У сярэдзіне 2019 г. вядомы на беларускім рынку брэнд velcom змяніўся на не менш вядомы ў Еўропе А1. Адначасова з рэбрэндынгам карыстальнікам быў прадстаўлены першы аператарскі смартфон кампаніі – «А1 Альфа».

Внешні выгляд

У крамах А1 можна выбраць адзін з двух варыянтаў колеру корпуса – чорны або бірузовы. Чорны больш строгі і традыцыйны, а бірузовы прадугледжвае нейкую фрывольнасць і адыход ад фармальнага «дрэс-кода». Корпус смартфона пластыкавы, па баках сканцэнтраваны ўсе звыклыя элементы: клавішы кіравання гукам і ўключэння – справа, прычым клавіша ўключэння выдзелена і рэльефам, і колерам. На левым баку размешчаны слот для nanoSIM-карты і карты памяці (замест яе можна ўсталяваць другую SIM-карту).

смартфон А1 Альфа

Зверху знаходзіцца 3,5 мм аўдыяраз’ём і мікрафон. У ніжняй частцы корпуса размешчаны дынамікі і стандартны раз’ём microUSB для зарадкі і падлучэння да камп’ютара. На задняй панэлі корпуса размешчаны блок аб’ектываў камеры (іх дзве з агульным разрозненнем 13 + 2 Мп) і выбліскам. У сярэдзіне верхняй часткі задняй панэлі размешчаны сканар адбітка пальцаў. То бок, усе звыклыя атрыбуты смартфона на месцы і працуюць.

Знешні выгляд смартфона цалкам адпавядае сучасным трэндам – ​​корпус тонкі, фізічныя памеры экрана практычна цалкам супадаюць з памерамі пярэдняй панэлі, а невялікі кропляпадобны выраз пад аб’ектыў франтальнай камеры зусім не замінае ўспрымаць тое, што адбываецца на экране. Паводле ўсіх параметраў за знешні выгляд смартфон заслугоўвае выдатнай адзнакі – строга ці крыху больш паветрана, і, галоўнае, стыльна.

смартфон А1 Альфа

Зборка якасная, корпус не рыпае, зручна ляжыць у руцэ, добра прадумана эрганоміка – рэльефную клавішу ўключэння лёгка адшукаць навобмацак. Уключаць апарат лёгка нават у пальчатках. У якасці аксэсуара для смартфона можна дадаткова набыць чырвоны, графітавы, чорны альбо бэжава-ружовы сіліконавы чахол, або камплект чахла з ахоўным шклом на экран.

Экран

Экран смартфона добра збалансаваны і пакідае прыемнае ўражанне як паводле яркасці, так і паводле правільнасці колераперадачы. Памер дыяганалі экрана складае 6,26 цалі. Пры габарытах корпуса 151.7×75.8×8.1 мм экран займае практычна ўсю пярэднюю панэль. Яго разрозненне складае 1520×720 кропак (суадносіны бакоў – 19:9). Тэхналогія IPS, па якой выкананы экран, забяспечвае высокую яркасць нават пры добрым сонечным асвятленні і выдатную колераперадачу.

Што ўсярэдзіне?

У смартфоне ўсталяваная 9-я версія Android. Аб’ём аператыўнай памяці складае 3 ГБ, аб’ём убудаванай памяці – 64 ГБ. Падтрымліваюцца карты памяці фармату microSD, але асобнага слота для іх няма, толькі гібрыдны. Зрэшты, аб’ёму ўбудаванай памяці цалкам дастаткова для выкарыстання смартфона на працягу доўгага часу, а калі ўстаноўка другой SIM-карты не актуальная, то свабодны слот можна выкарыстоўваць для пашырэння сховішча.

смартфон А1 Альфа

Васьміядзерны працэсар Unisoc SC9863A не адносіцца да ліку звышпрадуктыўных, аднак яго хопіць для працы са звычайнымі дадаткамі і не самымі патрабавальнымі гульнямі.

