Спадчына

Мінчанін хоча цалкам адлічбаваць старыя каталіцкія могілкі ў Гродне і шукае валанцёраў. Далучайцеся!

Мінчанін Андрэй Бурдзянкоў працуе гідам-перакладчыкам і ўжо некалькі гадоў вывучае беларускія могілкі. Незвычайнае хобі прывяло мужчыну ў Гродна — на старыя каталіцкія могілкі. Андрэй плануе адлічбаваць усе магчымыя пахаванні і ўнесці іх у бясплатную базу дадзеных.

Свой праект Андрэй пачаў у 2014 годзе. Спачатку гэта было бясплатнае прыкладанне для смартфона, а потым праграмісты распрацавалі спецыяльную праграму. Яна дазваляе пры здымцы на смартфон паказваць дакладныя каардынаты месца і дадаваць апісання надмагілляў. Спампаваць дадатак можна бясплатна, але пасля 10 здымкаў трэба заплаціць 1 долар.

Каб любы мог знайсці патрэбную магілу

Зараз на сайце Андрэя graves.by можна ўбачыць інфармацыю па 25 могілках у Беларусі - гэта больш за 7000 надмагільных пліт. Дзякуючы ініцыятыве Андрэя некаторыя замежнікі ўжо змаглі знайсці магілы сваіх сваякоў.

«Я хачу стварыць лічбавую карту каталіцкіх могілак у Гродне, каб любыя людзі, перш за ўсё сваякі, маглі знайсці свае карані нават не прыязджаючы ў Беларусь. У ідэале хацелася б прыцягнуць гродзенцаў да гэтага праекта і аднавіць нейкія надмагіллі, каб у будучыні могілкі заставаліся добрым турыстычным аб’ектам».

Перад тым як унесці інфармацыю ў базу дадзеных, Андрэй расчышчае надмагіллі. Для гэтага ён купіў спецыяльны інструмент. Дарэчы, мужчына прадаў кватэру ў Мінску каб стварыць прыкладанне і займацца любімай справай.
Самы галоўны момант у праекце — правільная геаметка надмагілля. У будучыні дакладнасць дадзеных дазволіць чалавеку са смартфонам знайсці патрэбную магілу з дакладнасцю да пяці метраў.

«Чаму я гэта раблю? У першую чаргу гэта гісторыя, якая хутка адыходзіць. Гэта людзі і іх карані, падзеі і эпохі. У будучыні хтосьці з дапамогай майго праекта зможа выбудаваць сваю генеалогію і знайсці сваякоў».

Пакуль працуе адзін, але патрэбныя валанцёры

Андрэй адзначае, што дапамога патрэбна перш за ўсё ў ачыстцы могілак ад расліннасці. Таму ён будзе рады бачыць валанцёраў, якія змогуць у гэтым дапамагчы.

«У каталіцкіх могілак у Гродне гіганцкія аб’ёмы, але ў планах у мяне адлічбаваць ўсё. Няма нічога немагчымага. Пакуль я працую адзін, але зацікаўлены ў дадатковай сіле. Ахапіць усе магілы складана, тым больш шмат чаго ўжо зарасло. Некалькі сектараў з прафесійным касцом мы ўжо выкасілі, але гэтага мала».

Патрэбныя дадатковыя сродкі, таму Андрэй запусціў збор на Талацэ — трэба сабраць 1500 рублёў. Гэтыя грошы ў першую чаргу пойдуць на ўборку могілак, а таксама на дапрацоўку дадатку і сайта.

Прыкладна ў такім выглядзе фатаграфіі праз прыкладанне трапляюць на сайт. У Гродне на каталіцкіх могілках Андрэй ужо апрацаваў каля 200 помнікаў, усяго ж іх можа быць некалькіх тысяч

Ёсць надзея, што праект будзе зарабляць сам

Калі да Андрэя далучыцца 20 валанцёраў, то за месяц уся камана будзе ў стане зрабіць усю працу на каталіцкіх могілках. Але ў гэтай справе важная якасная фатаграфія і дакладныя каардынаты.

«Яшчэ вялікую ролю грае надвор’е. Калі знойдуцца людзі і дапамогуць, будзе добра. Адзін расчышчаны сектар і правільна сфатаграфаваныя помнікі пацягнуць на сотню долараў. Пакуль праект мой прадаецца не вельмі актыўна, але ёсць надзея, што ў будучыні ён будзе зарабляць сам і стане запатрабаваным. Але сёння для мяне галоўная задача — дапамагчы людзям знайсці продкаў».

Пасля каталіцкіх могілак у Андрэя ў планах заняцца яшчэ праваслаўнымі і яўрэйскімі могілкамі ў Гродне. Падрымаць праект можна на Талацэ.

Даведка

Старадаўні некропаль у Гродне на вуліцы Антонава можа першым у краіне атрымаць статус гісторыка-мемарыяльнай (але не гісторыка-культурнай) каштоўнасці. У Гродзенскім аблвыканкамаме было прынята рашэнне яшчэ ў ліпені стварыць рабочую групу з удзелам краязнаўцаў, гісторыкаў, прадстаўнікоў улады і разгледзець пытанне надання такога статусу могілкам.

Каталіцкая частка могілак

Хаваць на старых могілках на вуліцы Антонава пачалі ў канцы 18 стагоддзя, калі сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне адкрыць у Кракаве, Львове, Вільні, Варшаве і Гродне першыя камунальныя могілкі. На могілках пахаваныя вядомыя людзі: пісьменніца Эліза Ажэшка, маці Максіма Багдановіча, грамадскія і вайсковыя дзеячы розных часоў. Пакуль могілкі знаходзяцца ў жаласным стане. Некалі багата аздобленыя надмагіллі руйнуюцца. Новы статус можа дапамагчы прыцягнуць сюды турыстаў і дазволіць выдзяляць больш сродкаў на ўтрыманне могілак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025