Ініцыятыўная група гродзенцаў запрашае гараджан на сустрэчу са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем: абмеркаваць уладкаванне гарадскога асяроддзя і стварэнне творчага савета прафесійных мастакоў і дызайнераў, якія маглі б адказваць за ўстаноўку скульптур і малых архітэктурных формаў у Гродне.

Гродзенцаў запрашаюць калектыўна запісацца на прыём да старшыні гарвыканкама. Сустрэча запланаваная на сераду 11 сакавіка.

«Апошнім часам на вуліцах горада з’яўляюцца аб’екты, пачварныя па стылістыцы і змесце. Так званыя “малыя архітэктурныя формы”, якія выклікаюць негатыўную рэакцыю ў гараджан і турыстаў,
наносяць наймацнейшыя страты іміджу горада, які прэтэндуе на званне еўрапейскага і каралеўскага, – распавядае прадстаўнічка ініцыятыўнай групы Алена Мішанёва. – Ініцыятыўная група звярнулася ў гарвыканкам з прапановай стварыць творчы савет з прафесійных мастакоў і дызайнераў для распрацоўкі, ацэнкі і зацвярджэння аб’ектаў. Раяль з’ехаў, але рада пакуль не створана. Спадзяюся, на прыёме ў мэра будуць зрухі ў гэтым пытанні».

Гродзенцаў запрашаюць да Гоя: абмеркаваць барацьбу з агратрэшам і ЖЭС-артам
Пасля ўстаноўкі ў раялі грала песня Стаса Міхайлава, але пасля яе памянялі

Чытайце таксама: Рояль из парка Жилибера убрали по просьбам людей


У пачатку сакавіка ініцыятыўная група збірала подпісы, каб прыбраць з парку Жылібера раяль. 4 сакавіка яны прыйшлі запісвацца на прыём да старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, але ён адразу жа прыняў. Выслухаўшы гараджан, ён адразу загадаў камунальным службам прыбраць раяль.

Гродзенцаў запрашаюць да Гоя: абмеркаваць барацьбу з агратрэшам і ЖЭС-артам
Ад раяля засталася толькі лаўка

Чытайце таксама:

«По законам агрогородка». Коммунальщики так “украсили” Гродно, что люди больше не могут молчать

«Дизайн на уровне мусоропровода, а скамейку утащили с кладбища». Как гродненцы прокомментировали рояль в парке Жилибера


У Гродне ўжо створаная мастацка-экспертная рада, але ў яе функцыю не ўваходзіць разгляд апошніх установак, так званых малых архітэктурных формаў. Гэта і абурае творчых людзей.

«Тое, што адбываецца апошнім часам у цэнтры Гродна, гэта проста самадзейнасць, – адзначаў яшчэ ў 2018 годзе скульптар Уладзімір Панцялееў. – Ёсць жа мастацка-экспертная рада, якая дае дабро на ўстаноўку якіх-небудзь работ, асабліва ў гістарычным цэнтры. Каб усталяваць адну мемарыяльную шыльду ў майстра сыходзіць да двух гадоў на ўзгадненне. І так з усімі працамі, а тут хуценька усталёўваюць. Гэта ж не карціна, якую павесіў на сценку і ўсё. Масавае з’яўленне новых формаў у цэнтры Гродна ўжо працуе не на карысць гораду. Пачынаецца проста безгустоўшчына».

Чытайце таксама: Что не так с искусством в Гродно? Рассказывают известные мастера

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам “Твой стыль”. У канцы 2018 выдаў кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”, дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930-40-я гады.