцы гайда мы наведалі гастра-бар «Вердэн», кавярню «Я», «Рэтра-піцу», «Раскошу», «Камунарку» і «Стары горад».

[irp posts="38 598″ name="Дзе ў Гродне турысту смачна з’есці. Тэст установаў харчавання з ацэнкай у аленях Святога Губерта"]

Кафэ «Хотей». «Под пивко» будзе добра і так

«Хотей» нядаўна адкрыўся на месцы легендарнай у Гродне «Чабурэчнай», але чабурэкаў мы там не знайшлі. У меню былі сушы, піца, напоі ды дэсерты.

Меню на англійскай установа не мае. А цікава было б даведацца, як бы яны пераклалі «ролл под пивко». Прынамсі, з піва кафэ прапануе «Аксамитное темное». Keep calm ды лупіце на трасянцы ў «Хотей».

Афіцыянт Кірыл трохі разумеў па-англійску, таму змог прыняць замову. «Хотей» мае ўласную сетку wi-fi і туалет, які быў чамусьці зачынены. Памяшканне нанова адрамантаванае, грае прыемная музыка, таму не дзіва, што ў залі шмат наведвальнікаў.

Як слушна заўважыў адзін з турыстаў, «Хотей» адсутнічае ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук. Таму пакінуць водгукі замежныя турысты могуць хіба што ў Інстаграме, бо сеткай ВКонтакте карыстаецца ў асноўным рускамоўная моладзь.

Да якасці ежы і напояў пытанняў мы не мелі, яны суадносяцца з цэнамі.

Аднак да самай смачнай піцы і сушы ў горадзе «Хотею» яшчэ ёсць куды цягнуцца. Таму ўстанова атрымлівае 3,8 аленяў святога Губерта з пяці.


Кавярня «У доме Хона Піка». Дэсэрты смачныя, а кава — не вельмі

Кавярня знаходзіцца ў самым цэнтры горада, таму мае ўсе шанцы прывабіць замежнага турыста. Утульны стылёвы інтэр'ер, грае прыемная музыка, за суседнімі столікамі гродзенцы няспешна п’юць каву ды глядзяць у смартфоны. Як пажартаваў адзін з турыстаў нашай групы, адчуваеш сябе як у Еўропе, а не на вуліцы Савецкай!

Але на гэтым плюсы ўстановы скончыліся: меню на англійскай мове кавярня не мае, дзяўчаты па-англійску ўвогуле не разумелі, wi-fi для наведвальнікаў няма. Ёсць туалет, дзякуй і на гэтым.

Смак кавы таксама пакідаў жадаць лепшага, але мы адзначылі, што дэсерты ў «Доме Хоне Піка» сапраўды смачныя. Варта пакаштаваць! А пакуль «Кавярня ў доме Хона Піка» атрымлівае 2,8 аленя з пяці.


Бар «Карчма». За базар адказваюць

Прыемна адзначыць, што «Карчма» робіць пэўныя крокі да беларускасці: на століках прыгожа засцелены традыцыйныя рушнікі, бар прапануе турыстам пачаставацца «смакамі старой Гародні». «Карчма» мае меню на англійскай і на польскай мовах, але афіцыянт Андрэй размаўляў выключна па-руску.

Цікава адзначыць, што ў залі ціха гралі замежныя хіты 90-х: я пазнала California love і Come along with me. Меркаваннем аднаго з замежных гасцей, заходняя поп-музыка той эпохі заўсёды лепш за рускую папсу таго ж часу. Слушная заўвага. Ад сябе дадам, што музычны густ «Карчмы» расце.

Але цалкам развітацца з блатной атмасферай 90-х тут пакуль не хочуць: у меню сустракаюцца «Крылышки по блату» и «Птичий базар». Адзін з турыстаў нашай групы выказаў думку, што гэта месца можа быць любімым сярод супрацоўнікаў праваахоўчых органаў і КДБ. Вырашылі размаўляць цішэй.

«Карчма» здзівіла замежнікаў памерам порцый і якасцю страваў: маўляў, у суседняй Літве такое б каштавала ў 2−3 разы даражэй! На жаль, «Карчма» не мае wi-fi, таму атрымлівае ад нас толькі 3,8 аленя. У натуры, не благі вынік.


Кавярня «Ці&Кава». Nice to talk to you

«Ці&Кава» не мае меню на англійскай мове, але барыста Влад няблага ведае мову. Варта адзначыць, што моладзь у Беларусі не вельмі добра валодае замежнымі мовамі ў параўнанні з прыбалтамі ды палякамі, гэта прызнаюць таксама і турысты. Таму было асабліва прыемна замовіць кубачак кавы па-англійску, а не «на мове жэстаў». Кава турыстам спадабалася.

Таксама адзначылі, што ў «Ці&Каве» адчуваюцца city vibes — гарадскія флюіды. У кавярні ёсць wi-fi. Агулам яна набрала ў нашай шкале 4,3 аленя з пяці.

Месца, вартага адзнакі ў 5 аленяў, гэтым разам знайсці не атрымалася. Спадзяемся, нам пашанцуе наступным разам.

Агульны рэйтынг другога агляду выглядае наступным чынам:

[irp posts="49 900″ name="У Гродне выдалі карту-трансформер для турыстаў з гідам аленем Лявонам"]

ТУРЫСТЫЧНАЯ КАРТА ГРОДНА — «ЗРОБЛЕНА ТУТЭЙШЫМІ»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024