Дзесяць год таму чацвёра маладых людзей паступілі ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Сёння гэта дзве сямейныя пары, дзе і муж, і жонка маюць аднолькавую прафесію — ветэрынар. Розніца ў тым, што колішнія аднагрупнікі працуюць зараз у розных месцах. Дзмітрый і Таццяна Воранавы засталіся ў горадзе, а Сяргей і Вольга Савошчыкі паехалі на вёску.


[irp posts="4602″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 1. Як ветэрынары выбіралі сваю прафесію"]

[irp posts="4745″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 3. На вёсцы «дохтар» — першы пасля бацюшкі"]

[irp posts="4755″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 4. Дацэнт прымусіць""]

[irp posts="4765″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 5. Каго ты лечыш?""]


Вольга, ветэрынар на малочна-таварным комплексе

На вёсцы працаваць трэба ўвесь час. На ферме — ад шостай раніцы. Тут не горад, дзе гарантаваны расклад і стала два выходных. У нас ветэрынар — як хуткая дапамога, у любы час, у дзень ці ўначы мае дапамагаць. Як не на ферме, то некаму ў прыватнай гаспадарцы. Пазвоніць якая бабулька, а транспарту ў яе няма, то ветэрынар сваім едзе. Як адмовіш? У гаспадарцы 20 вёсак, а людзі ўсе свае.

veteryinaryi-savoshchyik-v-41

«Ферма гэта невялікая, сярэдняя такая — 500 галоў удойнага статку», — паказвае Таццяна сваю гаспадарку. Самыя маленькія жыхары месцяцца ў цялятніку. «Туды нікога не пушчу, здалёк паглядзіце». Цяляткам па 3−4 тыдні толькі, адны стаяць, без мамак. Трэба каб чыста было, акуратна, саломка ў іх свежая.

veteryinaryi-savoshchyik-v-30

Тут радзільнае аддзяленне. «Во з гадзіну таму роды прымала, расцялілася кароўка. Раней усёй фермай бывала дапамагалі цяля выцягнуць. А гэта ж ніяк не добра, трэба мінімум людзей, каб не было дадатковага стрэсу карове. Зараз прыбор ёсць адмысловы, часцей за ўсё сама спраўляюся».

veteryinaryi-savoshchyik-v-22

Малое — яшчэ не аблізанае, мокра-чорна-белае цяля ляжыць на саломе, пазірае вялікімі сінімі вачыма. «Пупавіну пара апрацаваць». Вольга спрытна падгінаецца, каб пралесці пад агароджу, прысаджваецца каля нованароджанага. У пару рухаў дастае да жывоціка, пшыкае спрэем з балончыка, абцірае яшчэ слізкую галаву. Як малое стане на ногі, яго забяруць у цялятнік і пакормяць праз зонд.

veteryinaryi-savoshchyik-v-25

«На фермах зараз выкарыстоўваюцца інтэнсіўныя тэхналогіі. Разам в каровамі цяляты не застаюцца ні дня». Малозіва сцэджваецца і захоўваецца. А кормяць цялят ужо супрацоўнікі, праз спецыяльныя прыстасаванні-зонды. Каб кожнае атрымала патрэбную колькасць ежы.

veteryinaryi-savoshchyik-v-45

У наступным аддзяленні стаяць падгадаваныя цяляты. «У нас на ферме толькі цёлачкі. Бычкоў не трымаем, прадаем адразу ў суседнюю гаспадарку, на адкорм. Па тэхналогіі іх забаронена трымаць разам». Аказваецца, у прамысловай скотагадоўлі каровы з быкамі ўвогуле ніколі не сустракаюцца. Асемяненне праводзяць штучна, матэрыял для яго прывозяць з племянной станцыі. «Праз тры месяцы правяраем — ці карова сцельная. Спачатку яшчэ доім. Пасля пераводзім у сухастой, пакуль не ацеліцца». Далей — той самы замкнёны цыкл — тэхналогія.

veteryinaryi-savoshchyik-v-4

Кормяць жывёлу вітамінным сенам, кукурузай, камбікормам. «Кожная секцыя, кожная група мае свой адмысловы рацыён. Сцельным не даюць сакавітыя кармы, расцельным — наадварот. Часта на фермах нават не прадугледжаны выпас, але ў нас ён ёсць і гэта вялікая перавага, — расказвае Вольга. — Гэта для здароўя каровам карысна».

Інтэнсіўныя тэхналогіі, хоць і дазваляюць хутка і па плану гадаваць скот, усё ж зношваюць арганізм жывёл. «Яны пройдуцца, парухаюцца, унутраныя органы прамасажыруюцца. Застойных з’яваў будзе менш, дыягназаваць магчымыя захворванні прасцей».

veteryinaryi-savoshchyik-v-39

Калі выяўляецца, што карова нездаровая, яна пераводзіцца ў асобную секцыю. Пакуль ідзе лекаванне, малако ад яе не здаюць. «Шчыра скажу, што здаём вельмі добрае малако, можна спакойна піць».

Разам са сцецыялістамі на ферме працуе трохі больш за 20 чалавек: напрыклад, з дойкай паўтысячы кароў спраўляюцца чатыры даяркі, а на ўсіх цялят хапае двух рабочых. Так што інтэнсіўныя тэхналогіі ад усіх патрабуюць інтэнсіўнай працы.

«На вёсцы інакш навакольны свет адчуваеш, — дзеліцца Вольга, — тут заглыбляешся ў асяроддзе, сядзіш, як прывязаны. А з іншага боку — да мамы ў горад прыязджаю, то ў кватэры доўга быць не магу — хочацца на вуліцу. Не ўяўляю, як так жыць — у замкнёнай прасторы».

veteryinaryi-savoshchyik-v-17

Канечне, менш тых культурных магчымасцяў, што гаражане маюць. Але ж і ў горадзе многія па працы толькі канапу з тэлевізам бачаць. Так што як свой побыт уладкаваць — толькі ад чалавека залежыць.

А сямейнае жыццё на вёсцы, паводле яе, увогуле мае шмат шмат пераваг. «Лес побач, возера, яблынькі свае растуць, домік з выгодамі атрымалі па прэзідэнцкай праграме. У горадзе за дзецьмі патрэбен пастаянны кантроль, а тут яны больш самастойныя — на вуліцу адпрошвацца не трэба. І да адказнасці прывучаюцца. Курэй карміць, котак, сабак — гэта іх абавязак».

Але маладыя спецыялісты працаваць на вёсцы не хочуць — апасаюцца складанасцяў. Сёлета ізноў заяўку падалі, каб маладых спецыялістаў сюды размеркавалі. З шасці чалавек мінулага папаўнення зараз засталося толькі два. «Трэба, мабыць, іх тут ажаніць, каб заставаліся».

veteryinaryi-savoshchyik-v-28