У Гродне на ўвесь горад застаўся фактычна адзін вялікі басейн — аквацэнтр. Дзе яшчэ можна плаваць у Гродне і нават пасядзець у сауне ў розных раёнах горада, высветліў Hrodna.life. Паглядзіце — можа басейн у вас каля дома, а вы і не ведаеце!
Інфармацыя аб раскладзе і коштах абноўлена на 25 студзеня 2024 года.
ФАК «Аквацэнтр»
Аквацэнтр на вул. Горкага, 82 пасля закрыцця басейна «Лазурный» застаўся адзіным вялікім басейнам у горадзе. Таксама тут можна наведаць турэцкую і рускую лазні, фінскую сауну і нават «аквапарк» з дзвюма горкамі.
Кошт (тут і далей — за гадзіну):
- для дарослых — 7,5 руб., з зонай аквапарку — 9 руб.
- для дзяцей (з 4 да 16 гадоў) — 6,5 і 8 руб. адпаведна.
Можна купіць абанемент.
Аквацэнтр працуе з 7.00 да 22.00 з панядзелка па суботу і з 10.00 да 22.00 у нядзелю. Басейн без уключанай у білет зоны аквапарку можна наведаць з 7:00 да 17:00 (выдача чып-бранзалетаў да 16:30) з панядзелка па пятніцу. У суботу такі варыянт даступны з 7:00 да 12:00 (выдача чып-бранзалетаў да 11:30), у нядзелю — з 10:00 да 12:00 (выдача чып-бранзалетаў да 11:30). Таксама ўвесь тыдзень паплаваць без уключанага аквапарку можна і з 21:00 да 22:00 (чып-бранзалеты — з 20:30 да 21:00). Зона аквапарку працуе з 17:00 да 21:00 па буднях і з 12:00 да 21:00 у выхадныя. Спа-комплекс працуе з 17:00 да 21:30 па буднях і з 11:00 да 21:30 у выхадныя.
Мабыць, на гэтым агляд уласна басейнаў у нашым горадзе можна скончыць. Усе астатнія басейны знаходзяцца ці ў санаторыях, ці ў адукацыйных установах. І гэта ўплывае на іх час працы, у тым ліку ў залежнасці ад сезона. Праўда, ужо ў другім квартале 2024 года збіраюцца пачаць будаваць вялікі спарткомплекс з басейнам на 50 м на выездзе з Гродна па М6.
Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў) — басейн «Сонечны»
У Палацы творчасці дзяцей і моладзі па адрасе Каложскі парк, 1 для наведвальнікаў даступны вялікі і малы басейн («жабнік»).
Кошт:
- для дзяцей да 16 гадоў - 5,5 руб. Такі ж кошт для студэнтаў і пенсіянераў з 12.00 да 15.00 па буднях;
- для дарослых — 7 руб., з наведваннем сауны — 10 руб. Аквааэробіка для дарослых — 8 руб.
Можна купіць абанемент.
Вялікі басейн працуе ў панядзелак і чацвер з 13.00 да 15.00, у аўторак і сераду з 12.00 да 15.00, у пятніцу з 12.00 да 21.00 (перапынак з 15.00 да 18.00), у суботу з 18.00 да 21.00, у нядзелю — з 9.00 да 15.00. Сауна працуе толькі ў пятніцу і суботу з 18.00 да 21.00. Малы басейн даступны ў панядзелак, сераду, чацвер і нядзелю 8.00 да 15.00, у аўторак з 10.00 да 15.00, у пятніцу і суботу з 8.00 да 14.00.
«Хімвалакно»
Басейн ад «Хімвалакна» працуе па вул. Томіна, 26.
Кошт:
- для дарослых — 8,2 руб.;
- для дзяцей ад 4 да 16 гадоў - 6,5 руб. Такі ж кошт для людзей з пасведчаннем інваліда ва ўсе дні і для пенсіянераў па буднях з 10.30 да 13.00.
У гэтую суму ўваходзіць наведванне сауны. Можна купіць абанемент.
Працуе з 13.30 да 22.30 у панядзелак, з 10.30 да 22.30 з аўторка па суботу і з 10.30 да 21.30 у нядзелю. Салярый працуе паводле папярэдняга запісу з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 21.00, у суботу з 11.00 да 17.00. Абавязкова патрэбна шапачка для плавання.
Даведкі па тэлефоне 54−83−83.
«Жамчужына»
Басейн санаторыя «Жемчужина», што на ўскраіне горада па вул. Санаторнай, 26, з 1 студзеня 2024 года часова працуе толькі для адпачывальнікаў з санаторыя. Тут ёсць басейн і дзве фінскія сауны. У 2024 годзе запланавана рэканструкцыя будынка водалячэбніцы.
Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 43−23−45.
Санаторый «Азёрны»
Хоць санаторый «Азёрны» знаходзіцца за 26 км ад Гродна, ён карыстаецца даволі вялікім попытам у гараджан. Акрамя басейна. там ёсць і аквапарк. Усяго: тры горкі, басейн, джакузі, сауны і іншыя забавы.
