Навіны

У падвале на Маставой адкрыўся бар «Трэцяе месца» з галерэяй новага фармату

З сярэдзіны лютага ў падвале былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой, 31 адкрыўся яшчэ адзін бар, гэтым разам з творчай пляцоўкай. Называецца ён «Трэцяе месца». Уладальнікі плануюць зрабіць інклюзіўнае месца для тых, любіць культурна адпачываць.

Інклюзіўнае — гэта значыць «для ўсіх», тлумачаць уладальнікі.

На рэалізацыю праекта сышло 1,5 года. Гэта месца яны выбралі невыпадкова — Маставая,
31 за апошнія некалькі гадоў ператвараецца ў самае тусовачнае месца ў горадзе.

— Першапачаткова мы задумвалі адкрыць невялікі бар агульнай плошчай у 100 м², але па выніку ў нас засталіся вольныя памяшканні. Там вырашылі зрабіць новую творчую пляцоўку для горада, бо іх не хапае, — распавядае адзін з заснавальнікаў Раман. — Наша ўстанова дзеліцца, умоўна, на тры зоны: бар, ціхае месца і галерэя, дзе могуць выстаўляцца мастакі, а таксама творчыя людзі праводзіць свае прэзентацыі і перформансы. Канкурэнцыі мы не баімся, наадварот, на Маставой, 31 фарміруецца сэрца тусавачнага Гродна, тут шмат зусім розных устаноў, якім ёсць што прапанаваць. У гараджан і гасцей горада будзе вялікі выбар месцаў для адпачынку і гэта ўсё ў радыусе 100 метраў.

Агульная плошча бара з творчай тэрыторыяй — каля 200 кв.м. Уваход са двара.

— «Трэцяе месца» — гэта тэрыторыя для адпачынку. Ва ўсіх ёсць дом і праца, а павінна быць яшчэ і сваё трэцяе месца, дзе людзі могуць адпачыць ад руціны і паўсядзённых клопатаў. Мы гатовыя гораду яго прапанаваць. Гэта наша першая ўстанова і мы толькі пачынаем працаваць у гэтым кірунку. У зоне бара будуць граць ды-джэі адзін раз на тыдзень. У планах у нас правядзенне тэматычных вечарынак і іншых мерапрыемстваў.

Зараз у творчай частцы ўстановы працуе выстава «FABULA» гродзенскага мастака Аляксандра Балдакова.

Час працы:

НД-ЧЦ — 17:00 — 01:00
ПТ-СБ — 17:00 — 03:00


«Папсы дакладна не будзе». На Маставой у падвалах адкрылася Dj Cafe

У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца


Што значыць паняцце «Трэцяе месца»?

«Трэцяе месца» — паняцце з урбаністыкі і сацыялогіі, якое ўвёў сацыёлаг Рэй Ольдэнбург. Першае месца — дом, другое — праца, а трэцяе — прастора, якое выконвае і забаўляльныя, і важныя сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя функцыі.

У кнізе «Трэцяе Месца» Ольдэнбург назваў восем асноўных характарыстык такіх месцаў:

Нейтральная прастора. Тэрыторыя, куды людзі могуць прыходзіць калі заўгодна і знаходзіцца там колькі заўгодна часу.

«Ураўноўваючая» прастора. Для наведвальнікаў трэцяга месца сацыяльны або эканамічны статус адзін аднаго не мае значэння. Такое месца даступна для рознай публікі.

Размова — асноўная дзейнасць. Асноўная мэта наведвальнікаў - задаволіць патрэбнасць у нефармальных зносінах. Тут яны могуць свабодна і нязмушана гутарыць, дзяліцца навінамі і абменьвацца думкамі.

Даступнасць і размяшчэнне. Трэцяе месца знаходзіцца блізка, у крокавай даступнасці ад дома ці працы. Знаходзячыся ў такім месцы, чалавек адчувае сябе камфортна. Сюды можна прыйсці ў любы час і сустрэць знаёмых. Любы госць тут лічыцца жаданым, а іншыя наведвальнікі ставяцца да яго добразычліва.

Заўсёднікі. У трэціх месцаў ёсць свае пастаянныя кліенты. Менавіта яны ствараюць асаблівую атмасферу канкрэтнага месца, надаюць яму характар.

Непрыкметнасць. Трэція месцы нельга назваць моднымі. У асноўным яны выглядаюць проста і някідка. Хатняя ўтульнасць і сціпласць — тое, што адрознівае трэцяе месца. Там няма пафасу.

Настрой — гуллівы. Пастаянны настрой трэцяга месца — гуллівы. На месца пануючых за межамі трэцяга месца варожасці, трывогі і адчужанасці прыходзяць радасць і адабрэнне.

Дом удалечыні ад дома. Па атмасферы і ступені псіхалагічнага камфорту трэцяе месца падобна да першага — дома. Яно прадастаўляе наведвальнікам блізкае па духу акружэнне, праводзячы час тут чалавек атрымлівае душэўны спакой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025