Не заўважыць відавочнае: дарогі ў Беларусі не адпавядаюць ДАСТам, але гэтага часта «не бачаць»

У Гродне пачалі вясновыя рамонты дарог. А што, калі ў важным для вас месцы дарожнікі не пастараліся? Разбіраемся, якія дэфекты дарожнага палатна дапушчальныя, а якія павінны быць ліквідаваны ў тэрміны ад 3-х да 48-й гадзіны. І куды звяртацца, каб паскорыць рамонт.

5 узроўняў

Выбоіны на дарогах маюць права на існаванне. Дапушчальная колькасць ям залежыць перш за ўсё ад катэгорыі ўзроўню патрабаванняў. Напрыклад, рэспубліканскія дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных дарог, а таксама важнейшыя дарогі, якія злучаюць Мінск з абласнымі цэнтрамі, адносяцца да першага ўзроўню патрабаванняў. Усяго ў Беларусі існуе 5 такіх узроўняў.
Ад таго, да якога ўзроўню адносіцца дарога, залежыць яе стан і тэрміны выканання рамонтных прац.

Высветліць узровень патрабаванняў адпаведнага ўчастка можна, звярнуўшыся да абслугоўваючай арганізацыі або арганізацыі, на балансе якой знаходзіцца патрэбная дарога або вуліца.

48 гадзін на ліквідацыю

Важна! Выбоіны плошчай больш за 0,09 кв.м (30×30 см) і глыбінёй больш за 5 см не дапускаюцца. Незалежна ад таго, да якога ўзроўню патрабаванняў адносіцца дадзеная дарога.

Такія дэфекты пакрыцця павінны быць ліквідаваны ў тэрмін не больш за 2 сутак з моманту выяўлення (рэгістрацыі ў журнале ўліку дэфектаў).

Знайсці ў Гродне выбоіны, якія не адпавядаюць ДАСТу, не складана. Яны ёсць і на ціхіх, і на ажыўленых вуліцах.

Некаторыя выбоіны не толькі больш дапушчальных 0,09 кв.м па плошчы, але і значна глыбей 5 см.

Агульную колькасць выбоін і іх памеры па вуліцы Горкага палічыць складана: дэфектаў дарожнага палатна там шмат.

Выбоіны — не адзіная праблема нашых дарог. Знайсці дожджапрымальныя студні і люкі, устаноўленыя не паводле ДАСТу, таксама не складана.

3 гадзіны на замену

Калі вечкі люкаў або краты дожджапрымальнікаў адсутнічаюць або разбураны, то новыя павінны быць устаноўлены на працягу трох гадзін з моманту выяўлення і рэгістрацыі дэфекту.

Не адпавядаюць нормам дажджавыя каналізацыі, у якіх дапушчана:

— адхіленне верху назіральных калодзежаў адносна паверхні праезнай часткі больш за 2 см;

— завышэнне верху дажджапрымальных калодзежаў адносна паверхні праезнай часткі;

— заніжэнне верху дажджапрымальных калодзежаў адносна паверхні праезнай часткі больш за 3 см;

— адсутнасць або расколіны корпуса і кратаў дажджапрымальных калодзежаў, назіральных калодзежаў.

Дэфектныя вечкі люкаў і рашоткі дажджапрымальнікаў павінны быць замененыя новымі.

На вуліцы Багдановіча ёсць выбоіны, якія ў некалькі разоў перавышаюць гранічна дапушчальны памер. Ёсць і праблемы з люкам.

Хто сочыць?

Тэарэтычна, з пункту гледжання закона, выбоіны, праблемы з люкамі і рашоткамі, і іншыя недахопы дарожнага пакрыцця павінны быць ліквідаваны ў кароткія тэрміны. Але галоўнае для хуткага рашэння праблемы — выяўленне недахопаў адпаведнымі арганізацыямі. Калі выбоіне не адзін год, але дарожныя службы або ДАІ яе не бачылі, то яе быццам і няма.

Паведаміць аб праблеме можна непасрэдна дарожнікам або ў ДАІ. Калі інспектары выяўляюць дэфект першымі, яны самі выпісваюць прадпісанне, паведамілі ў Гроднааўтадоры. Пасля гэтага ў адведзеныя законам тэрміны дэфекты ліквідуюць.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025