Кошт:
- для дарослых — 15 руб.;
- для дзяцей — 12 руб.
Час працы:
Панядзелак-пятніца:
- аквапарк, басейн:
15:30—22:00 ; - сауны: 18.00−22.00.
Выхадныя і святы:
- аквапарк, басейн: 11.30−22.00;
- сауны: 15.00−22.00.
Запуск наведвальнікаў здзяйсняецца да 20.30.
Альшанка
На Альшанцы басейны працуюць у школах.
СШ № 39 з басейнам знаходзіцца на вул. Агінскага, 44а.
Кошт:
- для дарослых — 7 руб.;
- для дзяцей да 16 гадоў - 6 руб.;
- абанемент на 8 наведванняў для дарослых — 44 руб.
Працуе з 9.00 да 21.00, касы адкрытыя з 8.00 да 20.00 па буднях і з 8.00 да 18.00 у суботу. Даступныя маленькі і вялікі басейны.
Дакладную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах 67−35−86 або 67−28−99.
СШ № 41 з басейнам знаходзіцца на вул. Багушэвіча, 24.
Кошт:
- для дарослых — 6,4 руб.;
- для дзяцей да 16 гадоў - 5,3 руб.;
- абанемент на 8 наведванняў для дарослых — 44 руб.
Даступныя вялікі і малы басейны. Можна купіць абанімент.
Працуе з 8.00 да 21.00 па буднях, у суботу — з 8.00 да 17.00. Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 67−76−13.
Гімназія № 1
Запрашае ў басейн і гімназия № 1 імя Карскага па пр. Купалы, 82.
Кошт:
- для дарослых — 7 руб.;
- для дзяцей школьнага ўзросту — 6 руб.
Ёсць абанементы для дарослых і дзяцей на 4 і 8 наведванняў.
Тэлефон для даведак: 33−90−24; 60−20−16; +375 29 3 766 110 А1; +375 29 5 868 376 МТС.
Гімназія № 9
Гімназія № 9 знаходзіцца на вул. Пестрака, 34/1.
Кошт:
- для дарослых — 6,5 руб.;
- для дзяцей — 5,5 руб.;
- для аднаго з бацькоў з адным дзіцем — 9,50 руб.
Час працы:
- панядзелак-пятніца — 8.00−21.00;
- субота — 8.00−17.00.
Даступныя абанементы. Тэлефон для даведак: 66−35−29.
СШ № 34
Школа № 34 знаходзіцца па адрасе Індурская шаша, 14.
Кошт:
- для дарослых — 6,5 руб.;
- для дзяцей — 5,5 руб.;
- для аднаго з бацькоў з адным дзіцем — 9,5 руб.
Час працы:
- панядзелак-пятніца — 8.00−21.00;
- субота — 8.00−20.00.
Тэлефон для даведак 31−61−46, 31−61−45.
СШ № 40
Школа № 40 знаходзіцца па вул. Крамко, 29.
Кошт:
- для дарослых — 6,5 руб.;
- для дзяцей — 5,5 руб.
Даступныя абанементы, аквааэробіка.
Час працы:
- панядзелак-пятніца — 8.00−21.00;
- субота — 8.00−19.00.
Тэлефон для даведак 63−43−98.
СДЮШОР № 5 / СШ № 20
Басейн ёсць таксама ў спартовай школе № 5, ён знаходзіцца каля сярэдняй школы № 20 па вул. Вольгі Соламавай, 76.
Кошт:
- для дарослых — 10 руб.;
- для дзяцей (да 12 гадоў) — 10 руб. з навучаннем плаванню.
Даступныя абанементы.
Час працы для дарослых там вельмі абмежаваны — толькі па два гадзінныя сеансы на дзень:
- панядзелак-пятніца — 19.30−20.30, 20.30−21.30;
- субота — 16.00−17.00 і 17.00−18.00.
Сауна працуе штодня, акрамя аўторка і чацвярга.
Даведка па тэлефоне 65−44−02.
Гродзенская гарадская гімназія
Басейн у Гродзенскай гарадской гімназіі на Парыжскай Камуны працуе толькі для дзяцей і ў форме рэгулярных заняткаў.
Кошт:
- вялікая ванна — 6 руб. за занятак;
- малая ванна — 5 руб. занятак.
Заняткі праходзяць у групах 10−15 чалавек, двойчы за тыдзень, толькі ў другую змену. Групы на 2023/2024 навучальны год набіралі ў жніўні 2023 года.
Ведаеце яшчэ басейны ў Гродне? Заўважылі недакладнасць ці памылку? Пішыце на info@hrodna.life.
Строительные работы требуют наличия специальной техники. Не всегда, предприятию целесообразно приобретать технику. Лучшим решением будет ее аренда. На портале https://bauarenda.by/ представлен широкий выбор спецтехники в аренду по доступным ценам.