Кацярына праз параду сяброўкі купляе туш для веек і памаду ад Luxvisage, сям’я Дар'і заўсёды карысталася касметыкай «Беліта», а майстар-брывіст кажа, што беларускі кандыцыянер для веек і броваў павінны быць у кожнай.
Чытачкі Hrodna.life расказалі, якой беларускай касметыкай яны карыстаюцца і чаму, а спецыялісты б’юці-сферы патлумачылі, як правільна даглядаць скуру.
Вікторыя пасля праглядаў блогераў вырашыла паспрабаваць энзімную пудру ад Bielita. Дзяўчына распавяла, што з ёй зручна ў дарозе — менш важыць і не разальецца. «Выдатна кінуць у сумку — гэта галоўныя плюсы», — кажа Вікторыя. З яе слоў, ад расхваленага блогерамі сродку чакала большага. «У рэальнасці - проста эфект звычайнага мыла. Як вынік — чыстая скура. У прынцыпе, гэта ўсё, што трэба ў дарозе».
Брэнды беларускай касметыкі: «Беліта-Вітэкс»; «Беліта-М»; «Маркел»; «Белкасмекс»; «Эксклюзіў касметык»; «Liv Delano»; «Флораліс»; «Modum»; «IRIS cosmetic»; «BIO WORLD»; «MASSTIGE»; «Белор-Дызайн»; «LiLo»; «LUXVISAGE»; «Relouis»; «Ines Cosmetics» і іншыя.
З усіх беларускіх брэндаў чытачкі Hrodna.life часцей за ўсё згадвалі «Беліта-Вітэкс».
«Любы гель для душа „Беліта“. Асабліва падабаецца з маслам аргана», — адказала на пытанне аб перавагах сярод касметычных сродкаў Таццяна.
На сайце вытворцы такіх геляў больш за 150 відаў. Ёсць стандартныя пахі - кветкавыя, ягадныя і фруктовыя, а таксама з пахам марозіва, ёгурту. Ёсць нават гелі з пахам шампанскага і рамантычнай Францыі.
Іншая чытачка распавяла, што ў адной з лінеек «Беліта-Вітэкс» яна знайшла для сябе сродкі для праблемнай скуры — прадукты з лінейкі Clean Skin.
«Разглядала ўсіх вытворцаў, але па коштавай катэгорыі задаволіла Беліта».
Добрае спалучэнне цаны і якасці беларускай касметыкі ацанілі блізкія Дар'і.
«У нашай сям'і, колькі я памятаю, заўсёды была прадукцыя Беліта-Вітэкс. Таму і я працягваю ёй карыстацца».
З касметыкі ад «Беліты» сям’я Дар'і выкарыстоўвае практычна ўсё — ад геляў для душа і шампуняў з бальзамамі да таласа-абкручванняў і мужчынскіх геляў для барады.
Для догляду за тварам гродзенка карыстаецца крэмам, крэм-пенкай для мыцця, міцэлярнай вадой, тонікам для твара і вобласці вакол вачэй і спрэй-сыроваткай.
Гродзенка Маргарыта паспрабавала беларускую касметыку 15 гадоў таму і не мяняе свой выбар дагэтуль. «Раней купляла іншыя маркі, але цяпер толькі „Беліта“ („Вітэкс“). Падабаецца якасцю і цаной».
У спіс любімых сродкаў Маргарыты трапілі крэмы і гелі з серыі «Ідэальныя ручкі», гелі-патчы супраць азызласці пад вачыма з лінейкі «Aloe», маска для твару, шыі і дэкальтэ «Аднаўленне пругкасці» з гіалуроновой кіслатой і імбірам, «залатая» маска для твару, якая падцягвае, матыравальны крэм-праймер з серыі «PURE GREEN» і пілінг «Ms Бездакорнасць».
«Каб заставацца прыгожай і здаровай, наша скура кожны дзень мае патрэбу ў правільным доглядзе, — кажа Вольга Сазановіч, касметык-эстэтыст 5 разраду з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. — Нельга забываць пра скуру вакол вачэй, вусны, шыю, дэкальтэ, рукі. Правільны комплексны догляд дасць жаданы і ўстойлівы эфект».
Для штодзённага догляду за скурай неабходны прынамсі мінімальны набор касметычных сродкаў, якія пасуюць для вашага тыпу скуры, узросту і ладу жыцця.
Вельмі важна, на думку спецыялісткі, памятаць пра асаблівасці скуры вакол вачэй, вуснаў, шыі і дэкальтэ. Скура ў гэтых зонах вельмі тонкая і найбольш схільная да ўздзеяння неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя і узроставых зменаў. Для догляду за гэтымі зонамі таксама неабходна выкарыстоўваць спецыяльныя касметычныя сродкі.
«Не заўсёды мы можам самі ацаніць тып і стан сваёй скуры слушна і падабраць набор сродкаў для догляду, якія палепшаць стан нашай скуры. Таму варта звярнуцца да спецыялістаў — касметолага ці дэрматолага», — кажа Вольга Сазановіч.
