Людзі і справы

Не толькі Chemical Brothers: 5 фантастычных выканаўцаў фестывалю Dour, пра якіх вы раней маглі не ведаць

Ёсць шмат прычын паехаць на фестываль Dour. Гэта і нагода паглядзець Бельгію, і падтрымаць мясцовых бельгійскіх вытворцаў, і зрабіць свой унёсак у экалогію. Але на музычным фестывалі галоўнае — музыка. За пяць дзён на Dour можна праслухаць дзясяткі выканаўцаў самых розных гатункаў: ад электронікі і хіп-хопу да індастрыялу і джазу. Праслухаўшы многіх, мы адабралі для вас пяць выканаўцаў, якіх сапраўды варта пачуць ужывую.

Action Bronson

«Барадаты брыльянт сусветнага хіп-хопа, 140 кг жывога таленту, былы шэф-кухар, які прамяняў фартух з кацялком на кепку з роўным брылём, кароль Квінза, у чыіх жылах цячэ кроў габрэйкі-хіпі і албанскага Мусліма, містэр Бэм Бэм і сеньёр Брансаліньё, гарачы прыхільнік рэстлінгу і шалёны чалавек-глыба», — пішуць пра яго.

www.youtube.com/watch?v=debIyWS6Byc

Keys N Krates

Keys N Krates сфармавалася трыма маладымі прадзюсарамі з Таронта — Adam Tune (барабаншчык), David Matisse (сінтэзатар) і Jr. Flo (DJ). Трыа пачало свой творчы шлях у 2008 годзе, граючы лайв-рэміксы і аўтарскія трэкі ў стылях Hip hop, Trap & EDM.

www.youtube.com/watch?v=eDshx6Rg9Hs

Denzel Curry

Дензел Рэй Дон Кары — амерыканскі хіп-хоп-выканаўца з Фларыды. За сваю кар’еру Кары выпусціў два студыйных альбомы: Nostalgic 64 і Imperial, якія атрымалі станоўчыя водгукі крытыкаў. У сваёй творчасці ён адчувае значны ўплыў Тупака Шакура і Буджу Бантан. Творчасць Дензел характарызуецца змрочнымі тэкстамі, а таксама хуткай і агрэсіўнай манерай выканання.

Кары пачаў пісаць вершы яшчэ ў пачатковай школе, а ў 2011 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, ён выпускае свой першы мікстэйп King Remembered Underground Tape 1991−1995. Пасля заканчэння старэйшай школы ён сур’ёзна пачаў займацца музыкай і запісаў свой дэбютны альбом Nostalgic 64.

www.youtube.com/watch?v=q8VO4Rm3ulw

Mogwai

Mogwai — шатландскі рок-гурт, утвораны ў Глазга ў 1995 годзе Сцюартам Брэйтсвейтам і Дамінікам Эйтчысанам, які стаў адным з самых вядомых шырокай публіцы прадстаўнікоў пост-року. У музычным плане група зведала ўплыў такіх калектываў як Fugazi, MC5, My Bloody Valentine, Sonic Youth, Pixies, The Cure і Slint. Стыль Mogwai спалучае шугейзынг, мат-рок, і арт-рок.

www.youtube.com/watch?v=luM6oeCM7Yw

R+R=Now

Гэта супергурт, які складаецца з вядомых джазавых музыкантаў, якія паміж сабой сябруюць. Сабраў гурт Роберт Гласпер — адзін з самых заўважных джазавых піяністаў і дасведчаны прадзюсар, які атрымаў «Грэмі» за свае альбомы «Black Radio» і «Black Radio 2», а таксама папрацаваў з Кендрыкам Ламарам, Канье Уэстам, Jay-Z, J Dilla, Эрыкам Бадуеў, Q-Tip, Hiatus Kayote, Снуп Догам, Норай Джонс і многімі іншымі.

www.youtube.com/watch?v=GS2Y_CkaXP0

www.youtube.com/watch?v=GUDTso9yZ64

Што такое Dour?

Фестываль ужо 29 гадоў, з 1989 года, адбываецца ў маленькім мястэчку Дур у французскамоўнай частцы Бельгіі. Гэта самая вялікая музычная і турыстычная падзея ў гэтай частцы краіны і адна з самых арыгінальных у Еўропе: унікальная, неверагодна эклектычная паводле гатункаў музыкі, дзе ёсць і зорныя хэдлайнеры (сёлета гэта не толькі Chemical Brothers, але і мастадонты тыпу Ministry ды Atari Teenage Riot), і мноства новых знаходак. Плюс моцны націск на экалагічную свядомасць і прасоўванне лакальных артыстаў.

Летась, у 2017 годзе, на фестываль прыехала 242 000 чалавек з усёй Еўропы.

Сёлета фестываль пройдзе 11−15 ліпеня. Уся інфармацыя, лайн-ап, спіс сцэнаў і білеты — на сайце фестывалю dourfestival.eu.

ООО «Ирвинга Группа»

УНП 191 751 509

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024