Горад

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх — былое чыгуначнае дэпо пачатку ХХ стагоддзя, «рэканструкцыю» якога завяршылі ў 2023 годзе і гістарычны будынак насупраць брыгіцкага касцёла.

1. Бізнес-цэнтр у былым паравозным дэпо

Чатырохпавярховы будынак з пятым мансардным паверхам стаіць на Будзёнага, 41. Адпачаткова гэта было першае ў Гродне дэпо па рамонце лакаматываў і паравозаў, пабудаванае ў пачатку ХХ стагоддзя. Пасля Першай сусветнай вайны яго перабудавалі ў трохпавярховы дом з мансардай у неабарочным стылі. Да 2017 года будынак належаў Гродзенскаму чыгуначнаму вузлу,
потым яго купіў гродзенскі бізнесмен. У 2020 годзе пачалі рэканструкцыю былога дэпо, якая яго цалкам змяніла. Яе скончылі ў 2023 годзе.

Зараз будынак прадаюць як гатовы арэндны бізнес. У бізнес-цэнтры ёсць ліфты і «якасны сучасны рамонт», як сказана ў апісанні. Агульная плошча офісаў у ім — 1000 кв. м. Усе яны здадзены ў арэнду па дагаворах на год. Сярод арандатараў - рэпетытарскі цэнтр, салоны прыгажосці, крама вокнаў, дываноў, студыя дызайну і іншыя. Уладальнік будынка прапануе растэрміноўку і нават дапамогу з крэдытам ад банка. Праўда, канкрэтнай цаны няма — пазначана дагаворная.

Перабудаванае дэпо ў канцы 1920-х гг.

Чытайце таксама: Гродна — найлепшы абласны цэнтр па колькасці гандлёвых плошчаў. Іншыя рэгіёны моцна адстаюць

2. Гістарычны будынак у самым цэнтры

У самым цэнтры Гродна на Маладзёжнай, 3, насупраць брыгіцкага касцёла, прадаюць бізнес-цэнтр. Будынак уключае ў сябе два паверхі, мансарду і тэхнічныя памяшканні на цокальным паверсе. Агульная плошча — 364.5 кв. м. Ёсць усе камунікацыі, відэаназіранне, каля будынка ў двары — паркоўка. Усярэдзіне — 10 паасобных памяшканняў, тры санвузла, падвесныя столі, на падлогах — каўралін, на першым паверсе плітка, сцены аздобленыя дэкаратыўнай тынкоўкай. Бізнес-цэнтр прапануюць разам з арандатарамі ў ім. Сярод іх візавае агенцтва, турагенцтва, касметычны салон, студыя навучання манікюру і кампанія кіравання нерухомасцю «Стратэг'02», якая і рэканструявала будынак. За бізнес-цэнтр просяць 1,3 млн руб. ($ 399 тыс.). Зямельны ўчастак плошчай 0,02 га перадаецца на правах арэнды.

Будынак узведзены ў 1887 годзе ў стылі эклектыкі і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

3. Гандлёвы цэнтр на Цэнтральным рынку

На Антонава, 29 прадаюць гандлёвы цэнтр «Алмаз» з арандатарамі. ГЦ пабудавалі ў 2013 годзе. Ён складаецца з трох надземных паверхаў, аднаго падземнага і тэхнічнага паверха. Агульная плошча будынка — 1566, 6 кв. м.

Прадавец адзначае, што ў будынку добры рамонт, ёсць кандыцыянеры і грузавы ліфт. З вокнаў з панарамным шкленнем бачны горад. Сярод арандатараў - мэблевыя крамы «Edelwood» і «Kingstyle», крама матрацаў «Good Night», крама каваных вырабаў, вокнаў і школа танцаў. Цокальны паверх займае караоке-клуб «Чэмпі».

За ТЦ хочуць 3,8 млн руб. ($ 1 175 тыс.). Зямельны ўчастак у 0,065 га знаходзіцца ў пастаянным карыстанні. Гандлёвы цэнтр прадаюць даўно. Увосень 2022 года за яго хацелі крыху боль — $ 1 340.

4. Бізнес-цэнтр каля «Хімвалакно»

Новы двухпавярховы адміністрацыйна-гандлёвы будынак прадаюць на Славінскага, 1А. Ён суседнічае з пажарнай часткай і заводам «Хімвалакно». Будынак абсталяваны пад офісы і склады, ёсць унутраны двор. Усе памяшканні ўжо здадзеныя ў арэнду. Арандатары — шкляная майстэрня, фірма таксі і сэкс-шоп. Агульная плошча будынка — 1300 кв. м. Кошт — 1,76 млн руб. ($ 540 тыс.).

Чытайце таксама: У Грандзічах з’явіцца вялікі гандлёвы цэнтр: яго ўладальнік паралельна будуе яшчэ два ў іншых месцах Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025