Прафесіяналы дапамогуць падабраць хатні догляд і, пры неабходнасці, прызначаць доглядныя або лячэбныя працэдуры ва ўмовах касметычнага кабінета: чысткі, пілінгі або іншыя працэдуры.
«Усе мы індывідуальныя, — кажа касметік-эстэтыст. — Скуры кожнага чалавека для яе прыгажосці і здароўя неабходны свой, адзіна правільны, догляд дома і ў спецыяліста ва ўмовах касметычнага кабінета».
Параз параду сяброўкі Кацярына карыстаецца тушшу для веек і памадай ад Luxvisage. «Туш добрая тым, што вейкі адразу вылучаюцца і на выгляд робяцца даўжэйшымі, а памада доўга трымаецца на вуснах і не скочваецца», — распавяла гродзенка.
Таццяна карыстаецца тушшу ад Luxvisage, а таксама алеем для вуснаў і алоўкамі таго ж брэнда. Для броваў яна выкарыстоўвае маркеры ад Luxvisage і Relouis.
Алей для вуснаў ёсць у трох адценнях. У апісанні сказана, што яно аднаўляе, падтрымлівае ідэальны стан скуры вуснаў, надае лёгкае натуральнае адценне, далікатны бляск, а таксама ўвільгатняе і сілкуе.
З дэкаратыўнай касметыкі брэнда «Luxvisage» прафесійная візажыстка Ала Шафаловіч раіць звярнуць увагу на крэмавыя цені: «Добра тушуюцца, устойлівыя, тонкая тэкстура і прыгожыя адценні». Таксама яна раіць падводку для вачэй-фламастар Relouis PRO 24 hours eyeliner: «Устойлівая, насычаны чорны і зручны аплікатара». З памад трэба раіць «Paradiso Relouis». «Устойлівыя памады і прыгожая палітра адценняў». Сярод догляднай касметыкі для твару яна раіць звильгатняльны тонар ад «MASSTIGE», які падыходзіць для сухой скуры.
«На беларускім рынку шмат добрых прадуктаў для догляду за бровамі і вейкамі. Relouis, Luxvisage, Belorddesign», — пералічвае брэнды, у якіх ёсць сродкі для догляду за вейкамі і бровамі, Вольга Рапейка, майстар па бровах і вейках. Яна расказала, што прадукты для догляду бываюць на алейнай, воднай, гелевай аснове. Кожны выбірае зручны для сябе варыянт.
«З асноўных кампанентаў павінны прысутнічаць вітамін Е і пантэнол, — кажа спецыялістка. — Выдатна, калі ёсць гідралізаваны керацін, калаген, біятынол».
Вользе часта задаюць пытанне — як даглядаць за вейкамі?
«Кандыцыянер для веек. Гэта тое, што павінна быць у кожнай, хто хоча падоўжыць жыццё сваім вейкамі», — кажа Вольга Рапейка. Таксама яна рэкамендуе спецыяльны алей для догляду за вейкамі і бровамі.
Па словах майстра, вейкі могуць радзець, рабіцца больш слабымі і цьмянымі.
«Калі не толькі вейкі, але і скура, пазногці і валасы сталі губляць былую раскошу — гэта падстава звярнуцца да лекара, — тлумачыць Вольга. — Калі ўсё ў парадку, то прычынай магла стаць няякасная або няправільна падабраная дэкаратыўная або доглядная касметыка. Успомніце, які новы прадукт з’явіўся ў вас, выключыце яго і назірайце за вейкамі».
Таксама адной з прычын можа быць невыкананне правілаў демакіяжу.
«Калі карыстаецеся мицеллярной вадой, памятайце, што яе трэба старанна змываць звычайнай вадой. Тым, хто не любіць важдацца са спонжыкамі, можна карыстацца пенкай для мыцця», — кажа Вольга.
Сухасць скуры можа быць праз няправільны демакіяж, алергію. А ад недахопу бялкоў у харчаванні церпяць не толькі вейкі і бровы, а таксама скура, валасы, пазногці і ўвесь арганізм у цэлым.
«Цяпер у мяне з „Беліты“ туш, крэмы для твару і павек з серыі марскі калаген, міцэлярная вада, маскі для твару розных серый у тубах, — распавяла пра свой набор беларускай касметыкі Вольга. — Яшчэ выкарыстоўваю маскі ад „Вітэкс“. Мне падабаецца. Карысталася рознымі крэмамі, у тым ліку разрэкламаваных замежных фірмаў. Розніца аказлася толькі ў кошце».
«Метадам спроб і памылак» адна з чытачак Hrodna.life знайшла для сябе туш для павек Bielita «Luxury каралеўскі аб’ём» і міцэлярны тонік-дэмакіяж «Экспрэс-звільгатненне».
«Перастала падабацца звыклая касметыка ад больш вядомых брэндаў. Вырашыла — чаму б і не».
Чытайце таксама:
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…