Басейны ў Гродне: куды пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе ў 2024 годзе

У Гродне на ўвесь горад застаўся фактычна адзін вялікі басейн — аквацэнтр. Дзе яшчэ можна плаваць у Гродне і нават пасядзець у сауне ў розных раёнах горада, высветліў Hrodna.life. Паглядзіце — можа басейн у вас каля дома, а вы і не ведаеце!

Інфармацыя аб раскладзе і коштах абноўлена на 25 студзеня 2024 года.

Крыніца: aquacenter.by

ФАК «Аквацэнтр»

Аквацэнтр на вул. Горкага, 82 пасля закрыцця басейна «Лазурный» застаўся адзіным вялікім басейнам у горадзе. Таксама тут можна наведаць турэцкую і рускую лазні, фінскую сауну і нават «аквапарк» з дзвюма горкамі.

Кошт (тут і далей — за гадзіну):

  • для дарослых — 7,5 руб., з зонай аквапарку — 9 руб.
  • для дзяцей (з 4 да 16 гадоў) — 6,5 і 8 руб. адпаведна.

Можна купіць абанемент.

Аквацэнтр працуе з 7.00 да 22.00 з панядзелка па суботу і з 10.00 да 22.00 у нядзелю. Басейн без уключанай у білет зоны аквапарку можна наведаць з 7:00 да 17:00 (выдача чып-бранзалетаў да 16:30) з панядзелка па пятніцу. У суботу такі варыянт даступны з 7:00 да 12:00 (выдача чып-бранзалетаў да 11:30), у нядзелю — з 10:00 да 12:00 (выдача чып-бранзалетаў да 11:30). Таксама ўвесь тыдзень паплаваць без уключанага аквапарку можна і з 21:00 да 22:00 (чып-бранзалеты — з 20:30 да 21:00). Зона аквапарку працуе з 17:00 да 21:00 па буднях і з 12:00 да 21:00 у выхадныя. Спа-комплекс працуе з 17:00 да 21:30 па буднях і з 11:00 да 21:30 у выхадныя.


Мабыць, на гэтым агляд уласна басейнаў у нашым горадзе можна скончыць. Усе астатнія басейны знаходзяцца ці ў санаторыях, ці ў адукацыйных установах. І гэта ўплывае на іх час працы, у тым ліку ў залежнасці ад сезона. Праўда, ужо ў другім квартале 2024 года збіраюцца пачаць будаваць вялікі спарткомплекс з басейнам на 50 м на выездзе з Гродна па М6.

Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў) — басейн «Сонечны»

У Палацы творчасці дзяцей і моладзі па адрасе Каложскі парк, 1 для наведвальнікаў даступны вялікі і малы басейн («жабнік»).

Кошт:

  • для дзяцей да 16 гадоў - 5,5 руб. Такі ж кошт для студэнтаў і пенсіянераў з 12.00 да 15.00 па буднях;
  • для дарослых — 7 руб., з наведваннем сауны — 10 руб. Аквааэробіка для дарослых — 8 руб.

Можна купіць абанемент.

Вялікі басейн працуе ў панядзелак і чацвер з 13.00 да 15.00, у аўторак і сераду з 12.00 да 15.00, у пятніцу з 12.00 да 21.00 (перапынак з 15.00 да 18.00), у суботу з 18.00 да 21.00, у нядзелю — з 9.00 да 15.00. Сауна працуе толькі ў пятніцу і суботу з 18.00 да 21.00. Малы басейн даступны ў панядзелак, сераду, чацвер і нядзелю 8.00 да 15.00, у аўторак з 10.00 да 15.00, у пятніцу і суботу з 8.00 да 14.00.

«Хімвалакно»

Басейн ад «Хімвалакна» працуе па вул. Томіна, 26.

Кошт:

  • для дарослых — 8,2 руб.;
  • для дзяцей ад 4 да 16 гадоў - 6,5 руб. Такі ж кошт для людзей з пасведчаннем інваліда ва ўсе дні і для пенсіянераў па буднях з 10.30 да 13.00.

