Спадчына

Басняцкія домікі. Як лёгка зрабіць яшчэ адну турыстычную атракцыю на Ажэшкі

Калісьці вуліца Ажэшкі называлася Раскошай. Тут стаялі 20 дамкоў рамеснікаў, якіх у народзе празвалі «басняцкія дамы» (дарэчы, асобная Басняцкая вуліца ў горадзе таксама была). Аднавіўшы частку гэтых дамоў, можна стварыць новае прыцягальнае месца для гродзенцаў і турыстаў.

Назва «басняцкі» паходзіць ад вайсковай варты гродзенскай каралеўскай эканоміі - баснякоў.

Калісьці ў гэтых дамах жылі майстры-замежнікі, якіх запрасіў Тызенгаўз на працу ў мануфактуры. Дамы — прыклад першай на тэрыторыі Беларусі комплекснай тыповай жыллёвай забудовы. Усяго іх было пяць відаў. Апроч таго, яны мелі ўнікальную канструкцыю: драўляны зрубны дом, з боку вуліцы да якога прымыкаў мураваны фасад.

Вуліца Раскоша. 20 басняцкіх домікаў на ёй займалі значную частку. Рэканструкцыя С.Шчукін, М.Супрон

Як знікалі дамкі

Гэтыя дамы ў поўным складзе прастаялі амаль усё ХІХ ст., але па меры разрастання горада пачалі паступова знікаць. У пачатку ХХ ст. на месцы дзесяці зруйнаваных басняцкіх дамоў былі пабудаваны праваслаўная царква і чатыры вялікія двухпавярховыя камяніцы. Яшчэ восем былі знесены ў савецкі час: на месцы двух была пабудавана хрушчоўка, на месцы іншых двух — з’явілася пустка, а яшчэ чатыры павінны былі вызваліць месца, каб сваім выглядам не засланяць выгляд на яшчэ адну хрушчоўку.

У гэты ж час была разбурана і карчма «Раскоша», ад якой у 18 ст. і пайшла назва вуліцы. Такім чынам, з усяго комплексу барочных дамкоў захаваўся толькі адзін, у якім сёння размешчаны музей гісторыі Гарадніцы.

Наколькі басняцкія дамы ўяўляюць каштоўнасць, ведалі яшчэ ў міжваенныя гады. У той час іх вывучаў дырэктар гродзенскага гістарычнага музея Юзаф Ядкоўскі. У савецкі перыяд гісторыі басняцкіх дамоў прысвяціла некалькі навуковых артыкулаў даследчыца Алена Квітніцкая.

Запоўняць пусткі, прыцягнуць людзей

Сёння вуліца Ажэшкі з’яўляецца адной з ключавых падчас наведвання горада турыстамі, і калі на адрэзку ад аблвыканкама да праваслаўнага сабора яна па канцэнтрацыі прыгожых старых дамоў уяўляе вялікую цікавасць, дык далей да чыгуначнага вакзала — амаль ніякай.

Гэтую сітуацыю можна выправіць, адбудаваўшы некалькі басняцкіх дамоў на іх пачатковым месцы. Што вельмі важна, мы маем дастаткова дадзеных для іх абгрунтаванага аднаўлення. На гэта не спатрэбіцца вялікіх фінансавых укладанняў.


Як выглядалі дамкі майстроў на вуліцы Ажэшкі, якія знішчылі вялікія грошы


Адбудаваныя дамы запоўняць пусткі ў архітэктурным абліччы вуліцы, выразна напоўняць яе новым зместам, да таго, яны не будуць замінаць пешаходнаму і аўтамабільнаму руху. Гэта будзе выдатнае месца для размяшчэння паба, рэстарана або крамы. Іншымі словамі, месца, прыцягальнае як для жыхароў горада, так і для турыстаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025