Фірмовы кубак нашага выдання 13 лютага атрымала Эмілія Комар. Яна была чытачом-тэсціроўшчыкам старонкі на мінулым тыдні. Міма яе ўвагі не прайшла ніводная прапушчаная коска ці абдрукоўка ў нашых матэрыялах, бо Эмілія — прафесійны філолаг. Падчас навучання ва ўніверсітэце яна мела досвед працы ў рэгіянальных СМІ, таму яе каментары былі грунтоўнымі, а парады — прафесійнымі.
Паводле Эміліі, асноўныя перавагі старонкі ў аператыўнасці, наяўнасці даведак у матэрыялах, добрай афішы гарадскіх падзей і карыснасці інфармацыі. Найбольш цікавымі для яе былі гісторыі пра гродзенцаў і гарадское жыццё. Таму ў топ-3 ад Эміліі увайшлі менавіта такія публікацыі.
«На вуліцы грошы ніхто не збірае: як вызначыць махляра, які нажываеца на хворых дзецях»
«Для мяне — вельмі карысны і актуальны матэрыял. Заўсёды пра гэта задумваюся, калі бачу людзей такіх. Уражанне закончанасці, дастатковага раскрыцця тэмы. Спадабалася».
«Паміж педсаветам і подыўмам. Завуч з гродзенскай школы аказалася модным дызайнерам»
«Цікавы артыкул. Уражанне паўнаты расрыцця тэмы, адказ на ўсе магчымыя пытанні. Добры ілюстрацыйны матэрыял. І ўсё гэта пра завуча школы з Гродна! Вялікая журналісцкая знаходка!»
«Нашу цішотку з надпісам «Я — не гей». Гродзенец кінуў будоўлю і стаў майстрам па педыкюры
«Артыкул файны. Разбурае стэрэатып. Знешні пласт — аповед пра хлопца, які абраў для сябе незвычайную прафесію. Прыхаваная ідэя — мы акружаны гатовымі шаблонамі паводзін. Чалавек, як правіла, вымушаны выбіраць з прапанаванага грамадствам набору.»
Асоба Эмілія адзначыла матэрыялы з акцыі «Малюем з Hrodna.life», што праводзіцца ў падтрымку музея гарадскога быту Януша Паруліса: «Такія акцыі дадаюць сэнсу сайту! Файна»
Меркаваннем Эміліі, на старонцы магла б існаваць асобная рубрыка для гарадскіх чутак. Бо некаторыя навіны, хоць і цікавыя, але не маюць дастатковага абгрунтавання (напрыклад — Burger King можа адкрыцца ў Гродне ўжо гэтай вясной)
Таксама яна параіла дапрацаваць сістэму пошуку на сайце і дадаць туды магчымасць шукаць паводле даты.
«Не хапае праблемных людскіх гісторый. Мне падабаецца, калі СМІ вырашае праблему, прыцягвае ўвагу, змяняе становішча», — адзначыла Эмілія.
Што ж, будзем старацца знаходзіць такія гісторыі і дапамагаць людзям.
Наступным чытачом-тэсціроўшчыкам Hrodna.life будзе Улляна Ляшкевіч.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…