У гэтую суму ўваходзіць наведванне сауны. Можна купіць абанемент.

Працуе з 13.30 да 22.30 у панядзелак, з 10.30 да 22.30 з аўторка па суботу і з 10.30 да 21.30 у нядзелю. Салярый працуе паводле папярэдняга запісу з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 21.00, у суботу з 11.00 да 17.00. Абавязкова патрэбна шапачка для плавання.

Даведкі па тэлефоне 54−83−83.

Крыніца: azots.by

«Жамчужына»

Басейн санаторыя «Жемчужина», што на ўскраіне горада па вул. Санаторнай, 26, з 1 студзеня 2024 года часова працуе толькі для адпачывальнікаў з санаторыя. Тут ёсць басейн і дзве фінскія сауны. У 2024 годзе запланавана рэканструкцыя будынка водалячэбніцы.

Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 43−23−45.

Санаторый «Азёрны»

Хоць санаторый «Азёрны» знаходзіцца за 26 км ад Гродна, ён карыстаецца даволі вялікім попытам у гараджан. Акрамя басейна. там ёсць і аквапарк. Усяго: тры горкі, басейн, джакузі, сауны і іншыя забавы.

Кошт:

  • для дарослых — 15 руб.;
  • для дзяцей — 12 руб.

Час працы:

Панядзелак-пятніца:

  • аквапарк, басейн: 15:30—22:00;
  • сауны: 18.00−22.00.

Выхадныя і святы:

  • аквапарк, басейн: 11.30−22.00;
  • сауны: 15.00−22.00.

Запуск наведвальнікаў здзяйсняецца да 20.30.

Крыніца: ozerny.by

Альшанка

На Альшанцы басейны працуюць у школах.

СШ № 39 з басейнам знаходзіцца на вул. Агінскага, 44а.

Кошт:

  • для дарослых — 7 руб.;
  • для дзяцей да 16 гадоў - 6 руб.;
  • абанемент на 8 наведванняў для дарослых — 44 руб.

Працуе з 9.00 да 21.00, касы адкрытыя з 8.00 да 20.00 па буднях і з 8.00 да 18.00 у суботу. Даступныя маленькі і вялікі басейны.

Дакладную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах 67−35−86 або 67−28−99.

Крыніца: sch39grodno.schools.by

СШ № 41 з басейнам знаходзіцца на вул. Багушэвіча, 24.

Кошт:

  • для дарослых — 6,4 руб.;
  • для дзяцей да 16 гадоў - 5,3 руб.;
  • абанемент на 8 наведванняў для дарослых — 44 руб.

Даступныя вялікі і малы басейны. Можна купіць абанімент.

Працуе з 8.00 да 21.00 па буднях, у суботу — з 8.00 да 17.00. Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 67−76−13.

Гімназія № 1

Запрашае ў басейн і гімназия № 1 імя Карскага па пр. Купалы, 82.

Кошт:

  • для дарослых — 7 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту — 6 руб.

Ёсць абанементы для дарослых і дзяцей на 4 і 8 наведванняў.

Тэлефон для даведак: 33−90−24; 60−20−16; +375 29 3 766 110 А1; +375 29 5 868 376 МТС.

Крыніца: gymnasium1-grodno.by

Гімназія № 9

Гімназія № 9 знаходзіцца на вул. Пестрака, 34/1.

Кошт:

  • для дарослых — 6,5 руб.;
  • для дзяцей — 5,5 руб.;
  • для аднаго з бацькоў з адным дзіцем — 9,50 руб.

Час працы:

  • панядзелак-пятніца — 8.00−21.00;
  • субота — 8.00−17.00.

Даступныя абанементы. Тэлефон для даведак: 66−35−29.

СШ № 34

Школа № 34 знаходзіцца па адрасе Індурская шаша, 14.

