Ужо ў канцы 2021 года на Фолюшы плануюць пачаць будаваць новы мікрараён. Яго ўзвядуць на месцы былога ваеннага гарадка № 15. Пару дзясяткаў гадоў ён па частках зарастае і руйнуецца. Карэспандэнт Hrodna.life паглядзеў, як выглядае лакацыя, якая павінна вось-вось знікнуць.

Будынкі для воінскіх патрэб сталі будаваць тут яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. У 1989 годзе сюды з Германіі перавялі 6-ю гвардзейскую асобную танкавую дывізію. Пасля распаду СССР яе рэарганізавалі ў 6-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду. Большая частка тэрыторыі аказалася непатрэбнай, у 2015 годзе многія будынкі перайшлі гораду. Зараз на 40 гектарах размешчана некалькі дзясяткаў закінутых аб’ектаў калісьці вялізнага ваеннага гарадка.

На краі жылога мікрараёна Фолюш побач размешчаны дзейная і закінутая ваенныя часткі. Тэрыторыя старой пачынаецца за былым КПП.

Там былыя казармы, штабы, зарослыя алеі - свой маленькі свет. Плот паміж занядбанкамі і жылымі дамамі захаваўся часткова, месцамі павалены. Каля воданапорнай вежы ў «цывільнай» частцы мікрараёна і з боку ракі Ласасянкі стаяць будаўнічыя вагончыкі - мяняюць камунікацыі. Некаторыя будынкі былога ваеннага гарадка здаюцца ў арэнду, часцей за ўсё — для аўтамайстэрняў, некаторыя — намагаюцца прадаць, на адной з пляцовак — аўтастаянка з аховай. У былой спартзале знаходзіцца часовы праваслаўны храм, а ў будынку медчасткі - прытулак для катоў.

Сярод закінутых казармаў, някошанай травы і соснаў шпацыруюць жыхары суседніх дамоў: з дзіцячымі вазочкамі, сабакамі, проста парамі. Хтосьці спяшаецца па справах, часта сустракаюцца вайскоўцы. Час ад часу чуваць, як у суседняй дзейнай частцы спяваюць салдаты.

Чытайце таксама: «Аб’ект» — рэйв у старых казармах, які падзяліў гісторыю гродзенскіх тусовак на «да» і «пасля»

Большасць тых, з кім гутарыў карэспандэнт Hrodna.life, успрымаюць хуткую страту станоўча, нават падлеткі. Праўда, тыя не вераць, што будынкі хутка знясуць — кажуць, збіраюцца ўжо гадоў пяць.

«Няхай зробяць, акультураць. Вельмі недагледжана»

Іван адпачывае каля вогнішча, непадалёк ад былых боксаў для тэхнікі. Тое, што не стане занядбанак, яго радуе, але на месцы новага раёна мужчыну больш бы хацелася бачыць парк. Яму шкада дарослых дрэў на тэрыторыі часткі. Плана забудовы раёна мужчына не бачыў.

Лілія і Святлана — пенсіянеркі, жывуць на Фолюшы, часта шпацыруюць у былым ваенным гарадку. Святлана кажа, што з забудовай ужо ўсё вырашылі без іх. «Ну, а што, тут не косіцца нічога. Можа і лепш будзе», — перабівае яе сяброўка. Праўда, плана новага раёна яны не бачылі.

Фолюш, бывший военный городок, снос
Часовы храм адкрыты тры дні на тыдзень. На ўваходзе вісіць папярэджанне жыхарам раёна пра крымінальную адказнасць за прычыненне шкоды маёмасці

Адна з жанчын лічыць, што будаваць будуць толькі да царквы (гаворка пра часовы храм у былой спартзале). «Вось каб царква была — гэта добрая справа, у нашым раёне няма. Калі б яна там засталося — нас бы задаволіла, бліжэй да дома», — спадзяецца Святлана. Царкву на Фолюшы сапраўды збіраюцца пабудаваць — каля помніка вязням лагера смерці «Шталаг 324». Пра гэта сказана ў абвестцы на часовым храме.

Пенсіянеркі скардзяцца на руіны і дзяцей, якія «бегаюць, усё ламаюць», распавядаюць пра падпалы. «Нам-та тут добра, але няхай зробяць, акультураць. Вельмі недагледжана», — лічыць Святлана. Кажуць, што яшчэ ў мінулым годзе на тэрыторыі часткі касілі.

