Прапанову дэмантаваць помнік Леніну ўносіў гродзенец на платформе Petitions.by у маі. Петыцыю падпісала 827 чалавек. Напачатку чэрвеня прыйшоў адказ – адмова. Аўтар петыцыі лічыць, што яму адказалі “не па сутнасці” і скіраваў новы зварот. Гэтым разам ён дамагаецца правесці грамадскае абмеркаванне пытання наконт Леніна ў цэнтры горада.
За 30 гадоў нічога не змянілася?
Ліст у адказ на петыцыю падпісала намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша. У ім даводзіцца, што ўсталяваны ў 1987 годзе помнік
“з’яўляецца неад’емным кампазіцыйным акцэнтам плошчы і разглядаецца жыхарамі і гасцямі горада як узор манументальнай скульптуры савецкага перыяда”.
У Гродне прапануюць дэмантаваць помнік Леніну
Далей амаль на двух старонках тлумачыцца, што назвы вулічна-дарожнай сетцы горада дае тапанімічная камісія. Яна разглядае хадайніцтвы і звароты з нагоды прысваення ці змены назваў вуліц, у тым ліку “ў гонар асобаў, што маюць заслугі перад дзяржавай і грамадствам”.
Паводле закона, камісія ўносіць прапановы, іх зацвярджае гарадскі Савет дэпутатаў і гарвыканкам. Роля грамадскасці ў гэтым працэсе – магчымасць азнаёміцца з прапановамі праз сайт гарвыканкама ці дзяржаўную прэсу і выказаць меркаванне. Прысвоеная назва застаецца ў сіле да новага рашэння гарадскога Савета дэпутатаў.
“З улікам прыведзенага вышэй, дэмантаж помніка і перайменаванне плошчы у бліжэйшы час не плануецца”, – падводзіцца вынік.
Такім чынам, падставай для адмовы фармальна служыць прынятае больш за 30 гадоў таму рашэнне.
Як быць з Леніным у Гродне? 7 крэатыўных падказак з усяго свету
“Адказ не па сутнасці”
Аўтар петыцыі лічыць, што адказ не адпавядае патрабаванням заканадаўства:
“Адказ дадзены не па сутнасці, аргументацыя практычна адсутнічае. З адказу не зразумела, у чым прычына адмоўнага рашэння па гэтым пытанні. Патрабую, каб дадзенае пытанне быў вынесены на грамадскае абмеркаванне, бо лічу, што аблічча горада ў першую чаргу павінны вызначаць самі жыхары, а не адміністрацыйны апарат.
Прашу даць адказ па сутнасці і з аргументацыяй у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам”.
Зараз петыцыя скіравана ў Гродзенскі аблвыканкам і будзе адпраўлена 20 чэрвеня. Да гэтага часу яе можна падпісаць. На раніцу 11 чэрвеня подпісы пакінулі 23 чалавекі.
Таямнічае жыццё Леніна ў Гродне
Гродзенцы абмяркоўваюць
Пытанне з помнікам Леніну вызвала цікавасць і хвалю абмеркаванняў у сеціве. З аднаго боку казалі, што гэта перажытак “саўка”, з якім трэба развітацца. Вось, напрыклад, меркаванне вядомага гродзенскага мастака Уладзіміра Качана:
Іншае меркаванне ў тым, што гэта частка гісторыі, якую варта захаваць, ды яшчэ – найбліжэйшы да заходняй мяжы Ленін. А таму – яшчэ адна цікавостка, што спрыяе візітам замежных турыстаў.
Выдвижные ящики в современной мебели – это очень удобно и практично. Приобрести телескопические направляющие можно на сайте https://furmag.com.ua/mebelnaya-furnitura/napravlyaushie-dlya-yashikov/teleskopicheskie-napravlyaushie/. Большой выбор направляющих высокого качества.


