Горад

Хадзілі па Савецкай і спявалі песні: як прайшла пратэстная акцыя ў Гродне

Чарговая акцыя пратэсту прайшла 18 кастрычніка на вуліцы Савецкай у Гродне. На працягу дзвюх гадзін каля сотні гродзенцаў хадзілі па пешаходнай вуліцы і спявалі песні з вулічнымі музыкамі.

Месцам збору для нядзельнага пратэсту гродзенцаў была абраная Савецкая плошча. Тыдзень таму там праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш. 18 кастрычніка у 14:00 плошча была цалкам закрытая. Таму людзі сталі збірацца на вуліцы Савецкай.

Фота прадастаўлена чытачом Hrodna.life

Гродзенцы падыходзілі да вулічных музыкаў і разам спявалі, а потым невялікімі групамі хадзілі па вуліцы. Міліцыя некалькі разоў падыходзіла да людзей, перакрывала вуліцу, але нікога не затрымлівала.

Чытачы Hrodna.life паведамляюць, што каля моладзевага цэнтра «Гродна» адвялі ў невядомым напрамку як мінімум аднаго чалавека.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама прапанавалі Hrodna.life звярнуцца з пытаннем раніцай 19 кастрычніка. Тады яны дакладна скажуць, ці былі затрыманні ў Гродне на нядзельнай акцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025