Людзі і справы

Бландынка ў шакаладзе: як ператварыць салодкія мары ў асалоду жыцця і ўласны бізнес

Кавярня «Просто кофе» гродзенцам знаёма ўжо некалькі гадоў. А вось пра тое, што зараз там падаюць новыя дэсерты, яшчэ не ўсе ведаюць. Японскі бісквіт з амарэта, лімонны чызкейк на сыры філадэльфія, чароўны браўні і зусім не-проста кава — далёка не поўны пералік слодычаў, што ўвасобілі мары гродзенкі Людмілы Жых аб ідэальным дэсерце і ўласнай справе.

Гаспадыня кавярні «Просто кофе» Людміла Жых

Калі праца — крыніца радасці

«Дэсерты ў нас заўжды свежыя, бо я іх гатую кожную раніцу — кажа Людміла. — А кожны вечар з 9 да 10 праводзім акцыю і прадаем усё, што засталося, за паўцаны. Праўда, застаецца да такога часу зусім не многа. У будні дзень гатуецца 24 дэсерты шасці гатункаў, а на выходныя — 48. Свежыя цукеркі гатуюцца кожны трэці дзень».

Людміла ўсміхаецца так шчасліва, што робіцца зразумелым — кавярня для яе — вялікі гонар і бясконцая крыніца радасці.

Частуйцеся, калі ласка! — запрашае гаспадыня да дэгустацыі мінскіх гасцей, сябраў клуба LeGourmet, што падчас кулінарнага падарожжа ў Гродна завіталі ў кавярню.

Усе рэцэпты дэсертаў, тлумачыць гаспадыня — аўтарскія: «Кожны кандытар хоча дадаць да класікі нешта сваё, укласці ў прыгатаванне часцінку душы». Яна расказвае пра адметнасці пірожных, што зараз смакуюць госці. Аказваецца, традыцыйны захер Людміла гатуе на японскім заварным бісквіце, што не патрабуе дадатковай прапіткі, а ў цеста дадае амарэта. «Атрымліваецца сімбіёз культур — Вена і Японія. Мне падабаецца, як яны іграюць».

Свежыя кветкі, густоўныя аксесуары і аўтарскія дэсерты — вобраз кавярні складаецца з вялікіх і малых дэталяў
Труфелі гаспадыня мае трох гатункаў - класічны, кававы і фісташкавы з белым шакаладам. «Госці, што аддаюць перавагу класічным гатункам кавы, звычайна выбіраюць і класічны труфель. А для аматараў ёсць варыянты». Свае таямніцы мае і любімы дэсерт самой гаспадыні - лімонны чызкейк на сыры філадэльфія: «Справа ў тым, што я мяшаю яго асоблівым чынам. Некалі я думала, што гэта лухта: якая розніца, чым і як мяшаць. Але з цягам часу упэўнілася — чызкейк нельга кранаць венчыкам, так нічога добрага не атрымаецца. Трэба — лапаткай.»
Учора, прызналася гаспадыня, сама прагаладалася, з’ела порцыю чызкейка і падумала — «Добра!». Значыць і праўда - добра, бо да сябе заўжды трохі перадузятае стаўленне"

Салодкі дзень пачынаецца, а пятай раніцы

Любімай справе Людміла ўдзяляе шмат часу. Каб прыгатаваць любімыя дэсерты яна прыходзіць на працу ўжо у 6 гадзін. Да 10, калі адкрываецца кавярня, дзённая партыя слодычаў ужо мае быць гатова і гаспадыня сыходзіць… на другую працу. Як аказалася, Людміла эканаміст паводле адукацыі і працуе галоўным бухгалтарам у адной з гродзенскіх аўташкол. А шакалад і гатаванне доўгі час заставаўся для толькі хобі.

«Усё вельмі выпадкова атрымалася. Як і многіх іншых, мяне насціг крызіс сярэдняга ўзросту. Гэта было вельмі цяжка. Увесь час здавалася, что я нешта яшчэ павінна зрабіць і мне трошкі сумнавата было жыць», — расказвае Людміла. Таму вырашыла, што дапаможа, калі з’явіцца яшчэ адно дзіця і нарадзіла чацвёртага сына. Праз год, як малы падрос — зразумела, што так уласныя праблемы не вырашыць, што назаўжды застацца толькі мамай проста немагчыма. У гэты час аднойчы і прысніўся ёй шакалад.

