Калі коратка — у дэкрэт з дзіцем у Беларусі ідзе блізу 1% татаў. А дадатковы двухтыднёвы «татаў» адпачынак, які з’явіўся ў Працоўным кодэксе з 2020 года, маладыя таты бралі толькі на 9% прадпрыемстваў, даследаваных Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.
Праблема аддаленасці бацькі ад выхавання дзіцяці - не толькі беларуская. Але да заходняга ўзроўню яе рашэння нам яшчэ далёка. Беларускую сітуацыю з тым, як ідуць справы ў Еўропе і Амерыцы, параўнаў канал «Цёця Іра дазволіла».
У ліпені 2021 года Volvo Car USA апублікавала вынікі даследаванняў, якія тлумачаць, чаму таты не бяруць адпачынак па догляду за дзіцем, які ім належыць. Выявілася, гэта вынік ціску грамадскай думкі і распаўсюджаных стэрэатыпаў.
% апытаных мужчын пацвердзілі, што працадаўца абмяркоўваў з імі бацькаў адпачынак і прапаноўваў выкарыстоўваць менш за палову належнага часу.
% прызналі негалоснае правіла, што мужчыны не павінны браць поўны адпачынак пры нараджэнні дзіцяці.
% асцерагаюцца, што адпачынак па догляду за дзіцем стане пагібельным для іх кар’еры.
З іншага боку, 71% апытаных думае пра змену працы на карысць кампаніі, дзе прапануюць больш лаяльныя сямейныя ўмовы, а 83% перакананыя, што досвед бацькоўства дазволіў ім лепш і хутчэй спраўляцца з працай.
У Германіі паводле вынікаў апытання грамадскага аб’яднання Väter («Таты»), доля мужчын ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў, якія хочуць даглядаць дзяцей з самага іх нараджэння, складае 88%. Часцей за ўсё (44%) бяруць такі адпачынак у Саксоніі. На другім месцы — Баварыя (41,7%).
Удзел мужчын у доглядзе немаўлятаў паступова расце. У 2008 годзе адпачынак браў бацька кожнага пятага нованароджанага, а ў 2010 годзе — бацька ўжо кожнага чацвёртага дзіцяці, які з’явіўся на свет.
Такое становішча рэчаў здаецца нармальным, пакуль у сям'і ўсё добра. Але «добра» бывае далёка не ва ўсіх беларускіх сем’ях. Паводле звестак Белстата, апошнія пяць гадоў колькасць шлюбаў у нашай краіне зніжаецца, а разводаў - расце. У 2021 годзе ажаніліся 59 649 параў, а развяліся — 34 386.
У выпадку разводу часцей за ўсё жанчына застаецца з дзецьмі і без сродкаў. Кар’ера спынілася праз дэкрэтны адпачынак, аліментаў былога мужа на ўтрыманне дзіцяці не хапае, а ўдзел таты ў выхаванні яшчэ больш скарачаецца.
Больш шырокае выкарыстанне бацькавага дэкрэту магло б вырашыць гэтую праблему. Калі б тата частку часу глядзеў за дзіцем, гэта дапамагло б маці не перарываць надоўга працу, скараціла б разрыў у заробку мужчын і жанчын і павысіла ў канчатковым выніку дабрабыт сям'і.
Паводле даследавання The Institute for Evaluation of Labour Market and Education Policy (Швецыя), даходы маці выраслі прыкладна на 7% за кожны месяц, які бацька правёў дома ў адпачынку па догляду за дзіцем. Навукоўцы назіралі за 9000 сем’яў у перыяд ад года да родаў да моманту, калі дзецям споўнілася ў сярэднім чатыры гады.
Федэральная камісія па сямейных пытаннях Швейцарыі канстатуе, што павелічэнне на 1% колькасці маці, якія працуюць, дастаткова для таго, каб прафінансаваць ад 18 да 20 тыдняў бацькавага адпачынку.
Узяць некалькі тыдняў адпачынку па доглядзе дзіцяці не пабаяўся генеральны дырэктарTwitter Параг Агравал, паведаміў Bloomberg. А вось ці пагодзяцца беларускія мужчыны «пасядзець» дома са сваімі малымі і даць шанец жанчынам павысіць сваю каштоўнасць на рынку працы — пытанне застаецца адкрытым.
Пакуль у нас вырашылі дадаць да святаў Дзень таты. Яго будуць святкаваць 19 лістапада.
«Думаю, гэта не праблема, — адказаў на прапанову Аляксандр Лукашэнка. — Вы маеце рацыю, мы неяк не звярнулі на гэта ўвагу. Мы бегаем, скачам, каб дагадзіць вам на 8 сакавіка. А вы калі нам спрабуеце дагадзіць… нават і не ведаю».
Чытайце таксама:
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…