Карыснае

Цішоткі, заплечнікі і торбачкі: падборка для сапраўдных фанатаў Гродна, якія хочуць насіць горад на сабе

Гісторыя і краявіды Гродна натхняюць не толькі мясцовыя брэнды, але і буйных вытворцаў адзення і аксесуараў. Hrodna.life паглядзеў, якія «гродзенскія» тавары зараз прадаюць у Беларусі і склаў спіс для тых, хто хоча насіць Гродна на сабе.

1. Гарсэт з гродзенскімі матывамі ад мясцовага брэнда

Гродзенскі брэнд Stroj выпусціў альтэрнатыву папулярным камізэлькам — гарсэт за 195 руб. Сілуэт і арнамент створаны па матывах гродзенскага строя.

Гарсэт шыецца па замове і даступны ў памерах ад S да L. Па Гродне яго дастаўляюць бясплатна, таксама аформіць замову можна ў краіны Еўропы і ЗША.

2. Лімітаваная калекцыя з Касяй і Басяй

«Офістон маркет» выпусціў лімітаваную калекцыю, прысвечаную Гродна. Ёсць цішотка з малюнкам воданапорных вежаў Касі і Басі. Другі варыянт — прынт вячэрняга Гродна з лятучымі чабурэкамі. Як адзначаюць аўтары, гэтая дэталь «прыўносіць нотку гуллівасці і дзёрзкасці».

Абедзве цішоткі каштуюць 45 руб., іх можна забраніраваць у анлайн-краме «Офістона».

Цішотка з Гродна і чабурэкамі. Крыніца: «Офістон маркет»
Цішотка з Касяй і Басяй. Крыніца: «Офістон маркет»

3. Мінімалістычная цішотка з прыгожым фота горада

На маркетплэйсе Wildberries можна заказаць мінімалістычныя футболкі з фатаграфіяй Гродна. Тавар прадстаўлены ў двух колерах — белым і чорным. Згодна з апісаннем, цішоткі вырабляліся ва Узбекістане, а іх склад — 100% бавоўна. Ёсць вялікая сетка памераў, абыдзецца цішотка ў 32 руб.

Рэдакцыя Hrodna.life звярнула ўвагу, што фота на цішотцы зрабіла вядомая фатографка palasatka для беларускага медыя 34travel. Не выключана, што прадавец на маркетплэйсе выкарыстаў фатаграфію, парушыўшы аўтарскія правы.

4. Серыя аксесуараў з гродзенскай тэматыкай

Беларускі брэнд Vokladki выпусціў серыю аксесуараў, прысвечаных Гродна. Сюррэалістычны прынт з гродзенскай вулачкай і рыбамі, якія лунаюць у паветры, з’явіўся на шопперы (25 руб.), заплечніку (129 руб.) і касметычцы-пенале (27 руб.). Яшчэ ёсць вокладка для дакументаў, чахол для карт і нататнік, коштам ад 6 да 29 руб.

Усе тавары ў наяўнасці, а дастаўка здзяйсняецца па ўсёй Беларусі. Некаторыя аксесуары з калекцыі «Гродна» можна купіць у сетцы крамаў Oz.by.

Заплечнік з калекцыі «Гродна» ад брэнда Vokladki. Крыніца: Vokladki
Торбачка з калекцыі «Гродна» ад брэнда Vokladki. Крыніца: Vokladki

5. Торбачкі з гістарычнымі асобамі

Яшчэ адно месца, дзе можна купіць аксесуары з гродзенскай атрыбутыкай — крама «Прадмет». Напрыклад, у сярэдзіне кастрычніка зрабілі шопер з Элізай Ажэшкай. Яшчэ была торбачка з Вітаўтам, але яе ўжо раскупілі - набыць гэтую мадэль зараз можна толькі па замове.

Таксама ў «Прадмеце» прадаюць кераміку, упрыгожванні, жывапіс і дэкор. Знаходзіцца крама на вуліцы Савецкай, 8.

Торбачка з Вітаўтам ад крамы «Прадмет». Скрыншот з Instagram крамы
Торбачка з Ажэшкай ад крамы «Прадмет». Скрыншот з Instagram крамы

6. Вокладка на пашпарт з аленем

У этнакраме «Цудоўня» прадаюць вокладку на пашпарт з гербам Гродна. Вокладка зроблена з натуральнай скуры з драўлянымі элементамі, каштуе аксесуар 35 руб.

«Цудоўня» знаходзіцца па вуліцы Кірава, 3. Але дастаўляе тавары і па ўсёй Беларусі.

7. Брутальная падушка для падарожжаў

Для аматараў падарожжаў у краме «Ратушны» і гандлёвым доме «Баторыя» прапануюць падгалоўнікі з беларускай сімволікай. Ёсць светла-блакітная падушка з гродзенскім пейзажам, а ёсць строгая і мінімалістычная з надпісам «Гродна».

Цана падушак — да 30 руб., купіць іх можна на Савецкай, 1 і на Баторыя, 10.

Бонус: эпатажная талстоўка з AliExpress

На AliExpress ёсць худзі для тых, хто хоча з першых секунд заявіць, што ён нарадзіўся ў Гродне. Чорную талстоўку з чырвона-зялёным прынтам Made in Grodno вырабілі ў Расіі. Відаць, тавар быў настолькі папулярны, што яго ўжо раскупілі.

Падобных прапаноў ад іншых прадаўцоў AliExpress, на шчасце, няма.

Чытайце таксама: Чырвона-зялёна-чырвоны сцяг і «LookАШЕНКОrules»: на AliExpress прадаюць недарэчную «Беларусь»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025