Цукеркі ручной работы абнаўляюцца кожны трэці дзень. На здымку — тры гатункі труфеляў і трускаўкавы шакалад
Нібы нехта пераліваў яго з кубка ў кубак і запрашаў пачаставацца. А раніцай на вочы патрапіў майстар клас па шакаладу і інфармацыя пра набор у школу шакалацье. «Я адразу да мужа — мне так захацелася! І ён падтрымаў. Бачыў, што я мучаюся і зразумеў - гэта сапраўды тое, што трэба».

Адвучыўшыся ў маскоўскай цукерні «Шоколатье», Людміла вярнулася дадому з поўнымі рукамі патрэбных для прыгатавання шакаладу складнікаў і інструментаў. І так для яе пачалося новае жыццё.

«Ну, мама, ты даеш!»

«Чатыры гады таму я зразумела, што ўжо хачу адкрыць сваю кавярню», — расказвае Людміла. Гатавала дома, запрашала гасцей, радавалася, калі трохгадовы малы скакаў і крычаў, што «маміна кампотэ самае смачнае», але адчувала, што прыйшоў час выходзіць з дамашняй зоны камфорту. Шукала ў горадзе месца, каб і самой падабалася і строгім санітарным нормам адпавядала. Але ўсё, што глядзелі, было «не тое». А потым адкрылася «Просто кофе». «Я зайшла да калег у госці і мне усё вельмі спадабалася. Толькі, прыйшоўшы дадому я доўга плакала, што гэта магчымасць прайшла міма мяне».

Пасля быў цяжкі перыяд у жыцці, калі захварэў муж. «Зараз ужо ўсё добра, мы справіліся, а тады я думала, што вось такім спосабам жыццё мяне да нечага падштурхоўвае. Цяжка было асэнсаваць, што інакш я змагу рашыцца. У такім цяжкім стане, узгадвае Людміла, і прыйшла аднойчы ў «Просто кофе».

Якія наступствы могуць выцякаць з кубка кавы? Самыя лёсавырашальныя!
«І тут гаспадыня мне кажа: „А мы кавярню прадаём“. І я адразу — „а я — купляю“. Выqшла праз хвіліну, села да сына ў машыну і расказала яму. „За колькі“ — пытае. -„Не ведаю, неяк дамовімся“. — „Ну, мама, ты даеш“? — толькі і змог сказаць ён. Вось так адбылося самае хуткае рашэнне ў маім жыцці».

Канечне, мы не такія багатыя людзі, каб запраста дастаць з кішэні грошы на пакупку кавярні. Вялі перамовы, абмяркоўвалі магчымасці растэрміноўкі і ўрэшце знайшлі варыянт, што задаволіў абодва бакі. Напэўна, былым гаспадарам было не ўсё роўна, у чыt рукі патрапіць установа, таму ў многім пайшлі насустрач.

Жыццё са смакам шакаладу

Зараз Людмілу ўся сям’я падтрымлівае: адна б не справілася. Старэйшы сын асвойвае ў кавярні сакрэты прафесіі барыста, меншыя дапамагаюць дома. Таму і хочаца рабіць яшчэ лепш, каб дзяліцца з іншымі сваім адчуваннем паўнаты жыцця. «Замовілі нядаўна скрыначкі для падарункаў. Госці часта хочуць набыць каву ці цукеркі, што пакаштавалі ў нас для сябе ці для сяброў. Сурвэтніцу нам такую прыгожую зрабілі - нібы дзяўчына, што танчыць фламенка».

У падарункавую скрынку можна запакаваць каву і цукеркі для сяброў
Са словаў гаспадыні, тут бываюць творчыя людзі, заходзяць музыкі і мастакі - для такіх хлюдзей хочацца рабіць самыя лепшыя ў свеце дэсерты, бо побач з імі і сама робішся лепшай.

[irp posts="26 948″ name=""Куба — любоў мая". Чым зачараваў мінчукоў гродзенскі бар"]

Меркаванне гурмана:

«У гэтым месцы ўсё як мае быць. Ніхто не ведае, што гэта значыць, але тут душа кажа, што ўсё супала. Атмасфера, смак, інтэр'ер — ніводнай ноткі не выпала. Калі адным словам — то проста — гармонія».

Тут усё так, як мне б хацелася бачыць. Калі б я адкрывала кавярню, то хацела б? каб таксама атрымалася так"? — распавяла шэф-кухар і ўдзельніца LeGourmet club Алена Малібожка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024