У Олі Кузьміч чацвёра дзяцей і ўласны бізнес у індустрыі прыгажосці. Асвоіўшы сем гадоў таму мастацтва манікюру, яна не толькі стала майстрам, але і адкрыла ў Гродне ўласную школу. Зараз дзеліцца ведамі з тымі, хто хацеў бы стаць «дзельным чалавекам» і адначасова думаць аб «красе пазногцяў». «Бізнес — гэта як дзіця», — параўноўвае Оля. — Яго таксама трэба ў сабе вынасіць, а потым вырасціць і зберагчы. І канечне, сваю справу, як і дзяцей, трэба моцна любіць".

Першыя спробы бізнесу Оля разам з мужам Дзімам прадпрынялі яшчэ ў ліхіх 90-х, калі адно лянівыя з гродзенцаў не ездзілі ў Польшчу «за шмоткамі». Разгул стыхійнага рынку стымуляваў попыт і прапанову, то падзарабіць «на мяжы» не лічылася заганным.

«Маладыя былі, хацелася і адзецца прыгожа, і для дзяцей нешта цікавае прывезці, за кватэру, што здымалі, заплаціць — так і пачалі „матацца“ спачатку ў Польшчу, потым у Расію». Некалькі год «прастаялі» на рынку, але тым, чаму не шкада было б аддаць увесь свой час, гандаль не стаў. Хацелася знайсці справу па душы.

Хто шукае, той знаходзіць

Блізкія раілі хто што мог. Аднаго разу сястра, што жыла на той час у Санкт-Пецярбургу і працавала парыкмахеркай, прапанавала Волі падумаць пра гэту прафесію. Так з’явілася жаданне знайсці сябе ў індустрыі прыгажосці. Вольга вырашыла стаць майстрам па манікюры.

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Манікюрная справа стала ідэяй для навучання і адкрыцця ўласнай справы
Праз месяц навучання яна вярнулася ў Гродна з новымі ведамі і ідэямі. Толькі аказалася, што задужа апярэдзіла час. У цырульнях прапановамі не зацікавіліся. Тады да майстра па манікюру ставіліся амаль паблажліва і не лічылі, што такі чалавек мае абазязкова быць у кожным добрым салоне. Прапаноўвалі «месца ў кутку», на выпадак, калі раптам каторая з кліентак захоча пазногці пафарбаваць.

Набіваць руку маладой майстарцы давялося на сяброўках. А праз некаторы час школа, у каторай вучылася Вольга, адкрыла філію ў Беларусі, і яе запрасілі стаць першай інструктаркай. У сям'і было ўжо двое дзяцей, таму рашэнне жыць на два гарады далося не проста. «У Гродне была сям’я, у Мінску — праца. А я стала мамай выходнага дня». Каб не падтрымка мужа і бабуль, то канечне б не справілася. Але блізкія разумелі, што гэта — яе справа і не пазбавілі шанцу засвоіць прафесію дасканала.

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Пазногці могуць быць палітрай для творчасці і спосабам самавыражэння
Пасля адмыслова для Вольгі філію школы адкрылі і ў Гродне, а яшчэ праз пару год прышло разуменне, што ўласныя ідэі цяжка ўтрымаць пад чужым кантролем. Пытанне аб уласным бізнесе стала рубам.

«Ты нават не ўяўляеш, у што ўвязваешся»

«З уласнікамі школы мы і да гэтай пары маем добрыя стасункі, толькі ў пэўны час бачанне развіцця ў нас стала моцна адрознівацца. Мы сустрэліся, абмеркавалі сітуацыю, і вырашылі разыйсціся. Я мела намер адкрыць уласны бізнес. Тады адзін з іх сказаў: «Воля, ты нават не ўяўляеш, у што ўвязваешся, гэта вельмі складана».

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Ва ўласным бізнесе трэба быць усім адразу — майстрам, інструктарам, бухгалтарам і нават прыбіральшчыцай — усё ў адной асобе.
Так яно і было. Але «Навучальны цэнтр пазногцевых тэхналогій» Вольга ўсё ж адкрыла. Што з гэтым змянілася? Усё. «Я проста перастала спаць. Увесь час думала, бо пытанняў было мора. Формы ўласнасці, назва, рэгістрацыя, шматлікія дакументы і змены ў заканадаўстве прышлося вывучаць і засвойваць ва ўмовах, набліжаных да баявых». Розніца паміж тым, як працаваць па найму і весці ўласную справу хутка стала відавочнай.

