Фасад псіхіятрычнай бальніцы Гродна ў 1930-я гг.
У канцы лістапада 2015 рабочыя выкапалі на плошчы Тызенгаўза магутныя падмуркі. Яны належалі старой гарадской псіхіятрычнай бальніцы. Што вядома пра гэты цікавы дом і ягоных наведвальнікаў?
Сістэма аховы здароўя складавалася ў Гродне паступова. Яшчэ каралева Бона Сфорца заклала ў Гродне кляштар са шпіталем на вуліцы Віленскай (цяпер Савецкай), але ў пачатку ХІХ ст. ён нечаму спатрэбіўся расійскім ваеным і горад застаўся без шпіталя. У 1820-х гг. гарадскі лазарэт размяшчаўся ў даліне Гараднічанкі, там, дзе цяпер знаходзіцца гарвыканкам, толькі значна ніжэй. І толькі ў канцы 1840-х гг. прыступілі да будаўніцтва новага шпіталя.
У пачатку 1860-х гг. улады перанеслі бальніцу ў будынак былога бровара баніфратраў на вул. Ажэшкі (цяпер пошта), а ў нашым доме адчынілі гарадскі «дом умалишенных». Праіснавала тут гарадская псіхбальніца больш чым восем дзесяцігоддзяў, аж да 1940-х гг.
Установа была сумная і адначалова дастаткова вясёлая. Лекары не мелі ніякіх сучасных псіхатропных сродкаў і хворых проста трымалі быццам у заключэнні. Летам яны спявалі і крычалі праз адчыненыя вокны, што стварала дзіўнае суседства дзяржаўным установам на плошчы. А плошча, нагадаем, была і Дварцовай, і Губернатарскай. Адным словам, шалёныя Гродна жылі літаральна ў двух кроках ад дома гродзенскага губернатара і назіралі за кожным яго крокам.
Аднойчы ў Гродна ў госці да Элізы Ажэшкі прыехала Марыя Канапніцкая. Пайшоўшы гуляць па Гродне, яна ўбачыла ў вакне псіхбальніцы сімпатычную жанчыну, якая гучна спявала. Вярнуўшыся да Ажэшкі, Канапніцкая раскала ёй пра ўбачанае. На гэта гродзенская пісьменніца-дэмакратка адказала: «Ведаю, менавіта з яе я спісала вобраз галоўнай гераіні сваёй аповесці «Хам».
Тады, дарэчы, планавалі знесці і будынак былога архіва, але яго выратавалі змены ў абласным партыйным кіраўніцтве.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…