Чытайце таксама: На Фолюше горела заброшенная казарма

Фолюш, бывший военный городок, снос
У большасць будынкаў доступу няма, прынамсі праз дзверы. Яшчэ ўзімку 2020 года многія вокны і ўваходы былі адчыненыя. Амаль на ўсіх будынках зараз — таблічкі пра відэаназіранне. Праўда, камер не відаць

«Новы раён — гэта заўсёды добра. Галоўнае, каб нас не знеслі!» — лічыць працаўнік адной з мясцовых аўтамайстэрняў, у былым гаражы медроты. Ён, насуперак плану ад «Гроднажылбуда» спадзяецца, што пад знос не патрапіць.

Ірына, як і многія, выгульвае тут сабаку. Яна бачыла апублікаваны план забудовы, і ён ёй падабаецца. «Не будзе гэтых закінутых дамоў, дзе магчыма нарвацца на непрыемнасці, добраўпарадкуюць, будуць месцы для шпацыраў».

Артур таксама жыве непадалёк. Ён шпацыруе тут з дзіцячым вазком пад класічную музыку з тэлефона. Да таго, што на месцы закінутых алей будуць вышынныя дамы, ставіцца «не вельмі»: яго вокны выходзяць як раз сюды. «Такі добры від з акна, заходы — боскія». «Але горад сказаў - значыць, нічога не папішаш,» — дадае ён.

Таксама яму шкада месца для шпацыраў. Паркам, уладкаваным на месцы «Шанхая» (самазахопленых агародаў на Фолюшы), ён не задаволены — кажа, мала зеляніны.

Коты в медроте

У будынку былой медыцынскай роты некалькі пакояў здымаюць гродзенскія зоаабаронцы з «Адданага сэрца». Тут чакаюць новых гаспадароў выратаваныя валанцёрамі каты і коткі. Пункту часовага ўтрымання чатыры гады. Усяго тут каля 50 «хвастоў». За імі пастаянна даглядаюць трое валанцёраў, астатнія прыязджаюць час ад часу. Заўсёды патрэбна дапамога кормам і рукамі.

Аднаго з катоў забіралі ў новую сям’ю як раз, калі падышоў карэспандэнт Hrodna.life. Новы гаспадар ката ўспомніў, што калі ён служыў у 2012 годзе, ваенны гарадок ужо збіраліся зносіць. Тады яшчэ функцыянавалі два будынкі медроты, штаб каля КПП і лазня. Гродзенцы забіраюць катоў рэдка: папярэдняга валанцёры аддалі два месяцы таму. Чамусьці не любяць браць чорна-белых і чорных.

Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне
Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне

«Калі б часцей забіралі, мы б змаглі больш дапамагчы іншым жывёлам», — распавядае валанцёрка Ірына.

Пра знос ваеннай часткі тут, вядома, ведаюць: арганізацыя ўжо шукае іншае памяшканне. Да яго ёсць свае патрабаванні: побач не павінна быць жылых дамоў, каб людзі і кошкі не заміналі адзін аднаму, важная і транспартная даступнасць.

Фолюш, бывший военный городок, снос
Былая салдацкая лазня працавала да апошняга, потым будынак доўга спрабаваў прадаць уласнік ААТ «Чайка». У новым мікрараёне будзе лазнева-аздараўленчы комплекс з басейнам

Што з’явіцца замест

Ужо ў канцы 2021 года на месцы занядбанак паміж Ласасянкай і вуліцай Фолюш павінны пачаць будаваць новы мікрараён са школай, садком, паліклінікай і двума паркамі.

Будаваць будзе «Гроднажылбуд». Плошча будучага мікрараёна — 85 га, з іх пад жыллё пойдзе 30 га. Згодна з планам там пабудуюць 13 шматкватэрных дамоў. Паводле ўдакладненых разлікаў там паселяць 5350 чалавек. Максімальная вышыня будзе 16 паверхаў.

Чытайце таксама:

Тэрыторыя будучай забудовы большая, чым былая ваенная частка. Зараз на ёй месцяцца 84 аб’екты, якія належаць розным арганізацыям: ААТ «Чайка», Гродзенскаму цэнтру нерухомасці, «Ваенсервісу», УЖРЭП Кастрычніцкага раёна; месціцца адзін з карпусоў ГрДУ. Большасць будынкаў знясуць, некаторыя рэканструююць пад аб’екты грамадскага прызначэння. Новы мікрараён працягнецца паміж жылымі дамамі, якія ёсць зараз, і дзейнай ваеннай часткай.

Чытайце таксама: