Людзі і справы

«Тут прыгажосць асаблівая». Кастынг «Міс Беларусь 2018» прайшоў у Гродне

«Я электрык і яшчэ зусім нядаўна працавала на Гродзенскай мытні. Шмат хто прыходзіў на мяне паглядзець як на нешта незвычайнае і новае», — так сябе рэкламавала членам журы 22-гадовая Анастасія на абласным этапе кастынгу нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь — 2018», які праходзіў у Гродне 4 лютага. Журы прагледзелі больш за 80 дзяўчат, з якіх 30 выбралі ў наступны этап.

Штогадовыя пошукі самай прыгожай беларускі па версіі Мінкульта, АНТ і Нацыянальнай школы прыгажосці праходзілі ў Гродне ў Каледжы мастацтваў. На сцэне перад членамі журы дзяўчынам трэба было прадэманстраваць не толькі знешнюю прыгажосць, але і ўнутраную. Дзяўчаты з розных гарадоў вобласці дэфілявалі, спявалі, танцавалі і дарылі падарункі членам журы.

«Гэты горад апраўдаў мае чаканні»

Беларуская тэлевядучая Люцыя Герашчанка (Лушчык) родам з Ліды і з вялікім задавальненнем прыехала ў Гродна з членамі журы, бо ведала, што ў гэтым горадзе кастынг будзе асаблівы. Перад кастынгам яна пагутарыла з дзяўчатамі.

«Я ведаю, што ў Гродзенскай вобласці прыгажосць асаблівая. Тут дзяўчаты з унутраным стрыжнем і вялікай годнасцю. Таму мне было прыемна прыехаць у Гродна на кастынг, які, можна сказаць, праходзіў на роднай зямлі, — распавядае Люся. — Ад Гродна мае ўражанні вельмі станоўчыя. Гэты горад апраўдаў мае чаканні - я чамусьці думала, што тут будзе шмат прыгожых дзяўчат. І гэта не толькі маё меркаванне, як госця, але і іншых членаў журы».

З яе словаў, некаторыя дзяўчаты былі гатовыя адразу з кастынгу ісці на вялікую сцэну. Маўляў, мясцовыя прыгажуні матывуюць, каб больш за сабой сачыць і шырэй усміхацца.

Беларуская тэлевядучая Люцыя Герашчанка (Лушчык)

Для журы — кветкі з паперы

Пакуль дзяўчаты выступалі перад членамі журы, у фае іх чакалі хлопцы і бацькі. Сярод іх быў і Валерый, які прымусіў сваю дзяўчыну пайсці на кастынг.

«Карына мая — прыгожая, баялася да апошняга ісці на кастынг, але я яе падтрымаў. Даў пiнка спачатку, а далей яна сама ўзялася за справу. Яна рыхтавалася да кастынгу, але, напэўна, не так як усе: яна на працягу двух дзён рабіла з паперы букет для членаў журы. У працоўны час такі букет робіцца цэлы тыдзень».

Злева на здымку Карына Хахлова (дзяўчына Валерыя)
Сама 18-гадовая Карына Хахлова, студэнтка ГрДУ, здолела прайсцi кастынг у Гродне.

«Рада, што прайшла. Раней я спрабавала свае сілы ў „Міс ГрДУ“, так што нейкі досвед у мяне ёсць. Самае страшнае для мяне было гэта першы этап — прадстаўленне. Кожная дзяўчына баіцца, каб ёй не задалі каверзнае пытанне».

Члены журы папрасілі Карыну пагутарыць з імі на англійскай мове. Дзяўчына зрабіла гэта без праблем, бо вучыцца на філолага.

«Я вывучаю англійскую філалогію, так што мову ведаю», — дадала Карына.

Удзельніц прааналізуюць па фота і відэа

На кастынг прыехала шмат дзяўчат з розных гарадоў вобласці. Многія не хвалююцца, што не прайшлі далей, бо для іх гэта быў першы падобны вопыт.

«Хвалявацца не бачу сэнсу, бо за гэтыя некалькі гадзін адбору я атрымала шмат вопыту і пазнаёмілася з цікавымі дзяўчатамі. Досвед буду выкарыстоўваць у наступных кастынгах», — распавяла 20-гадовая Таццяна з Гродна.

Сярод 80 удзельніц члены журы адабралі 30 чалавек. Пасля таго, як каманда журы праедзе ўсе абласныя гарады, удзельніц прааналізуюць па відэа і фота. Найлепшых запросяць на чарговы адбор у Мінск, а ўжо адтуль самыя лепшыя адправяцца ў фінал.

Падзяліцца
Меткі: фота

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025