Карыснае

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

Каляды і Новы Год — адны з самых любімых святаў для многіх. Кажуць, як Новы Год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Каб увесь 2019 год вам не прыходзілася ездзіць па закупы ў Польшчу ці казаць, што «на 9 мая салют быў лепшы», варта разнастаіць святкаванні і правесці калядныя канікулы ў Вільні. Hrodna.life і «Вільнюс Рэлакс» падрыхтавалі 7 нагодаў наведаць сталіцу Літвы ў зімовыя святы.

Елка 2015/2016

1. Найлепшыя навагоднія ёлкі

Калі вы стаміліся ад беларускіх зялёных конусаў на плошчах, вы проста абавязаны прыехаць у Вільню, каб пазбавіцца ад елкавай дэпрэсіі і парадаваць свае вочы. Вялікія прыгожыя калядныя дрэвы будуць сустракаць вас паўсюль: ад аэрапортаў-вакзалаў да гандлёвых цэнтраў. Але самая неверагодная елка будзе чакаць вас на кафедральнай плошчы. Яна ўжо некалькі год з’яўляецца сапраўдным гонарам Літвы, была прызнана самай прыгожай елкай у Еўропе паводле Europe Best Destinations і ўваходзіла ў топ-15 самых прыгожых елак у свеце паводле Conde Nast Travaller.

Елка 2017/2018
Нават калі вы бачылі віленскую елку летась — гэта не прычына не прыехаць паглядзець на яе ізноў, бо кожны год калядае дрэва на кафедральнай выглядае зусім па-іншаму.
Елка 2018/2019

2. Калядны гарадок у цэнтры

Тое, чаго не хапае ў Гродне на зімовыя святы. Вакол галоўнай елкі ў Вільні з’яўляюцца прыгожыя драўляныя домікі, з якіх смачна пахне імбірным печывам і гарачым глінвейнам. Таксама там можна знайсці шмат цікавых і прыгожых падарункаў для блізкіх. Нават калі вы ўжо ўсё купілі, на іх проста цікава паглядзець.

3. Альтэрнатыўны калядны гарадок на вакзале

Для тых, хто лічыць, што ўсе калядныя гарадкі ў Еўропе аднолькавыя, ёсць добрая альтэрнатыва. На рэйках Віленскага вакзалу на час калядных святаў адкрыўся альтэрнатыўны калядны гарадок з аўтэнтычным вагонам-рэстаранам. Працаваць ён будзе да 3 студзеня, таму лепей не адкладаць вандроўку, калі вы жадаеце гэта ўбачыць сваімі вачыма.

4. Калядны забег

У Гродне ёсць навагодні забег цвярознасці, аднак забег у Вільні - магчымасць вывесці сваё хобі на міжнародны ўзровень. Замежнікі таксама могут браць удзел, галоўнае загадзя зарэгістравацца http://kaledinisbegimas.lt/international/. Забег адбудзецца ўжо 16 снежня, таму жадаючым трэба спяшацца.

5. Дызайнерскі сквер

Цягам пяці дзён з 18 па 23снежня ў цэнтры горада з’явіцца кірмаш «Dizaino Skveras». Мастакі, дызайнеры і проста творчыя людзі выстаўляюць на продаж свае работы, таму гэта не толькі добрая лакацыя, дзе можна набыць арыгінальныя падарункі, але і месца, для можна пазнаёміцца з замежнымі дзеячамі мастацтва і даведацца пра тонкасці іх працы. Ды і проста правесці добра час, разглядаючы прыгожыя і цікавыя рэчы.

6. Калядны цягнічок

Злыя дзядзькі не пускаюць вас катацца на «Лімпопо» ў гродзенскім парку Жылібера, бо вы занадта дарослы? А вось у Вільні калядны цягнічок запрашае ўсіх! Больш за тое, цягнічок, як і нармальны грамадскі транспарт, едзе па дарогах, а не толькі па тэрыторыі парку. Таму гэта добры варыянт невялічкай эксурсіі па гістарычным цэнтры Вільні.

7. Лазернае 3D-шоў - калядная казка «Гісторыя Нараджэння Ісуса»

Магчыма, гэта той самы кіберпанк, які мы залугоўваем, аднак з іншага боку, дзе вы яшчэ такое ўбачыце? Калі вы сочыце за сучаснымі тэхналогіямі і візуальным мастацтвам, ці цікавіцеся рэлігійнай тэматыкай, а найлепш першае і другое разам, наведайце Вільню ў канцы снежня. Гісторыю будуць паказываць на вялікай сцяне Кафедральнага Сабора з 25 па 29 снежня прыкладна з 17.00. Не бойцеся спазніцца, яе паказываюць 4 разы на вечар.


Усе гэтыя цуды знаходзяцца ад Гродна менш чым за 200 кіламетраў! Таму пры жаданні вы можаце паехаць у Вільню раніцай, а да ночы вярнуцца дадому. Або выбраць яшчэ штосьці незабыўнае і цікавае сярод прапановаў «Вільнюс Рэлакс«! Сачы за самымі лепшымі іх прапановамі ў сацыяльных сетках: VK i FB

Жадаем вам выдатных і яскравых святаў!


Фота: diena.lt, madeinvilnius.lt, hrodna.life


ТАА «Ірвінга Група»

УНП 191 751 509

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025