Незвычайнае каханне голуба і курыцы больш за год назірае на сваім падворку 92-гадовы Анатоль Міхайлавіч. Некалі спайманы голуб асвоіўся ў двары і пасябраваў з курыцай. Тая ж упершыню за доўгі час стала несці яйкі.
Гісторыя кахання птушак пачалося, калі Анатоль Міхайлавіч злавіў у двары свайго прыватнага дома белага голуба. Ён назваўся яго Куба і пасадзіў у клетку ў хляве.
“Спачатку голуб жыў у прасторнай клетцы і я яго ўвесь час карміў, – распавядае Анатоль Міхайлавіч. – Аднойчы я вырашыў да Кубы падсяліць курыцу Машу, якая ў мяне ніколі не неслася. Падумаў, што ёй там будзе лепш, перад тым, як я яе заб’ю”.

Сталі з’яўляцца яйкі – выцягнутыя
Курыца да знаёмства з Кубам была кволая і не магла знаходзіцца з іншымі жывёламі на вуліцы. А ў Анатоля Міхайлавіча, нягледзячы на сталы ўзрост, вялікая гаспадарка: каля 20 трусоў і 15 курэй. Эксперымент з адной клеткай для дзвюх розных птушак нечакана даў вынік.
Праз некаторы час Анатоль Міхайлавіч заўважыў у клетцы курынае яйка, на якім сядзеў голуб. Яйка адрознівалася ад звычайнага – яно было больш выцягнутае.

“На наступны дзень было яшчэ яйка, праз дзень таксама. Дзень адпачыла Маша і працягнула ў тым жа духу, – распавядае Анатоль Міхайлавіч. – З часам голуб стаў сябе паводзіць больш агрэсіўна. Калі я прыходзіў за яйкамі, ён на мяне з крыламі кідаўся. Нават курыц іншых не дапускаў да Машы!”
Не стаў эксперыментаваць
Пенсіянер некалькі разоў выпускаў голуба з клеткі. Праз пару гадзін Куба прылятаў назад і чакаў магчымасці зноў патрапіць да Машы.
“Гэта дзіўнае каханне, я ніколі такога не бачыў. Унучка прапанавала даць курыцы магчымасць выседзець яйка, але я не стаў эксперыментаваць больш. У гісторыі такога яшчэ не было, каб голуб дапамагаў курыцы апладняцца”, – сказаў Анатоль Міхайлавіч.

Сенсацыі няма
Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі кажа, што голуб наўрацці дапамагае курыцы апладняцца.
“Гэта не нармальна, нейкая кампенсацыя моцная, калі паводзіны з-за адсутнасці адпаведнай асобіны свайго віду на іншы від пераносяцца. Тое, што не мае біялагічнага сэнсу, цяжка тлумачыць. Нешта ў голуба пайшло не так. Наўрадці падобнае магчыма ў прыродзе, бо сэнсу ніякага не мае. Куры і іншыя птушкі могуць адкладваць незаплодненыя яйкі, так што тут сенсацыі няма. Форма яйка не квадратная і нічога асаблівага ў гэтым таксама няма”.