Кошт:

  • для дарослых — 6,5 руб.;
  • для дзяцей — 5,5 руб.;
  • для аднаго з бацькоў з адным дзіцем — 9,5 руб.

Час працы:

  • панядзелак-пятніца — 8.00−21.00;
  • субота — 8.00−20.00.

Тэлефон для даведак 31−61−46, 31−61−45.

Крыніца: vk.com/swimming34

СШ № 40

Школа № 40 знаходзіцца па вул. Крамко, 29.

Кошт:

  • для дарослых — 6,5 руб.;
  • для дзяцей — 5,5 руб.

Даступныя абанементы, аквааэробіка.

Час працы:

  • панядзелак-пятніца — 8.00−21.00;
  • субота — 8.00−19.00.

Тэлефон для даведак 63−43−98.

Крыніца: sch40.oktobrgrodno.gov.by

СДЮШОР № 5 / СШ № 20

Басейн ёсць таксама ў спартовай школе № 5, ён знаходзіцца каля сярэдняй школы № 20 па вул. Вольгі Соламавай, 76.

Кошт:

  • для дарослых — 10 руб.;
  • для дзяцей (да 12 гадоў) — 10 руб. з навучаннем плаванню.

Даступныя абанементы.

Час працы для дарослых там вельмі абмежаваны — толькі па два гадзінныя сеансы на дзень:

  • панядзелак-пятніца — 19.30−20.30, 20.30−21.30;
  • субота — 16.00−17.00 і 17.00−18.00.

Сауна працуе штодня, акрамя аўторка і чацвярга.

Даведка па тэлефоне 65−44−02.


Гродзенская гарадская гімназія

Басейн у Гродзенскай гарадской гімназіі на Парыжскай Камуны працуе толькі для дзяцей і ў форме рэгулярных заняткаў.

Кошт:

  • вялікая ванна — 6 руб. за занятак;
  • малая ванна — 5 руб. занятак.

Заняткі праходзяць у групах 10−15 чалавек, двойчы за тыдзень, толькі ў другую змену. Групы на 2023/2024 навучальны год набіралі ў жніўні 2023 года.


Ведаеце яшчэ басейны ў Гродне? Заўважылі недакладнасць ці памылку? Пішыце на info@hrodna.life.


Строительные работы требуют наличия специальной техники. Не всегда, предприятию целесообразно приобретать технику. Лучшим решением будет ее аренда. На портале https://bauarenda.by/ представлен широкий выбор спецтехники в аренду по доступным ценам.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мяне не перамагчы, я не спаборнічаю». Гродзенка перанесла аперацыю на ствале галаўнога мозгу — вось як змянілася яе жыццё

Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…

1 лістапада 2024

«Воку няма за што зачапіцца». Спыталіся ў дызайнера, што не так з інтэр'ерамі гродзенскіх устаноў

Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…

31 кастрычніка 2024

Куды з’ездзіць на Хэлоўін у Гродзенскай вобласці: 5 містычных месцаў ад замкаў да млыноў

Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…

29 кастрычніка 2024

«Акцэнт» пашыў пальчаткі, «Макей» — сумкі. Як гродзенка паказала сваю калекцыю на Тыдні моды ў Парыжы

Гродзенка Кацярына Карлацяну, заснавальніца брэнда Krikate ("Крыкейт"), паказала сваю калекцыю на Тыдні моды ў Парыжы.…

28 кастрычніка 2024

7 атмасферных месцаў Гродна, якія варта наведаць на Хэлоўін

Набліжаецца Хэлоўін, час восеньскага настрою і містыкі. Пакуль у Беларусі яго цэнзуруюць, Hrodna.life сабраў атмасферныя…

25 кастрычніка 2024

Цішоткі, заплечнікі і торбачкі: падборка для сапраўдных фанатаў Гродна, якія хочуць насіць горад на сабе

Гісторыя і краявіды Гродна натхняюць не толькі мясцовыя брэнды, але і буйных вытворцаў адзення і…

23 кастрычніка 2024