У парку Жылібера, побач з былой акадэміяй Тызенгаўза, могуць з’явіцца будынкі ў традыцыйным кітайскім стылі. Будаўніцтва «чайнатаўна» можа сапсаваць выгляд каштоўнага гістарычнага комплекса, лічаць некаторыя гродзенцы, якія звярнуліся з гэтай нагоды ў рэдакцыю Hrodna.life.
Будынак былой медыцынскай акадэміі па вуліцы Ажэшкі, які да 2014 года займала вайсковая пракуратура, цяпер стаіць пусты. Гарадскія ўлады спрабуюць прадаць яго з аўкцыёну, але жадаючых дагэтуль не было. Чуткі пра тое, што помнік архітэктуры 18 ст. хочуць прадаць кітайскаму інверстару пад гатэль, з’явіліся ў сярэдзіне лета 2018. 10 жніўня інфармацыю пра магчымых пакупнікоў з Кітаю агучылі афіцыйна.
Меркаваныя ўласнікі, якім прапануюць набыць комплекс за 1,2 млн долараў, маюць пабудаваць побач некалькі аб’ектаў у кітайскім архітэктурным стылі - такі «Кітай у мініацюры».
Гродзенцы, якія да нас звярнуліся, лічаць, што ніякага кітайскага стылю ў цэнтры Гродна быць не можа. Асабліва на тэрыторыі былой медыцынскай акадэміі, якую цалкам можна лічыць найстарэйшай ВНУ на тэрыторыі Беларусі. «Так, будынак у дрэнным стане, так, гораду патрэбныя інвестыцыі, але гэта не падстава губляць сваю гісторыю», — кажа краязнаўца Яўген Аснарэўскі.
Ён лічыць, што найлепшым варыянтам было б перадаць будынак аднаму з гродзенскіх універсітэтаў. У такім выпадку захоўвалася б традыцыя, была б пераемнасць паміж старой акадэміяй і сучасным універсітэтам.
«На гэтае званне [найстарэйшай ВНУ] яшчэ прэтэндуе полацкі ўніверсітэт, але полацкі калегіум быў ператвораны ў акадэмію толькі ў пачатку 19 стагоддзя. Гродзенская каралеўская медыцынская акадэмія вядомая з другой паловы 18 стагоддзя».
Яўген адзначае, што суседства ўніверсітэту імя Купалы з будынкам медыцынскай акадэміі - відавочны плюс, бо навучальнай установе не перашкодзілі б дадатковыя плошчы ў цэнтры Гродна.
«Калі ж аддаць будынак пад гасцінічны комплекс ці падобную ўстанову, то выключна важны правільны будаўнічы праект. Аўтэнтычныя сцены павінны быць захаваны, пажадана аднаўленне двух шыкоўных купалоў на бакавых эркерах. Кітайская эстэтыка ў гістарычным цэнтры Гродна можа прысутнічаць толькі ў вельмі абмежаваных аб’ёмах, каб нішто не нагадвала нейкую забягалаўку ў чайна-таўне», — кажа Яўген.
Меркаваны інвестар — кампанія з кітайскага горада Ланьчжоў правінцыі Ганьсу, пабраціма Гродна. Плануецца, што кіраваць рэканструкцыяй будзе распарадчая кампанія з Кітаю, да праектавання прыцягнуць беларускіх архітэктараў. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, у будынку яны плануюць стварыць турыстычны цэнтр, які аб’яднае кітайскую і беларускую культуры, з гатэлем, рэстаранамі і офісамі. Мяркуецца, што там будуць у тым ліку займацца кітайскім медыцынскім масажам. Гарадскія ўлады ўжо падпісалі мемарандум па продажы будынка.
Згодна з заканадаўствам Беларусі, гарвыканкам можа накласці абмежаванні па рэканструкцыі гістарычнага комплексу і прылеглай да яго тэрыторыі, а таксама абмежаваць інвестара ў яго фантазіях. Але гэта можа і не адбыцца, бо сёлета горад не выконвае норму па прыцягненні інвестыцый.
Будынак па Ажэшкі, 20 будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней — інтэрнату Другога армейскага корпуса і ўпраўленню павятовага вайсковага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны шэраг памяшканняў выкарыстоўваўся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 г. нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены вайсковаму суду і камендатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.
Летом так хочется спрятаться от прямых солнечных лучей. В этом вам помогут жалюзи Владимир. Гармоничное решение для вашего дома.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…