Людзі і справы

Беларусь памірае і з’язджае. Мінск не выключэнне

На фоне пастаяннага скарачэння насельніцтва ў Беларусі з 1993 года, Мінск і некаторыя гарады стабільна раслі не адно дзесяцігоддзе. Гродна ў некаторыя гады па тэмпах росту ў працэнтных суадносінах апярэджваў нават сталіцу. Цяпер сітуацыя змянілася. Апошнія гады ў мінусе нават Мінск, а Гродна заняў першае месца ў антырэйтынгу. Чаму так адбываецца і ці варта чакаць змен?

Паводле звестак Белстата на 1 ліпеня ў Беларусі пражывала 9 млн 456,2 тыс. чалавек — на 19 021 менш, чым на пачатак года. Працягвае скарачацца насельніцтва Мінска. За студзень-чэрвень там стала на 2418 чалавек менш. Насельніцтва Гродне за гэты перыяд скарацілася на 1132 чалавекі - горад стаў лідарам па змяншэнні сярод абласных цэнтраў.

Эха дэмаграфічнага спаду 1990-х

На думку аналітыка Андрэя Елісеева асноўная прычына падзення ў цэлым па краіне — дэмаграфічная.

«Апошнім адносна добрым годам быў 2015, тады натуральнае змяншэнне склала ўсяго 621 чалавек. З тых часоў з кожным годам хуткімі тэмпамі яно нарастае. У мінулым годзе было 26 тыс. І гэтая тэндэнцыя непазбежна працягнецца. У дзетародны ўзрост уступаюць нешматлікія кагорты насельніцтва, народжаныя ў пачатку 1990-х. Адначасова расце смяротнасць, бо людзей у пажылым узросце цяпер нашмат больш, чым раней. За ўсю пасляваенную гісторыю Беларусі доля асоб у пенсійным узросце не была такой высокай».

Эмігранты не бачныя ў статыстыцы

Эксперт упэўнены, што ў бліжэйшыя гады тэндэнцыя не зменіцца. І прычына таму не толькі дэмаграфічная. Вялікую ролю ў змяншэнні насельніцтва мае эміграцыя. Тэндэнцыі 2019 такія, што нават са сталіцы з’язджаць сталі часцей, чым прыязджаць на пастаяннае месца жыхарства.


Трэнды змяняюцца. Google адсачыў, як працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу


Пры гэтым, па словах эксперта, з-за недасканаласці міграцыйнага ўліку штогод тысячы выбыўшых на ПМЖ не бачныя ў статыстыцы. Гэты недахоп выявіцца па выніках перапісу насельніцтва. «У гарадах з-за эміграцыі ў рэальнасці пражывае на некалькі тысяч чалавек менш, чым тое, што паказана ў актуальнай статыстыкі Белстата».

Адставанне па заробках павялічваецца

Тое, што ў блізкай перспектыве наўрад ці нешта зменіцца, пацвярджаюць і іншыя дадзеныя. Напрыклад, разрыў даходаў паміж беларусамі і заходнімі суседзямі працягвае расці.

Менш сярэдняя зарплата толькі ва Украіне. Але разрыў ўжо не такі істотны, як быў яшчэ некалькі гадоў таму. Паводле афіцыйных дадзеных за ліпень 2019 года сярэдняя зарплата ва Украіне складала 10 971 грыўняў - каля 440 $. Беларусы ў ліпені 2019 па дадзеных Белстата ў сярэднім атрымлівалі 1128 рублёў - каля 550 $. У Мінску сярэдняя зарплата складала 1556 рублёў - каля 760 $, у той час як у Кіеве — 16 249 грыўны — каля 655 $.

З’язджаюць не толькі працаваць, але і вучыцца

З Беларусі едуць за мяжу не толькі на заробкі і ПМЖ, але і на вучобу. Пры гэтым як з выбарам краіны для працы, так і вучобы, назіраецца адна тэндэнцыя: попыт на Польшчу расце, на Расію падае.

На думку эксперта, яшчэ адным фактарам, здольным паўплываць на выбар краіны навучання для пэўнай долі моладзі, стане закон аб адтэрміноўцы.

Плюсы і мінусы эміграцыі

У эміграцыі эксперт адзначае як станоўчыя, так і адмоўныя ўласцівасці, падзяляючы міграцыю на часовую і пастаянную.

«Калі гаворка пра эміграцыю часовую, то плюсы ў тым, што атрыманы працоўны вопыт мігранты змогуць выкарыстоўваць у краіне паходжання, магчыма прывязуць інвестыцыі ў выглядзе заробленых за мяжой грошай. Калі гаворка пра эміграцыю беззваротную, то мінусы для эканомікі краіны паходжання відавочна пераважваюць. Плюсам тут могуць выступаць грашовыя пераводы для сваякоў, якія памяншаюць колькасць хатніх гаспадарак, якія знаходзяцца за рысай беднасці».


На фуры або на будове: як і дзе зарабляюць гродзенцы ў Польшчы і каго чакае Амерыка

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025