«Зараз трэба было быць усім адразу — майстрам, інструктарам, бухгалтарам і нават прыбіральшчыцай — усё ў адной асобе. Кожны, хто вядзе ўласную справу, тое праходзіў - з думкай пра бізнес засынаеш, з думкай пра бізнес устаеш».

Вучылася ўключаць і выключаць дырэктарку

Захапіўшыся справаю, прыйшлося асвоіць і яшчэ адзін важны навык — дома «выключаць дырэктарку» і пераключацца на сям’ю. Дзяцей у гэты час было ўжо трое. «Усё паспявала, бо… як жа інакш? Сесці і плакаць? Не!»

Канечне, з дзецьмі ўсе дапамагалі, але і мамін «законны час» малыя заўжды мелі. «Пасля працы я заўсёды сама збірала іх па школах і секцыях і адвозіла дадому». Мы разам гатавалі і вячэралі. Усе ведалі, што гэты час сям’я «жалезна» праводзіць разам.

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Быць мамай і бізнес-ледзі - асобная праца. Каб сумясціць справу і сям’ю прышлося навучыцца «выключаць дырэктарку»
«Муж заўжды мяне падтрымліваў, мы разам пераадольвалі ўсе цяжкасці. Калі ўласная сям’я і ўласны бізнес, то яны так моцна пераплятаюцца, што адно без другога не могуць існаваць. І сям’я і справа робяцца часткай цябе і адначасова — агульным набыткам. Каб Дзіма мне калі казаў „сядзі дома, вары боршч, чакай мужа“ — такога не было. Мы навучыліся паважаць узаемныя мэты і меркаванні і дапамагаць рэалізоўваць мары адно аднаго».

Ад трэцяга вока да шостага пачуцця

Што да навукі весці бізнес, то гэта справа творчая і адказная. Няма такой адзінай інструкцыі, каб пачытаць, і усё ведаць, як рабіць далей. Самай лепшай навукай стаў першы крызіс. Менавіта цяжкія часы прымушаюць уключаць унутраныя рэзервы. Пакуль усё спакойна, думаеш, што цябе гэта не закране. Крызіс прымушае мяняць звыклыя алгарытмы дзеяння, інакш проста сыдзеш з дыстанцыі.

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Каб навучэнкі засвоілі новыя веды і змаглі добра працаваць, у час навучання неабходна падтрымка майстра
Бываюць і моманты, калі рукі апускаюцца, і з’яўляюцца думкі, што чым так «крэатывіць», лепш кінуць усё к чорту. Але потым усё роўна пачынаецца канструктыўны разбор палётаў. Недзе прыходзіцца мяняць кошты, перастройваць рэжым працы, пераглядаць праграмы, прыдумваць нейкія акцыі каб утрымаць тых, хто хоча прыйсці вучыцца. За сем гадоў прыйшлося шмат паспрабаваць. Зараз Оля з упэўненасцю кажа, што крызіс не толькі гартуе, але і развівае ўсё, што можна — ад трэцяга вока да шостага пачуцця.

«Здаецца, толькі ўсё наладзілася, а тут — раз, і зноў крызіс. І звыклыя схемы перастаюць працаваць, логіка працэсаў ламаецца. Пачынаеш зноў усё перакручваць, лічыць нанова, шукаць іншыя падыходы». Раней было дастаткова проста аналізаваць папярэднія перыяды, каб планаваць новыя наборы навучэнцаў. Зараз часцей сталі прапаноўваць майстар-класы па навінках для сваіх сталых кліентаў. Нарошчванне павеяў, семінар па візажу, аэраграфічны малюнак — загадзя рыхтуем «антыкрызісныя» прапановы, каб на цяжкі перыяд мець джокера ў рукаве.

