Горад

Шэсцем пад праліўным дажджом адкрылі ў Гродне Біг-міні-фестываль

VII Фестываль вулічнага мастацтва традыцыйна адкрылі шумным шэсцем удзельнікаў па цэнтры Гродна. У гэтым годзе яркая калона прайшла пад праліўным дажджом, але гэта на яскравую падзею ніяк не паўплывала.

Гродна за два дні фестывалю прыме больш за 300 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Пасля адкрыцця уздоўж вуліцы Савецкай пачалі працу больш за 10 творчых пляцовак. На галоўнай вуліцы горада можна ўбачыць танцораў, музыкаў, хадулістаў, штукароў, акцёраў, жывыя статуі і іншых артыстаў арыгінальных жанраў.

Акрамя гэтага, гродзенцаў чакаюць незвычайныя арт-інсталяцыі і фотазоны ад івэнт-агенцтва «Bibam».

Для камфорту гасцей працуюць зоны фудкортаў «На колах» і гульнявая інтэрактыўная пляцоўка.

Завершыць першы дзень фестывалю паўтарыгадзіннае фаер-шоў у парку Жылібера. Выступяць прафесіяналаў вогненнага жанру з усёй Беларусі і Украіны.

Другі дзень фестывалю будзе прысвечаны майстар-класам ад самых яркіх вулічных артыстаў. Спецыяльна да фестывалю галерэя «У Майстра» правядзе для гасцей АРТ-квэст. Завяршыцца фестываль перформанснымі пастаноўкамі ад тэатра «Амальгама» і творчай прасторы «Дом46».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025