Адкрыюць гасцініцу і першы рэстаран у гэтым раёне: прадпрымальнік з Гродна аднаўляе сядзібу на Аўгустоўскім канале

Сядзібна-паркавы комплекс «Свяцк Гурскіх» знаходзіцца ў вёсцы Радзівілкі непадалёк ад Аўгустоўскага канала, за 30 км ад Гродна. Сядзібу з прылеглай тэрыторыяй на 5 га набыў на аўкцыёне ў 2011 годзе прадпрымальнік Віктар Барташэвіч. Ужо да лета ў планах адкрыць гасцініцу. Будзе тут і першы ў раёне Аўгустоўскага канала рэстаран. Пакуль жа гасцей па заяўках прымае піўніца — традыцыйны бар у падвале з арачнымі каменнымі столямі.

«А калі мы сюды прыехалі, усе знаходзіліся ў жаласным стане, — успамінае Віктар Барташэвіч. — Сядзіба памяняла некалькі ўладальнікаў, толькі вось многія гады нічога не рабілася».

Акрамя Радзівілак бізнесмен разглядаў і іншыя варыянты, але цяпер можа сказаць, што не шкадуе пра свой выбар. Адраджаюць старадаўнюю сядзібу пад дэвізам «Уся ўвага — дэталям» — працэс працаёмкі, адымае шмат часу, піша Сяргей Гаўрыцкі, БЕЛТА.

«Інакш нельга, — адзначае сын Віктара Аляксандр. — Месца з багатай гісторыяй, і хочацца ўзнавіць калі не поўную копію таго, што было, то як мінімум блізка да арыгіналу. Каб госці змаглі адчуць атмасферу адной з лепшых сядзібаў на тэрыторыі Беларусі канца пазамінулага — пачатку мінулага стагоддзя».

А месца сапраўды са сваёй гісторыяй. Яшчэ ў XVII стагоддзі яно спадабалася манахам-камедулам. Яны разбілі тут парк, стварылі каскад з пяці сажалак, якія напаўняюцца ключавой вадой. Стагоддзем пазней маёнтак стаў належаць Гурскім. У пачатку XIX стагоддзя з’явіўся будынак сядзібы. Пры Гурскіх парк папоўніўся рэдкімі раслінамі, з’явіліся вінаграднікі, крухмальны завод — маёнтак адносілі да разраду ўзорных. У пачатку XX стагоддзя сядзіба ўжо была папулярным месцам для турыстаў. Тут былі гатэльныя нумары і нават тэнісны корт.

Але, на жаль, наступныя гады безгаспадарлівасці наклалі свой адбітак. Шмат часу ў цяперашніх гаспадароў сышло толькі на расчыстку тэрыторый. Тады ж выявілася, што захаваліся ліпавая і ангельская алея з трохсотгадовымі дрэвамі. Аднавілі і ачысьцілі сажалкі. Планы ўладальнікаў звязаныя не толькі з развіццём паркавай зоны, але і вырошчваннем экалагічна чыстых прадуктаў. Першым крокам стала закладка яблыневага саду.

«Аднаўленне старадаўняй сядзібы — няпросты працэс. Казаць аб фінансавым складніку складана, сюды ўкладваюцца ўсе вольныя грошы», — прызнаецца Аляксандр Барташэвіч. У паездках, знаёмячыся з помнікамі архітэктуры, ён усё больш увагі стаў звяртаць на дэталі. «Я цяпер разумею, якая гэта сур’ёзная праца. Часам на дробныя, але важныя дэталі сыходзяць не гадзіны, а дні карпатлівай працы», — адзначае Аляксандр.

Ён паказвае столь над калонамі ўваходнай групы: немудрагелісты, на першы погляд, узор — ручная работа. Майстар правёў на вышыні каля месяца, ствараючы яго. Для таго, каб узнавіць інтэр'еры і знешні выгляд сядзібы, запрашалі прафесійных рэстаўратараў і дызайнераў. Дапамаглі і даваенныя фота, якімі падзяліліся браты Гурскага з Варшавы, бо менавіта ў Радзівілках прайшло іх дзяцінства.

Сядзіба для ўладальнікаў - гэта перш за ўсё бізнес-праект. «Вядома, ён не можа быць такім паспяховым, як бізнес у горадзе. Аднак свайго кліента, упэўнены, знойдзем», — лічыць Аляксандр Барташэвіч.

Вопыт вядзення бізнесу ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і гасціннасці ў гаспадароў назапашаны немалы, ведаюць, на што арыентавацца. Стаўка будзе зроблена на высокі ўзровень сэрвісу і беларускую аўтэнтычнасць.

«Паглядзіце, у нас адкрываецца шмат устаноў грамадскага харчавання. Але ўсе яны таму ж госцю з Еўропы прапануюць добра знаёмую еўрапейскую кухню. Хіба гэтым можна здзівіць?» — сумняваецца Аляксандр. Таму іх рэстаран будзе з нацыянальным каларытам, гасцей будуць частаваць стравамі беларускай кухні.

«У тым, што Беларусь, яе гісторыя, архітэктура цікавая і замежнікам, і самім беларусам, мы пераконваемся пастаянна», — падкрэслівае Аляксандр. Сярод беларускіх турыстаў нямала маладых людзей, якія вандруюць па цікавых мясцінах. Сядзіба знаходзіцца на адным з веламаршрутаў вакол Аўгустоўскага канала, таму ў мінулым сезоне сюды зазіралі і велатурысты, у тым ліку замежнікі. А з улікам 10-дзённага бязвіза можна чакаць яшчэ большай колькасці гасцей.

Прыход бізнесу ўдыхнуў новае жыццё ў самі Радзівілкі. Заасфальтавалі дарогі, на трасе, якая вядзе ад Гродна да Аўгустоўскага канала, з’явіўся знак, які паказвае кірунак да гістарычнага аб’екту. Падтрымку ўладальнікі сядзібы атрымалі і ў выглядзе крэдыту на выгадных умовах для будаўніцтва гасцініцы. З адкрыццём комплексу «Свяцк Гурскіх» з’явяцца ў вёсцы і новыя працоўныя месцы.


На думку Аляксандра, заўсёды ёсць магчымасці рэалізаваць сябе на радзіме. Адна з іх — паказаць не толькі замежнікам, але і самім беларусам, што ў нас багатая гісторыя і нам ёсць чым ганарыцца.

«Магчыма, і наш вопыт стане для кагосьці прыкладам. Праца не з лёгкіх, але ад яе атрымліваеш сапраўднае задавальненне. Гэта важны ўнёсак не толькі ў гісторыю сям'і, але і ў гісторыю рэгіёну, краіны», — кажа Віктар Барташэвіч.


На сегодняшний день многие государственные учреждения имеют свои порталы с важной для вас информацией. Узнать, как зарегистрироваться на них можно на сайте. Теперь вы сможете быть ближе к государственным структурам.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024