Купіць мёд прапаноўвалі па 5 рублёў, а мядовыя соты аддавалі за 4,5. Многія прыязджалі па саджанцы, іншыя – зрабіць запасы агародніны на зіму. Кірмаш “Агравосень – 2022” праходзіць у Гродне, на Індурскай шашы, 9. Ён будзе працаваць да 30 кастрычніка. У нядзелю 3 кастрычніка карэспандэнты Hrodna.life паехалі на кірмаш даведацца, што хочуць купіць гараджане і колькі гэта каштуе.
Дрэвы, кветкі і кусты
Нягледзячы на дажджлівы дзень, і прадаўцоў, і пакупнікоў на кірмашы было нямала. Некаторыя прыехалі здалёк, як сялянская фермерская гаспадарка “Брукіш” з вёскі Гушыцы. Яны прапануюць пакупнікам кусты буякаў розных гатункаў – “Чандлер”, “Патрыёт”, “Брыгіта блю”. Каштуе кожны кусцік 12 рублёў.

З даволі рэдкіх у нас кустоў на кірмашы прапаноўвалі бружмель. Куст любога гатунку, хоць “Індыга”, хоць “Джэм”, хоць “Захапленне” можна было купіць за 15 рублёў.

З дэкаратыўных дрэў часцей за ўсё прапаноўвалі туі. Самыя маленькія – ад 4,5 рублёў, вышэйыя – па 22.

Увагу шматлікіх пакупнікоў прыцягнулі саджанцы абрыкосаў і персікаў. Па словах прадаўцоў, гэтыя дрэвы даюць буйныя плады, якія спеюць прыкладна ў канцы ліпеня – пачатку жніўня.

Тым, хто купляў дрэўцы, расказвалі, дзе іх лепш пасадзіць і як даглядаць.
Пчалы за шклом і дэгустацыя мёду
Пчаляры прывезлі з сабой на кірмаш не толькі мёд, але і пчол. Насякомыя сядзелі на сотах у хатках з пластыка, або за шклом. Асабліва радавала гэтае відовішча дзяцей.

На выбар пакупнікам прапаноўвалі мёд розных гатункаў – майскі, разнатраўны, лясны. Жадаючыя маглі пакаштаваць мёд прама на месцы. Прадавалі літр мёду за 10 рублёў, а пяргу – за 9.
“З вёскі, беў зімікатаў”
З гародніны на кірмашы прадавалі квяцістую капусту па 4 рублі. Перцы прапаноўвалі па рублю за тры штукі. Бульбу і і капусту можна было купіць па 60 капеек.

Чытайце таксама: Байки с дачи и рецепты заготовок от Николая Таранды
Грушы гатункаў “Бэрэ ранняя” і “Корн” каштавалі па 4 рублі. Яблыкі “Каштэля” і “Голдэн Міленіум” можна было знайсці па кошце ад 1,5 рублёў, слівы ад – 2,5 рублёў.

Самы папулярны аргумент, якім прадаўцы нахвальвалі свой тавар быў “з вёскі, без хімікатаў”. Пакупнікі часцей за ўсё тлумачылі цікавасць да кірмашу падрыхтоўкай да халоднага сезона. Адны збіраліся папоўніць каморы і зрабіць закаткі на зіму, іншыя – акультурыць свае дачныя ўчасткі.

Чытайце таксама: Словил хайп и стал фермером. Программист из Гродно закапывает гречку в землю и выращивает ягоды годжи
Трава у дома: гродненка 5 лет готовит сорняки и готова поделиться рецептами



