Ф — Фарты. Гродзенская крэпасць, якая перажыла дзве сусветныя вайны

Закінутая Гродзенская крэпасць, якая перажыла дзве сусветныя вайны, атачае горад з усіх бакоў. Фарты амаль не захаваліся і не кожны зможа іх адшукаць у ваколіцах Гродна. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» распавядзем 5 фактаў з гісторыі калісці вялікай сістэмы ўмацаванняў Расійскай Імперыі.

Фарты. Малюнак: Ігар Варкулевіч.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Першыя абарончыя фарты можна адшукаць, але яны амаль не захаваліся

Генеральны штаб рускай арміі ў 1887 годзе прыняў рашэнне аб будаўніцтве ў Гродне Узмоцненай пазіцыі. Яна павінна была складацца з пяці земляных фартоў і абараняць пераправы праз Нёман. Чатыры з іх размяшчаліся вакол Занёманскага фарштата, а адзін на правым беразе Нёмана.

Пасля Другой сусветнай вайны з-за актыўнай забудовы Гродна земляныя фарты былі моцна пашкоджаны. Лепш за ўсё захаваўся форт №І. Яго выратавала тое, што ён знаходзіцца ў лесапарку «Пышкі». З фартоў «паўднёвай пазіцыі» лепш за ўсё захаваны форт № IV. Ён знаходзіцца ў раёне гродзенскай больніцы № 4.

Таксама элементы землянога вала можна ўбачыць і на месцы былога форта №ІІ. Зараз там стадыён «Абутнік» каля школы № 12. Ад астатніх фортоў Узмоцненай пазіцыі не захавалася нічога.

Да пачатку вайны не паспелі дабудаваць усе абарончыя кропкі

Будаўніцтва новых абарончых фартоў распачалося ў 1912 годзе, на загад імператара Мікалая ІІ. Іх будавалі як першую лінію абароны. Другую лінію склалі старыя земляныя фарты. Новая крэпасць павінна была складацца з 13 фартоў, 19 літарных і 23 нумарных апорных пунктаў.

Да пачатку Першай сусветнай вайны ў Гродзенскай крэпасці збудавалі бетонныя брустверы 9 фартоў, 22 будынка казарм і штабоў і некаторыя літарныя апорныя пункты.

Амаль усе гродзенскія фарты і апорныя пункты ўзарвалі ў перыяд Першай сусветнай вайны падчас адступлення рускіх войскаў. Лепш за ўсе захаваўся форт №IX, на якім амаль не вяліся баявыя дзеянні.

Крэпастныя часткі сфарміравалі перад самым пачаткам вайны

Першыя крэпастныя часткі сфармавалі ў перыяд 1913−1914 года. Гэта былі: Гродзенская крэпастная лётніцкая рота і крэпастны авіяцыйны атрад, Гродзенская крэпастная жандармская каманда, крэпастны гараж. Крэпастныя артылерыйскія часткі пачалі фарміраваць толькі летам 1914 года, перад самым пачаткам Першай сусветнай вайны. Сапёрны і тэлеграфны батальёны заарганізавалі ў 1915 годзе.

Калі нямецкія войскі ўвайшлі ў Гродна, яны захавалі для горада статус крэпасці захаваўшы крэпастны раён. Яны пачалі падрыхтоўку Гродна да абароны, на выпадак перахода ў рускай арміі ў наступленне. Таксама немцы распачалі будаўніцтва новых фартыфікацыённых узмацненняў.

У крэпасці аднавілі тэлефонную сетку ў якую ўключылі аб’екты звязаныя з жыццядзейнасцю горада. А таксама службовыя і працоўныя тэлефоны афіцэраў якія служылі ў Гродне.

Падчас Другой сусветнай вайны на фартах таксама адбываліся баявыя дзеянні

Баі на фарту №І адбываліся не толькі падчас Першай сусветнай вайны. У ліпені 1944 года на працягу некалькіх дзён тут трымалі абарону некалькі рот савецкіх войскаў. Разбураны падчас Першай сусветнай вайны ўсё роўна заставаўся перашкодай для танкавай дывізіі вермахта.

Форт №ІІ каля вёскі Навумавічы таксама стаў кропкай баявых дзеянняў у 1915 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі выкарыстоўвал форт як месца для смяротнай кары мірных жыхароў Гродна. Менавіта там у 1942 годзе быў растраляны заснавальнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі.

Захаваць жыцці раненым не атрымалася

Адзіны форт які цалкам захаваўся — форт №IV. Пасля баявых дзеянняў 31 жніўня — 1 верасня 1915 года, пры адступленні, расійскія вайскоўцы адмовіліся яго ўзрываць. Бо ў памяшканнях крэпасці заставалася 150 раненых аднапалчанаў. Але гэта не дапамагло захаваць іх жыцці. Іх забілі ўвашэдшыя ў форт нямецкімі войскамі.

У савецкія часы форт выкарыстоўвалі памежныя войскі. Да пачатка 1970-х гадоў у ім размяшчаўся закансерваваны запасны камндны пункт. Але пасля замыкання ў праводцы, з-за павышанай вільгаці пацягнуўшае летальны сыход супрацоўніка, камандаванне Гродзенскага памежнага атраду дало загад аб сканчэнні выкарыстання форта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025