У штабе Віктара Бабарыка паглядзелі відэа, на якім Элайджа Вуд падтрымаў прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, і правялі самастойнае расследаванне.

 — Мы не можам каментаваць, хто менавіта і якім чынам пакінуў аплату. Мы ў курсе, што такое сэрвіс Cameo. Але мы ўбачылі наступнае: удзельнікі сэрвісу заўсёды добраахвотна вырашаюць, пакідаць паведамленне ці не, — паведамілі Hrodna.life ў штабе.

Таксама ў штабе звяртаюць увагу, што пры складанні тэксту, які прамовіць знакамітасць, ёсць 250 сімвалаў, каб выказаць думку.

— Мы бачым у звароце больш думак, сімвалаў, цытат. Гэта было шчырае дзеянне (Элайджа Вуда — Hrodna.life), — растлумачылі Hrodna.life ў штабе.

Галівудскі акцёр Элайджа Вуд, найбольш вядомы па ролі Фрода Бэгінса ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў», выказаўся ў падтрымку сям'і Бабарыка. Ён апублікаваў зварот, у якім падбадзёрыў затрыманых Віктара і Эдуарда. Відэа акцёр запісаў дзякуючы сэрвісу Cameo, дзе за пэўную плату можна папрасіць многіх знакамітасцяў даслаць падобны відэапрывет. Паведамленне ад Элайджа Вуда каштуе 225 долараў.

Аляксандра Зверава, дзяўчына Эдуарда, адзначыла, што сям’я Бабарыка — вялікія фанаты «Уладара пярсцёнкаў».

Актер Эла йджа Вуд записал видео в поддержку семьи Бабарико. Он сделал это за деньги