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Новае слова ў манікюры, аэраграфічны малюнак — адна з антыкрызісных прапановаў ад навучальнага цэнтра пагногцевых тэхналогій

Ісці туды, дзе цябе не чакаюць

«Мая кар’ера майстра па манікюру развівалася так імкліва, што у конкурсах прафесійнага майстэрства я паўдзельнічаць не паспела». Спачатку проста мела зашмат працы, потым пачала рыхтаваць да конкурсаў чваіх навучэнак, а потым сталі запрашаць у журы. Сваімі узнагародамі Вольга лічыць камандныя прызы. Першы раз, калі навучальны цэнтр удзельнічал ў «Розе вятроў» у Санкт-Пецярбургу, дзяўчаты адразу увайшлі ў тройку лідараў, знялі трэцяе месца. Наступным разам, калі рыхтаваліся да конкурсу, зразумелі - ўскладніліся умовы, трэба значна павялічыць каманду, прывезці з сабой цэлы штат парыкмахераў і выізажыстаў.

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
За гэта «Фота з вокладкі» каманда з Гродна атрымала першы прыз на «Розе вятроў». Постер у салоне і зараз нагадвае — каб перамагчы, трэба ісці туды, дзе цябе не чакаюць
«Мы б не выцягнулі канкурэнцыі. Таму сталі шукаць іншы падыход. Вырашылі зайсці, адкуль нас не чакалі і заявіліся ў намінацыю „Фота з вокладкі“. Там наша работа сапраўды зрабіла фурор. Мы вярнуліся з залатой узнагародай». Успаміны - класныя, і досвед таксама. Той конкурс навучыў, што трэба заўжды ісці сваім шляхам, не імкнуцца за натоўпам, а шукаць і падкрэсліваць сваю індывідуальнасць і унікальнасць. А яшчэ — выкарыстоўваць любыя знешнія фактары. У тым ліку і фактар нечаканасці. Тая перамога была не толькі перамогай у конкурсе. Гэта была перамога над сітуацыяй.
“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Перамога ў конкурсе стала перамогай над сітуацыяй і дала разуменне — каб перамагаць, трэба шукаць свой шлях, а не ісці за напоўпам

«Если ты беременна, это только временно»

Але шчыра — год таму стала так цяжка, што гатова была усё закрыць і даць сабе перадышку. Зараз да канкурэнцыі майстроў з майстрамі дадалася канкурэнцыя з інтэрнэтам, дзе кожны можа вучыць чаму заўгодна, нават калі сам не да канца разабраўся, пра што гаворыць, а так, нахватаўся па вярхах. Каштоўнасць навучання падае. Здаецца, што можна і без майстра з манітора ўсё засвоіць.

У той момант вельмі падтрымала калежанка, з каторай сем год працуем разам. Яна да павышэння канкурэнцыі паставілася са здаровай іроніяй: «Казала — „спакойна, Оля, прарвёмся. Хай павучацца. Усё роўна, перавучвацца да нас прыйдуць“. І жартавала, што усё маўляў, часова: „Если ты беременна, это только временно“. І што вы думаеце — як прыгаварыла.» Хутка і праўда высветлілася, што я чакаю чацвёртае дзіця".

“Бізнес – гэта як дзіця”. Як шматдзетная мама ўпраўляцца з уласным бізнесам
Перамагчы дапамагае ўменне пакінуць усе старое разам з праблемамі і абнуліць сітуацыю без страты бізнесу. Прыгожыя рэчы вакол страваюць добры настрой на жыццё і працу
Як не дзіўна, гэта дапамагло сабрацца і супакоіцца. Усё-такі, асэнсаванне, што адказваеш не толькі за сябе, надало сілы, дазволіла пераасэнсаваць цяжкія моманты. Сабраліся, прааналізавалі становішча, вырашылі, што трэба змяніць. Найперш — ізноў пераехалі ў цэнтр. І не сталі валачы за сабой старыя рэчы. Захацелася, каб вакол было ўсё прыгожае і новае. Так бы мовіць, удалося абнуліць сітуацыю без страты бізнесу і пачаць новы віток развіцця. «Зараз ёсць адчуванне, што нічога не страшна, што усё будзе добра. З гэтым і жыву, і працую».