У панэлі хуткага доступу сканцэнтраваны асноўныя функцыі, якія найбольш часта запатрабаваныя. Сярод «хуткіх» кнопак доступ да сетак Wi-Fi і Bluetooth, уключэнне ліхтарыка, кнопкі ўключэння рэжымаў «перадачы дадзеных» і «не турбаваць». З перспектыўных адзначым блок NFC са сваёй хуткай клавішай. NFC дазваляе ажыццяўляць бескантактную сувязь паміж прыладамі і ў перспектыве дасць магчымасць ператварыць тэлефон у асабісты мабільны тэрмінал.

Камера

Максімальнае разрозненне фотаздымкаў складае 13 Мп пры суадносінах бакоў у кадры 4:3 і 8,3 Мп пры суадносінах 16:9. Днём пры натуральным асвятленні якасць здымкаў проста выдатная! Звярніце ўвагу на зручную фішку у наладах камеры: пры руху пальца па экране справа налева адкрываецца акно, у якім можна пераключыць рэжымы здымкі. А калі правесці пальцам злева направа, то вы трапіце ў меню фотаналадак. Ну і традыцыйна ў верхнім радку экрана адлюстроўваюцца параметры рэжыму ўспышкі, уключэнне HDR (рэжым здымкі, падчас якога камера робіць некалькі здымкаў з рознай экспазіцыяй і вытрымкай, а затым злучае ўсе ў адзін малюнак), налады віртуальнай дыяфрагмы, самыя простыя фільтры рэтушы. На гэтай жа панэлі размешчана кнопка ўключэння франтальнай камеры.

смартфон А1 Альфа

Па агульным уражанні камера вельмі годная. Яна цалкам апраўдвае чаканні, і нават пераўзыходзіць іх.

У Гродзенскай вобласці нямала аб’ектаў, вартых пэндзля мастака – ці аб’ектыва камеры, як у нашым выпадку: Мірскі замак, велічны касцёл езуітаў у Гродне, сядзіба Міхаіла Агінскага… І паездка па гэтых прыгожых мясцінах, і камера «А1 Альфа» пакінуць пасля сябе толькі самыя лепшыя ўражанні.

Час аўтаномнай працы

Ёмістасць акумулятара «А1 Альфа» складае 3100 мАг. Акумулятар няздымны. На працягу дня за тэлефон можна быць спакойным – зарада батарэі хапае. З цалкам зараджанай АКБ смартфон захоўвае працаздольнасць да 20-22 гадзін пры актыўным выкарыстанні інтэрнэту, уключаным Wi-Fi і яркасці экрана каля 50%. А ставіць свой смартфон на зарадку ўвечары – цалкам звыклая і зусім няцяжкая для большасці карыстальнікаў працэдура.

Рэзюмэ

Тэлефон робіць прыемнае ўражанне і напэўна знойдзе сваю аўдыторыю. Да асноўных плюсаў смартфона адносіцца зручны і стыльны корпус, працяглы час аўтаномнай працы, добрая камера і досыць вялікі аб’ём убудаванай памяці (64 ГБ). Ёсць у тэлефона і рысы, якія патрабавальныя карыстальнікі могуць аднесці да ліку недахопаў, – напрыклад, «падтармажванні» працэсара пры запуску цяжкіх гульняў. Аднак падобная патрабавальнасць мяжуе з наіўнасцю: не будзем забываць, што гаворка ідзе пра прыладу, якую абаненты А1 могуць набыць адным плацяжом менш чым за 200 рублёў! Пры гэтым таксама існуе варыянт набыцця смартфона ў растэрміноўку да 30 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 9,90 рубля ў месяц. І ў гэтым коштавым дыяпазоне канкурэнтаў у «А1 Альфа» няма.

смартфон А1 Альфа


Смартфон 2.0. Пяць ідэй, як выкарыстоўваць стары гаджэт у новай якасці

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.