Людзі і справы

Меў мянушку «Саша Мінскі» і паказваў мемы. Уладыку Арцемія ўзгадвае багаслоў Наталля Васілевіч

«Вораг народу» і герой, «Саша Мінскі» і кіраўнік моладзевага праваслаўнага руху, называў «сваёй дзяўчынкай» і паказваў мемы. Наталля Васілевіч, каардынатарка групы «Хрысціянская візія» і багаслоў, напісала для Hrodna.life некралог па ўладыку Арцемію. Ён стаў фактычна адзіным епіскапам Беларускай Праваслаўнай Царквы, хто адважыўся і гатовы быў ісці на ахвяры.

Адным з апошніх відэа, якое мне даслаў уладыка Арцемій, была песня Андрэя Макарэвіча «Я расскажу вам про страну», дзе ёсць такія словы:

Я расскажу вам про страну,
Где в храм пустили сатану.
На гибель сына гонит мать,
А поп велит вам убивать.
Румяны и плечисты
Поклоны бьют чекисты.

Архіепіскап Арцемій (Кішчанка) памёр у ноч з 21 на 22 красавіка. Ён кіраваў Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы з 1996 да 2021 года. У 2020 годзе Арцемій асудзіў гвалт сілавікоў і ўдзел настаўнікаў у фальсіфікацыях вынікаў галасавання. Ён не дажыў тры дні да 70-годдзя. Архіепіскап цяжка хварэў.

«Не ад Духа Святога» — так лаканічна былы гарадзенскі архіепіскап ацаніў пазіцыю кіраўніцтва Руская Праваслаўнай Царквы ў дачыненні да вайны ва Украіне. Менавіта такой, як у песні, стала тая царква, дзе ён знайшоў Хрыста ў гады савецкіх ганенняў, і куды прыйшоў служыць усім сваім жыццём. Гэтая царква, якая прагнулася пад улады, яго таксама адрынула — ён, са сваёй бескампраміснасцю да зла, стаў у ёй чужародным элементам.

«Цяпер я — Вораг Народу,» — так часам жартаваў ён. Але ён быў ворагам для «румяных чэкістаў», для народу ж ён быў героем — пасля таго як мужна ўзвысіў свой голас дзеля абароны праўды, справядлівасці, салідарнасці, міру — евангельскіх прынцыпаў, хрысціянскіх каштоўнасцяў. Ён стаў фактычна адзіным епіскапам Беларускай Праваслаўнай Царквы, хто адважыўся, не пабаяўся, і гатовы быў ісці на ахвяры.

Вось што пісалі яму ягоныя былыя студэнты, калі даведаліся пра ягонае выгнанне з кафедры, а таксама праваслаўныя вернікі з Беларусі. Хтосьці з былых студэнтаў напісаў, што ўладыка, нібыта лампада, — і сапраўды, калі архіепіскап Арцемій быў яшчэ простым паслушнікам у Пскова-Пячэрскім манастыры, ён там «праводзіў святло» — рамантаваў праводку. Лямпачкі ў храме гарэлі дзякуючы працы Сашы Мінскага, так яго называлі ў манастыры ў той час.

Наталля Васілевіч. Фота: Іварс Купцыс/ВСЦ

Сама я з архіепіскапам Арцеміем пазнаёмілася ў 2002 годзе, тады яшчэ малады і поўны сілаў ён узначальваў моладзевы праваслаўны рух у Беларусі. Уладыка запомніў і палюбіў мяне беларускамоўнай праваслаўнай неафіткай і нефармалкай, заўсёды па-добраму з мяне кпіў, і напэўнае, самы дарагі ўспамін, калі ён ласкава называў мяне «дзяўчынка мая». І цяпер, сталая пані, я дагэтуль хачу, каб быць годнай гэтага слова — «мая». Каб яму не было сорамна лічыць мяне «сваёй». Бо я ганаруся, што ён — «мой». Мой духоўны лідэр і спадзяюся, што і мой сябра.

Я ведала, што ён сочыць за маёй царкоўнай дзейнасцю, што падтрымлівае яе, і для мяне гэта было надзвычай важна — адчуваць падтрымку епіскапа, у той час, калі кіраўніцтва БПЦ спрабала ад мяне дыстанцыянавацца ці нават змагалася са мной.

Па-сапраўднаму блізка мы пачалі кантактаваць ужо ў 2020 годзе, калі падтрымка патрэбна была яму самому. Калі ён адзін стаяў супраць зла і няпраўды, сярод тых, хто вырашыў адсядзецца, адмаўчацца, альбо пайсці на службу злачыннаму рэжыму.

Мы, я, група «Хрысціянская візія», перакладалі ягоны казані на замежныя мовы і публікавалі іх у соцсетках, ладзілі лісты ў яго падтрымку, прымалі заявы, дзяліліся сваімі планамі і пыталіся парадаў, ён дзяліўся сваімі казанямі і меркаваннямі. Часта ён на складаныя сітуацыі рэагаваў мемамі - у яго была цэлая калекцыя карцінак са смешнымі подпісамі, і я з цяжкасцю прыгадываю, каб хоць адна нашая размова праходзіла без смеху. Шмат ён кпіў і з самога сябе, нават у самыя цяжкія моманты свайго жыцця, пры гэтым ён усё ж быў надзвычай сур’ёзным у сваёй веры.

Ягоным сімвалам быў алень з крыжам паміж рогамі - як на гербе любімай Горадні, як у паданні пра св. Губерта, як у жыццяпісе св. вяліка-пакутніка Яўстафія Плакіды. Ягоным духоўным слоганам быў верш з 41 псалма: «Як алень прагне да крыніцы водаў, так прагне душа мая да Цябе, Божа».

Сімвал Арцемія. Фота: даслана Наталляй Васілевія

Цяпер Ягоная душа разам з Богам, да Якога ён так прагнуў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024