Людзі і справы

«Будуць сюрпрызы». У штабе Бабарыкі распавялі пра агітацыю і правядзенне рэферэндуму

Калі Віктара Бабарыку зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты, юрысты штаба будуць настойваць на змене меры стрымання, каб ён меў магчымасць праводзіць агітацыю. У адваротным выпадку агітаваць за кандыдата будуць 30 давераных асоб. Калі Бабарыка не стане кандыдатам, у штабе плануюць уступіць у кааліцыю з тымі, каго зарэгіструюць у гэтым статусе. Пра гэта распавялі падчас анлайн-канферэнцыі, арганізаванай 7 ліпеня Прэс-клубам.

Статус кандыдата не дае прывілеяў у межах крымінальнай справы. Аднак мера стрымання прымяняецца, зыходзячы з комплексу умоў. Улічваючы патрэбнасць весці агітацыю, гэта можа быць не заключэнне, а падпіска аб нявыездзе ці заклад, сказалі Hrodna.life у штабе.

Калі Віктар Бабарыка стане кандыдатам, але меру стрымання не зменяць, агітацыю будуць праводзіць у той меры, у якой гэта магчыма. Ёсць каля 30 чалавек, якія маюць статус даверанай асобы і права ад імя кандыдата ездзіць па краіне і праводзіць сустрэчы ў розных формах.

Адзінай медыйнай фігуры, якая будзе прадстаўляць штаб, не будзе. Віктар Бабарыка загадзя запісаў некалькі ролікаў са зваротамі. «Будуць сюрпрызы», — сказалі Hrodna.life у штабе.

Чытайце таксама: У штабе Бабарыкі пракаментавалі відэа з Элайджам Вудам

Працу будуць будаваць на ідэі сумленных выбараў. Для гэтага штаб Віктара Бабарыкі ініцыяваў кампанію «Сумленныя людзі». Яна накіравана на максімальны ўдзел грамадскасці ў працы выбарчых камісій і падліку галасоў. Па словах прадстаўнікоў штаба, каманда цяпер стала толькі мацнейшай і большай.

Што, калі Бабарыка не стане кандыдатам?

Калі Віктара Бабарыку не зарэгіструюць кандыдатам, у залежнасці ад прычыны ў штабе будуць шукаць доказы парушэння і абскарджваць рашэнне.

Калі абскарджанне не спрацуе, у штабе плануюць увайсці ў кааліцыю з адным з зарэгістраваных кандыдатаў. Каму аддаць перавагу, у штабе раскажуць пасля рэгістрацыі ўсіх кандыдатаў 14 ліпеня.

— Я — прыхільнік любых саюзаў з агульным разуменнем мэты. Я бачу з многімі з кандыдатаў [прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта — Hrodna.life] супадзенне мэтаў, — сказаў Бабарыка на сустрэчы ў Гродне 6 чэрвеня.

Таксама ў штабе будуць ініцыяваць канстытуцыйныя рэформы — гэта значыць, правядзенне рэферэндуму.

Бабарыка спадзяецца, што сітуацыя хутка вырашыцца

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта быў гатовы да розных варыянтаў развіцця падзей, сказалі ў штабе.

Віктар зараз не губляе прысутнасці духу і спадзяецца, што сітуацыя хутка вырашыцца. У штабе інфармацыю пра стан абвінавачанага атрымліваюць ад адвакатаў з СМІ. Тыя перадаюць, што Віктар актыўна цікавіцца тым, што адбываецца. Таксама паведамляюць, што ёсць праблема з перасыланнем карэспандэнцыі - не ўсе лісты ад Бабарыкі даходзяць.

— Мы былі радыя таму, якая колькасць людзей бескарысліва і радасна дапамагае. Неверагоднае адчуванне радасці і надзеі. За 26 гадоў яшчэ не было такога адчування салідарнасці, — сказалі ў штабе.

Чытайце таксама: Виктор Бабарико создаст свою партию или общественное движение

Паплечнікі адзначаюць, што падтрымлівае альтэрнатыўных кандыдатаў таксама вялікая колькасць беларусаў, якія жывуць за мяжой. «Трэба разумець, што тое, што адбываецца за мяжой — стыхійныя падзеі. Нас гэта вельмі моцна радуе. Раней за 26 гадоў такога масавага выхаду на вуліцы і да амбасадаў за мяжой не было. Гэта таксама добры знак, што беларусы гатовыя кансалідавацца. Яны кажуць, што не з’язджалі б, калі б не такая сітуацыя», — распавялі Hrodna.life прадстаўнікі штаба.

«Выезд з краіны ніколі не абмяркоўваўся»

Нягледзячы на ​​затрыманні памочнікаў і паплечнікаў прэтэндэнта ў прэзідэнты, выезд з краіны ў штабе і сярод блізкіх Віктара ніколі не абмяркоўвалася, сказалі ў штабе.

Сям’я, блізкія і штаб накіроўвае ўсе намаганні і «частку жыцця» на тое, каб змяніць сітуацыю, таму што бачаць у Бабарыку моцнага кандыдата.

— Віктар Дзмітрыевіч кажа, што не гуляе ў гульні, у якіх не можа выйграць. Ні ён, ні яго калегі, ні сям’я не маем ілюзіяў, пра тое, як могуць развівацца падзеі. Але мы яго аднагалосна падтрымлівалі і падтрымліваем, — паведамілі Hrodna.life прадстаўнікі штаба.

Ці паспеюць асудзіць Віктара Бабарыку да выбараў?

Рашэнне па крымінальнай справе, па якой праходзіць Віктар Бабарыка, да выбараў не вынесуць, паведаміў Hrodna.life юрыст Максім Знак. Справа знаходзіцца ў самым пачатку. Пра гэта сведчыць тое, што працягваюцца затрыманні людзей па дадзеным працэсе.

— Гэта вельмі вялікая справа, якая патрабуе велізарнай колькасці рэсурсаў для расследавання. Следчыя дзеянні, азнаямленне абароны, правядзенне суда па разглядзе справы, тэрмін на абскарджанне, — паведамілі ў штабе.

На дадзены момант Віктару Бабарыку прад’яўленае абвінавачванне. Адвакаты падалі скаргу на яго, таму што яно не адпавядае патрабаванням і «не канкрэтызаванае».

Рэфэрэндум трэба правесці незалежна ад выбараў

Віктар Бабарыка раней неаднаразова агучваў, што рэфэрэндум трэба правесці незалежна ад таго, каго зарэгіструюць кандыдатам і хто выйграе выбары, паведамілі ў штабе. Галоўныя тэзісы — скарачэнне прэзідэнцкіх тэрмінаў, якія можа займаць адзін чалавек, да двух, і падзел галін улады. Калі не правесці рэферэндум, развіваць краіну ў дэмакратычным рэчышчы будзе немагчыма, лічаць у штабе.

Запыт грамадства на змены паказвае актыўны ўдзел людзей у ініцыятыве. У ініцыятыўную групу па правядзенні рэферэндуму запісалася 15 000 чалавек. Гэта больш, чым у ініцыятыўнай групе Аляксандр Лукашэнкі на выбарах. У ёй 11 000 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024