Аказваецца, цалкам можна сабраць гадовы гардэроб з лакальных брэндаў – ёсць і касцюмы з лёну, і сукенкі, і штаны з сеткі. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела летнія прапановы ад гродзенскіх вытворцаў.
Штаны ад Kosandra
Kosandra прапануе штаны-карго. Гэта самая папулярная мадэль гэтага сезону, сцвярджаюць яны. У іх высокая пасадка, рэгуляваная гумка па нізе штаноў, накладныя кішэні, лёгкая тканіна. Яны ёсць у бэжавым і аліўкавым колеры.
Кошт: 90 рублёў
Касцюм ад Krikate
Аб’ёмная кашуля з поясам і лаканічныя шорты – лепшае спалучэнне як для рытму мегаполіса, так і летняга падарожжа ў прыгарад, лічаць у Krikate. Ільняны касцюм у лімонным адценні лаканічна называлі LINEN LOVE.
Кошт: кашуля – 240 рублёў, шорты – 140.
Дарэчы, брэнд сшыў сукенку для пераможцы Mrs Globe Ланы Глумаковой.
Сукенка ад SoloBrand
“Далікатную навінку” прадставіў і SoloBrand. Гэта сукенка ў даўжыні міні з прэміяльнай бавоўны з вышыўкай рышэлье на баваўнянай падкладцы. Памеры – ад 42 да 48. Склад: 95% бавоўна, 5% спандэкс. Падшыўка: 100% бавоўна. Даўжыня сукенкі па спіне – 90 см. Кошт не пазначаны.
Адзенне з сеткі ад Zvonko
Брэнд Zvonkomadewithlove прэзентуе вырабы з баваўнянай сеткі “Italy” і прапануе ствараць лёгкія вобразы. Зроблена адзенне з 100% бавоўны.
Кошт: штаны – 300 рублёў, сукенка – 350.
Касцюм ад Fayno
Раскоша можа быць не толькі прыкметнай, але і зручнай, лічаць стваральнікі брэнда. І прапануюць касцюм з якаснага трыкатажу з віскозай.
“Але калі вас бянтэжыць нялётны чорны колер, не бянтэжцеся) ён не раз выручыць вас у самых нечаканых сітуацыях, хутка вырашыць праблему, калі няма чаго апрануць і падорыць жаданыя адчуванні дарагога рэспектабельнага вобраза 🤩”, – абяцаюць у Fayno.
Чытайце таксама: Паглядзіце, які стыльны «гродзенскі» заплечнік выпусціў брэнд Vokladki
Кашуля ад Rissha
Стваральнікі раяць насіць кашулю оверсайз замест накідкі або кардігана. Яе можна насіць з поясам або навыпуск, дапоўніўшы лук з кашуляй моднымі аксэсуарамі і трэндавым абуткам.
Оверсайз-майкі ад Banova
Брэнд прапануе оверсайз-майкі ў розных адценнях з неонавым лога. Яны зроблены з трыкатажу з эфектам велюру. Мяккія і прыемныя да цела, сцвярджаюць стваральнікі.
Кошт: 85-90 рублёў.
Жакет ад Ledi M
“Стыльны двухбортны жакет свабоднага крою оверсайз з доўгімі рукавамі і V-вобразным выразам стане незаменнай рэччу ў вашым гардэробе”, – лічаць у Ledi M і запрашаюць у шоурум.
Лонгзліў ад Kardash
Белы лонгзліў з бавоўны з эфектам велюру стане незаменнай рэччу ў вашым гардэробе, абяцаюць яго стваральнікі.


