Горад

«Жыццё прымушае харчавацца на сметніку». Як урбанізуецца беларуская птушка бусел

На гродзенскім сметніку буслы жывуць ужо некалькі гадоў. Колькасць птушак на звалцы з часам не змяншаецца. Побач з бусламі харчуюцца чайкі, шэрыя журавы і вароны. Такім чынам птушкі змяняюць свае паводзіны пад уплывам суседства з горадам. Буслы з Іспаніі і Партугаліі з тае нагоды нават перасталі адлятаць у вырай. Як могуць змяніцца паводзіны беларускіх буслоў, Hrodna.life запытаў у арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.

Яны не ведаюць, што будзе зіма

«Паводзіны буслоў змяняюцца і гэта нармальна. Бо птушкі, каторыя не змогуць адаптавацца да новых умоваў, папросту знікнуць, ці стануць рэдкімі», — распавядае Вінчэўскі.

З яго словаў, беларускія арнітолагі ведаюць пра змены паводзін буслоў з Партугаліі і Іспаніі і адсочваюць, ці не зменяцца паводзіны мясцовых птушак падобным чынам. Пакуль гэтага не адбываецца. Прынамсі летась буслы са сметніка паляцелі ў вырай адначасова з астатнімі.

«Большасць людзей вераць, што птушкі баяцца зімы і таму адлятаюць. Але птушкі зімы ніколі не бачылі і не мелі шанцаў яе пабачыць. Яны адлятаюць нашмат раней, калі ўсё яшчэ квітнее і пачынаецца бабіна лета».

Аказваецца, збіраючыся ў вырай, птушкі рэагуюць на скарачэнне светлавога дня, а зусім не на пахаладанне. «Яны можа нават не ведаюць, што ў нас будзе зіма». Магчыма, змены ў паводзінах буслоў з Партугаліі і Іспаніі - гэта вынік зменаў у генах, што замацаваліся пад уплывам новых умоваў жыцця. Маўляў, зараз яно такое, што харчавацца на сметніку — найлепшы выбар.

Першы — лепшы

«Для птушак важна заняць добрае месца для гнездавання першымі. Тыя, што не адлятаюць, маюць перавагу. Яны трымаюць свае месцы. А ежы на сметніках дастаткова круглы год. Так што для партугальскіх і іспанскіх буслоў такая стратэгія паводзінаў апраўдалася. Перастаўшы лятаць на зімоўку, яны павялічылі колькасць мясцовай папуляцыі ў 2−3 разы».

У Беларусі пакуль назіралі толькі адзінкавых буслоў, што заставаліся зімаваць дома. Раней адназначна лічылася, што гэта слабыя ці хворыя птушкі.

«Зараз сітуацыя змянілася. Магчыма, гэта таксама наступствы генетычных зменаў, якія могуць замацавацца ў наступных пакаленнях. Польскія арнітолагі лічаць, што з часам колькасць такіх птушак будзе павялічвацца, што буслы змогуць зімаваць і выжываць дома».

Душа бусла — пацёмкі

Увогуле, птушкам патрэбны дзве рэчы — месца і дастатковая колькасць даступнага харчавання. Сметнік для іх — найвыгоднейшая сталоўка. «Свежая» ежа з’яўляецца тут кожныя паўгадзіны. Прыкладна так часта пад’язджаюць смеццявозы. Бачна, што буслы іх чакаюць і зусім не баіцца тэхнікі.

www.facebook.com/dzmitry.vincheuski/videos/1 875 789 902 726 929/

Большасць птушак жыве на сметніку, ці побач з ім. Гэта маладыя буслы, каторым па 2−3 гады. «Ім адлятаць нікуды не трэба. Паеў - і адпачывай, лятай побач з іншымі». Суседствам з гарадской звалкай тлумачыць Вінчэўскі і нядаўню навіну пра рэзкае павелічэнне колькасці буслоў у вёсцы Пад’ятлы. Ад яе да звалкі паўкіламетра.

[irp posts="71 478″ name="Пад Гродна з’явілася «вёска буслоў""]

Іншыя птушкі прылятаюць на сметнік толькі харчавацца. «Цяжка сказаць, наколькі далёка ад сметніка яны гняздуюцца, але адлятаюць многія ў бок Польшчы».

Мяжа — не для буслоў

Па словах арнітолага, на гродзенскім сметніку пасяліліся не толькі беларускія буслы. Прынамсі некалькі птушак паходзяць з Польшчы і Германіі. Вызначылі гэта па каляровых пластыкавых кольцах на іх лапах.

«Маладыя птушкі павінны знайсці сабе новую тэрыторыю. Пасля выраю бацькі звычайна вяртаюцца на старое гняздо, а маладыя шукаюць іншае месца. Таму палёты па-за межы роднага краю для іх цалкам нармальныя». Адлегласць у 500−600 кіламетраў - усяго пара дзён лёту для бусла.

Цікавых пытанняў шмат

Змены ў паводзінах буслоў даюць падставы для роздумаў, але адказаў на шматлікія пытанні пакуль няма.

«Без змены методыкі назірання за птушкамі знайсці адказы цяжка. Калі б большасць з іх была акальцавана, ці мела нейкія перадатчыкі, то дакладна можна было б прасачыць, як і што адбываецца. Пакуль усе нашы тэорыі наконт буслоў - з большага здагадкі і домыслы. Яны могуць аказацца праўдзівымі, а могуць — не.»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025