Ад тэста на ВІЧ да фэшн-шоў: 5 крокаў праз “Галактыку”да Інклюзіўнай Беларусі

Даведаццца аб праграмах па ўключэнні ў актыўнае сацыяльнае жыццё гродзенцы змаглі на імпрэзе інфармацыйнай кампаніі “Інклюзіўная Беларусь”, што праходзіла 21 лістапада ў моладзевым цэнтры “Галактыка”. Удзельнікі і госці мерапрыемства мелі магчымасць прайсці тэст на ВІЧ/СНІД, пабачыць фотавыставы, пагуляць у тэніс усляпую ці стаць гледачамі моднага шоў.

18

1. Працягнуць руку бежанцам і мігрантам

“Зараз у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 120 асобаў, што атрымалі стасус бежанцаў, і гэта без уліку замежных грамадзян, што маюць від на жыхарства ці іншыя дазволы на пражыванне ў Беларусі”, – расказала Юлія Анішчык з Гродзенскай  службы кансультавання бежанцаў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы і ААН.

image00003

Афіцыйныя бежанцы ў асноўным паходзяць з Грузіі, грамадзяне Украіны і Сірыі адразу атрымліваюць дазволы на часовае пражыванне цягам года, а пазней могуць атрымаць від на жыхарства.  Паводле указа, што быў прыняты ў 2014 годзе,  перасяленцы з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны з відам на жыхарства ў Беларусі маюць шэраг зніжак на медыцынскае абслугоўванне, а дзеці да 18 гадоў – на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і навучанне. Са словаў Юліі Анішчык, непаразуменняў паміж замежнікамі, што перасяліліся ў нашу краіну, і мясцовымі жыхарамі не ўзнікае.

2. “Святых няма”, а тэст на ВІЧ/СНІД – ёсць

“Праходзіць тэст на ВІЧ трэба, каб аб’ектыўна ацэньваць стан уласнага здароўя”, – мяркуе Сяргей Кручынін, кансультант па пытаннях камунікацыі аб’яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД. – Гэта таксама важна, як ведаць свой ціск ці ўзровень цукру ў крыві”.

Канечне, кожны сам вырашае неабходнасць кантролю ў залежнасці ад уласных паводзін. Але калі ёсць нагоды пра гэта задумацца, то варта праходзіць кантроль хаця б раз на паўгода: “Святых няма, у кожнага можа быць неабаронены палавы кантакт”.

image00002

Сучасныя экспрэс-тэсты на ВІЧ/СНІД вельмі простыя – трэба толькі павадзіць тэстарам па языку і дзёснах. Праз 15 хвілін будзе гатовы адказ. “Адмоўны вынік тэсту адназначна правільны. Станоўчы можа быць памылковым, таму пасля яго рэкамендуем для ўдакладнення здаць аналіз крыві”, – тлумачыць Сяргей Кручынін.

Нават калі канчаткова вядома, што захворванне ёсць, гэта не нагода для выключэння з жыцця: “Распрацаваны сучасныя лекі для падтрымання здароўя, і гэта не 17 таблетак у дзень, як было раней, а толькі адна”. Сёння ВІЧ перастае быць прысудам, а ВІЧ-пазітыўныя людзі маюць магчымасць рэалізацыі сваіх правоў.

3. Тэніс у поўнай цемры

image00007

“Насамрэч, цяжка гуляць, калі нічога не бачыш, цяжка рэагаваць толькі на гук з шарыка, калі навокал столькі шуму”, – распавёў Арцём Шупо, школьнік, што згуляў у тэніс усляпую, надзеўшы светланепраніцальныя акуляры.

image00005

Гэту партыю Арцём прайграў Валерыю Будніку з Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. “На прадпрыемстве “Фільтр” таварыства БелТІЗ усталявалі гэты стол і запрасілі ахвотных гуляць у тэніс. Зацікавіўся, стаў прыходзіць і гуляю ўжо паўтара гады, – расказаў Валерый. – Падабаецца сам працэс, гуляю не дзеля вынікаў, а хутчэй для асабістага задавальнення”.

image00006

4. “Дом Бусла” для валанцёраў Беларускага дзіцячага хоспіса

Скласці бусліка-арыгамі з паперы і зрабіць ахвяраванне на будаўніцтва двух дамоў для валанцёраў прапаноўваў гасцям іспрэзы Беларускі дзяцячы хоспіс. “Мы збіраем сродкі на будоўлю домікаў, дзе падчас летняга адпачынку невылечна і цяжка хворых дзяцей маглі б жыць валанцёры”, – распавяла прадстаўнічка хоспіса Алена Ашуркевіч.

image00008

Летась 10-12 валанцёраў размяшчалі ў адным памяшканні. Прыходзілася класці іх спаць на падлозе ў спальніках ды размяшчаць дзяўчат і хлопцаў у адным памяшканні, бо іншых умоваў няма. “У летніку дзеці маюць цудоўны адпачынак – вогнішча, басейн, нават у футбол на вазках гуляюць. Вялікую частку дагляду за падапечнымі бяруць на сябе валанцёры, таму хочацца і для іх стварыць годныя ўмовы працы”. Каб больш беларусаў даведаліся пра акцыю хоспіса, ахвотным прапаноўвалі зрабіць здымак з папяровым буслікам і адмысловым хэш-тэгам і падзяліцца ім у сацыяльных сетках.

image00009

5. Фэшн-шоў “Святаяннік” ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса

На подыуме “Галактыкі” выступілі мамы з дзецьмі, што маюць інваліднасць. Строі для іх вырабілі гродзенскія майстрыхі з аб’яднання “Каларыт” па эскізах дызайнеркі Святланы Пінчук. Гэтай калекцыяй, са словаў Марыі Бразінскай, псіхолага хоспіса, стваральніцы хацелі паказаць, што месца ў грамадстве і на подыуме мае быць для кожнага, незалежна ад стану здароўя і фізічных ці ментальных магчымасцяў.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: